Леў Гарошка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 25:
Пасьля стварэньня ў верасьні 1939 Беларускага экзархату ГКЦ і прызначэньня ў кастрычніку 1940 а. Антона [[Неманцэвіч]]а, SJ першым у XX ст. беларускім грэка-каталіцкім экзархам, а. Леў Гарошка 2 траўня 1942 быў абраны ў Раду экзархату і стаў ягоным намесьнікам (віцэ-экзархам).
 
У гады [[Другая сусьветная вайна|2-й сусьветнай вайны]] жыў у [[Баранавічы|Баранавічах]], працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і мэдычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Кіраўнік мэдычнай школы ў Баранавічах Мацьвей Смаршчок сьцьвярджаў, што а. Леў Гарошка уратаваў ад вывазу ў Трэці Райх моладзь з мэдычнай школы, якую немцы плянавалі накіраваць у свае працоўныя лагеры: «Мой заступнік, уніяцкі сьвятар Леў Гарошка, нейкім чынам даведаўся, у які дзень немцы сабраліся схапіць усіх нашых дзяцей. Папярэдзіў іх, каб у школу не ішлі, каб дзесьці хаваліся. Прыходжу я на лекцыю, а ў класе – пуста! Толькі Гарошка сядзіць за сталом і на маё пытаньне, дзе вучні, адказвае, што ня ведае. У гэты момант у дзьвярах зьявіліся тры нямецкія жаўнеры. Адзін з іх спытаўся, хто тут Леў Гарошка, а калі пачуў адказ, выпаліў: “Вы арыштаваны!” Праз некаторы час намаганьнямі бурмістра Баранавічаў Юрыя Сабалеўскага айца Гарошку выпусьцілі, ён паехаў у Рым, дзе плённа займаўся беларускімі справамі…»<ref name="Dziejaslou">{{Артыкул|аўтар = Аляксандар Адзінец|загаловак = Анатоль Бярозка. «Маё сэрца ўжо спынялася»|арыгінал = |спасылка = http://dziejaslou.by/old/www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/biar2702ec.html?OpenDocument|аўтар выданьня = |выданьне = [[Дзеяслоў (часопіс)|Дзеяслоў]]|тып = літаратурна-мастацкі часопіс|месца = |выдавецтва = |год = 2007|выпуск = |том = |нумар = 2 (27)|старонкі = 280-284|isbn = }}</ref>
У гады [[Другая сусьветная вайна|2-й сусьветнай вайны]] жыў у [[Баранавічы|Баранавічах]], працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і медычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|2-м Усебеларускім кангрэсе]] ў Менску (1944). У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў [[Бэрлін]]е, а пасьля ў [[Мюнхэн]]е, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства<ref>[http://adradjency.narod.ru/duhounae/garoshka.html Леў Гарошка].</ref>.
 
У гады [[Другая сусьветная вайна|2-й сусьветнай вайны]] жыў у [[Баранавічы|Баранавічах]], працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і медычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|2-м Усебеларускім кангрэсе]] ў Менску (1944). У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў [[Бэрлін]]е, а пасьля ў [[Мюнхэн]]е, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства<ref>[http://adradjency.narod.ru/duhounae/garoshka.html Леў Гарошка].</ref>.
 
З восені 1945 жыў у [[Рым]]е, дзе разам з айцамі Чэславам Сіповічам і Пётрам Татарыновічам прыклаў шмат высілкаў для дапамогі беларускім вайскоўцам, якія апынуліся ў Італіі ў складзе Другога Корпусу польскай арміі. У 1946 годзе ён выдаў беларускі малітоўнік «Божым шляхам» і актыўна зьбіраў сродкі на выданьне газэты «[[Беларускія навіны]]» (выдавалася ў Парыжы шматтысячным накладам і рассылалася суродзічам па ўсім сьвеце — ад Скандынавіі да Афрыкі й Амэрыкі<ref name=":0">Надсан А. ''Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус''. Мн.: БелФранс, 2004, с. 66.</ref>). Ён пераканаў [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Усходнюю Кангрэгацыю]], што энцыкліка папы Пія ХІІ ''Orientalis omnes'' з нагоды 350-х угодкаў [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай Уніі]] павінна быць выдадзеная і на беларускай мове, а лацінскае слова «Rutheni» ў ёй перакладзенае як «беларусы і ўкраінцы», што стала важным момантам для таго, каб назоў Беларусь пачаў заваёўваць належнае яму месца ў дакумэнтах Каталіцкай Царквы.<ref name=":0" />