Марс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, афармленьне
д артаграфія
Радок 96:
У паўночным паўшар’і акрамя шырокіх вульканічных раўнін знаходзяцца дзьве вобласьці буйных вульканаў — [[Тарсыс]] і [[Элізіюм (Марс)|Элізіюм]]. Тарсыс — шырокая вульканічная раўніна працягласьцю 2000 км, якая дасягае вышыні 10 км над сярэднім узроўнем. На ёй знаходзяцца тры буйныя шчытавыя вульканы — [[Арсія (Марс)|Арсія]], [[Павоніс (Марс)|Павоніс]] (Паўлін) і [[Аскрэўс (Марс)|Аскрэўс]]. На боку Тарсыса знаходзіцца найвышэйшая на Марсе й у [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэме]] гара [[Алімп (Марс)|Алімп]]. Алімп дасягае 27 км вышыні, і ахапляе плошчу 550 км дыямэтрам, акружаную абрывамі, месцамі якія дасягаюць 7 км вышыні. Аб’ём Алімпу ў 10 разоў перавышае аб’ём найбуйнейшага вулькана Зямлі [[Маўна-Кеа]]. Тут разьмешчана й некалькі меней буйных вульканаў. Элізіюм — узвышша да шасьці кілямэтраў над сярэднім узроўнем, з трыма вульканамі — Гекатэс, Элізіюм і Альбор.
 
Узвышша [[Тарсыс]] таксама перасечанаяперасечанае мноствам [[Тэктанічны разлом|тэктанічных разломаў]], часта вельмі складаныхскладанымі і працяглыхпрацяглымі. Найбуйнейшы зь іх — [[даліна Марынэра]] — цягнецца ў шыротным кірунку амаль на 4500 км (чвэрць акружнасьці плянэты), дасягаючы шырыні 600 км і глыбіні 7—10 км; па сваіх памерах гэты разлом параўнальны з [[Усходнеафрыканскі рыфт|Усходнеафрыканскім рыфтам]] на Зямлі. На яго стромкіх схілах адбываюцца найбуйнейшыя ў Сонечнай сыстэме апоўзьні.
 
== Астраномія на Марсе ==
Радок 162:
[[Файл:Mars face.png|міні|200пкс|Марсіянскі «Сьфінкс»]]
* Запушчаны зь Зямлі ў жніўні 2007 году й зьдзейсьніўшы ў траўні 2008 году пасадку на Марс у раёне яго паўночнага полюса зонд Фэнікс прывёз на Чырвоную плянэту лічбавую бібліятэку навуковай фантастыкі
* На адным з фотаздымкаўфатаздымкаў паверхні Марса быў заўважаны незвычайны аб’ект. Зь вялікай вышыні аб’ект, які атрымаў мянушку «[[Марсіянскі Сьфінкс]]», нагадаваў твар чалавека ці маску.
 
== Глядзіце таксама ==