Бітва пад Венай 1683 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 84.201.231.13 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Raviaka Ruslan
Радок 49:
Польская [[кавалерыя]] зрабіла магутны ўдар на правым флянгу турак. Апошнія ж зрабілі асноўную стаўку не на разгром войскаў хаўрусьнікаў, а на тэрміновы захоп места.
 
Пасьля 12 гадзін бітвы польскаtпольска-літоўскае войска працягвала трывала трымацца на правым флянгу турак. Прыкладна а 17-й гадзіне вечару падзеленая на чатыры часткі кавалерыя, якая да гэтага не брала ўдзелу ў бітве, пайшла ў напад. 20 000 кавалерыстаў пад асабістым камандаваньнем Яна Сабескага спусьціліся з пагоркаў і прарвалі шэрагі турак, і без таго моцна стомленых пасьля цэлага дня бітвы на два франты. Хрысьціянскія вершнікі ўдарылі па турэцкім лягеры, у той самы час да бітвы далучыўся гарнізон Вены.
 
Асманскія войскі былі ня толькі фізычна выматаныя, але і псыхалягічна прыгнечаныя. Атака кавалерыі прымусіла іх адступіць на поўдзень і на ўсход. Менш чым праз тры гадзіны пасьля нападу сваёй кавалерыі хрысьціяне здабылі поўную перамогу.