Гравітацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
Тут <math>G</math> — [[гравітацыйная канстанта]], роўная прыкладна 6,6725×10<sup>−11</sup> м³/(кг·с²)
 
Закон сусьветнага прыцягненьня — адно з прыкладаньняў закона зваротных квадратаў, які сустракаецца таксама й пры вывучэньні [[выпраменьваньне|выпраменьваньняў]] (напрыклад, ціск сьвятла), і які зьяўляецца прамым сьледзтвам квадратычнага павелічэньня плошчы [[сфэра|сфэры]] пры павелічэньні радыусурадыюсу, што прыводзіць да квадратычнаму ж памяншэньню ўкладу любой адзінкавай плошчы ў плошчу ўсёй сфэры.
 
[[Файл:NewtonsLawOfUniversalGravitation.svg|міні|300пкс|Закон сусьветнага прыцягненьня]]
Радок 20:
З-за глябальнага характару гравітацыя адказная й за такія буйнамаштабныя эфэкты, як то структура галяктык, [[чорная дзірка|чорныя дзіркі]] й пашырэньне Сусьвету, і за элемэнтарныя астранамічныя зьявы, як то існаваньне [[арбіта|арбіты]] ў плянэтаў, і за простае прыцягненьне да паверхні Зямлі й падзеньне целаў.
 
Гравітацыя была першым узаемадзеяньнем, апісаным матэматычнай [[тэорыя]]й. [[Арыстотэль]] лічыў, што аб’екты з рознай масай падаюць з рознай [[Хуткасьць|хуткасьцю]]. Толькі шмат пазьней [[Галілео Галілей]] экспэрымэнтальна вызначыў, што гэта не так — калі супраціў паветра ліквідаваць, то ўсе целы паскараюцца аднолькава. Закон усеагульнага прыцягненьня [[Ісак Ньютан|Ісака Ньютана]], сфармуляваны ў [[1687]] годзе, добра апісваў агульныя паводзіны гравітацыі. У [[1915]] годзе [[Альбэрт Айнштайн]] стварыў [[Агульная тэорыя рэлятыўнасьці|агульную тэорыю рэлятыўнасьці]], якая больш дакладна апісвае гравітацыю ў тэрмінах [[геамэтрыя|геамэтрыі]] прасторы-часу.
 
== Тэорыі гравітацыі ==