Віталь Хамёнак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакладненьне зьвестак, спасылка
дапаўненьне, выпраўленьне спасылак, вікізьвесткі
Радок 1:
'''Віталь (Віталіс) Хамёнак''' ([[4 красавіка]] [[18991889]], [[Баяршчына (Ушацкі раён)|Баяршчына]], [[Лепельскі павет]], [[Віцебская губэрня]] — [[24 сьнежня]][[1971]]) — дзяяч беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар-марыянін.
 
== Сям’я і дзяцінства ==
З [[1925]] служыў у [[Друйскі кляштар марыянаў|Друйскім кляштары марыянаў]]. У [[1938]] разам зь іншымі беларускімі сьвятарамі дэпартаваны з [[Друя|Друі]] ў цэнтральную [[Польшча|Польшчу]]. Памёр у 1971 у кляштары айцоў марыянаў у Скурцу каля Седлец.
Нарадзіўся 4 красавіка (паводля старога стылю) 1889 году<ref>а. Вiталiс Хамёнак. Мой жыцьцяпіс // Юрась Гарбінскі. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. Жыцьцярысы. Мартыралогія. Успаміны. — Мінск—Мюнхен, 1999. С. 443.</ref> ў в. Баяршчына Лепельскага павету Віцебскай губэрні. Вёска належала да рыма-каталіцкай парафіі ў [[Селішча (Ушацкі раён)|Селішчах]], дзе Віталіс Хамёнак быў ахрышчаны ў былым касьцёле бэрнардынаў сьв. Веранікі. Вёска Баяршчына была напалову каталіцкая, напалову праваслаўная, але многія праваслаўныя таксама хадзілі ў касьцёл.
 
Паходзіў Віталіс Хамёнак з пабожнай беларускай каталіцкай сялянскай сям’і: бацькі — Ян і Марцыяна (з дому Паздэрскіх) Хамёнкі. У сям’і было 8 дзяцей, трое зь іх памерлі. Віталіс доўга ня мог хадзіць — ажно да 5 гадоў. З маленства ўсе дзеці дапамагалі бацькам у іх працы па гаспадарцы.
 
Маці навучыла ўсіх дзяцей чытаць па кніжцы да набажэнства і сьпяваць рэлігійныя песьні. Сама яна была дачкой вясковага арганіста і мела кантычку.
 
Каб зарабіць грошы для сям’і, разам зь іншымі вясковымі хлопцамі яшчэ падлеткам выязджаў на сэзонныя працы ў цагельні ў Рыгу, Мітаву (Елгаву) або ў вакроіцы Пецярбурга (Колпіна). Сярод іншых хлапцоў-аднагодкаў Віталіс Хамёнак вылучаўся тым, што вельмі любіў хадзіць да касьцёла.
 
Мясцовы рыма-каталіцкі пробашч сьвятар-беларус Віктар Валентыновіч заўважыў пабожнасьць і здольнасьці хлопца і, калі яму было 16 гадоў, прызначыў яго настаўнікам для дзяцей у вёсцы. На той час Віталь сам умеў пісаць толькі па-расейску, а па-польску ня ўмеў. Сьвятар загадаў яму вечарамі прыходзіць да яго, каб падвучыць польскую мову. Таксама ён сам забясьпечыў вясковых шкаляроў лемантарамі і іншымі кніжкамі, а таксама неабходнымі школьнымі прыладамі. Ён даваў Віталісу Хамёнку тры рублі на месяц, каб той вучыў сялянскіх дзяцей пісьму, катэхізму і рахункам. Сярод вяскоўцаў гэты сьвятар распаўсюджваў розныя рэлігійныя часопісы, а таксама і беларускія выданьні: «[[Наша Доля]]», «[[Наша Ніва]», «[[Biełarus]]».
 
== Асьвета ==
Выказаўшы жаданьне вучыцца на сьвятара, дзякуючы рэкамэндацыі свайго пробашча сьвятара Віктара Валентыновіча, Віталіс Хамёнак праходзіў прыватнае навучаньне ва ўладальнікаў маёнтка Чарапоўшчына Маліноўскіх, а пазьней у Івашэўскіх у іх маёнтку Вухвішча.
 
Для паступленьня ў сэмінарыю патрэбна было добра ведаць лацінскую мову і здаць экзамэн на аптэкарскага вучня. Пабожная Івашэўскія ў 1910 годзе паслалі Віталіса Хамёнка разам зь яшчэ двума хлопцамі здаваць іспыт у Маскву. Аднак, у адрозьненьне ад іх, Віталіс ня здаў там экзамэн. Зноў ён вярнуўся да Івашэўскіх. Аднак як паз тады Міністэрства асьветы выдала загад, каб не прымаць больш у сэмінарыі з атэстатам аптэкарскага вучня, а дамагацца пасьведчаньня аб скончанай 4-й клясе клясчнай гімназіі.
 
Тады ўжо надыйшоў час Віталісу Хамёнку ісьці на ваенную службу. Ён праслужыў 5 месяцаў і быў залічаны ў рэзэрву 1-е катэгорыі. Вярнуўшымя з войска ён зноў узяўся за навуку па праграме 4-й клясы гімназіі. Найперш навучаўся ў маёнтку Івашэўскіх, а пасьля працягваў навуку ў [[Полацак|Полацку]]. У 1913 годзе Віталіс Хамёнак здаў экзамэн за 4-ы клясы дзяржаўнай гімназіі ў г. [[Белы (горад|)Белым]]. Вясною 1913-га ён паехаў у [[Сейны]] Суваьскай губэрні і здаў там экзамэн у каталіцкую духоўную сэмінарыю. Аднак восеньню 1913 году, калі прыехаў у Сейны, яму паведамілі, што губэрнатар не зацьвердзіў яго паступленьне ў сэмінарыю. У Сувалках на асабістым прыёме губэрнатар проста ў вочы яму сказаў, што ніякай прычыны для адмовы няма, проста ён так вырашыў. Віаліс Хамёнак напісаў рэктару духоўнай сэмінарыі ва [[Улацлавак|Ўлацлаўку]], паведаміўшы пра сваю сітуацыю, і той падтрымаў яго жаданьне вучыцца на сьвятара.
 
У 1913 годзе Віталіс Хамёнак паступіў у каталіцкую духоўную сэмінарыю ва Ўлацлаўку, дзе скончыў першы курс. У сувязі з пачаткам вайны далейшае атрыманьне тэалягічнай асьветы ў яго было няпростым. У 1916–1918 гг. два курсы ён навучаўся ў Пецярбургскай духоўнай сэмінарыі, затым адзін курс ён зноў навучаўся ва Ўлацлаўку (1918-1919). Змог завершыць сваю тэалягічную адукацыю толькі ў 1922 годзе ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, дзе навучаўся тры гады (1919–1922).<ref>І. І. Трацяк. Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай
ідэнтыфікацыі. (Манагр.) — Гродна, ГрДУ, 2013. С. 213.</ref> У 1922 годзе біскупам [[Юры Матулевіч|Юрыем Матулевічам]] (сёньня — блаславёны) быў высьвячаны на сьвятара.
 
== Сьвятарскае служэньне ==
Выкладаў рэлігію ў пачатковых школах Друйскай рыма-каталіцкай парафіі. З 2 жніўня [[1925]] — у [[Друйскі кляштар марыянаў|Друйскім кляштары марыянаў]]. Быў прыхільнікам царкоўнай еднасьці, хацеў служыць ва ўсходнім абрадзе. Пры ягоным духоўным спрыяньні сьвятарскі шлях абраў блаславёны [[Юры Кашыра]]. У сваёй душпастырскай дзейнасьці імкнуўся карыстацца беларускай мовай. Быў перасьледаваны сьвецкімі ўладамі Польшчы за «беларускую агітацыю» сярод вучняў і моладзі Друйскай парафіі.
 
У [[1938]] разам зь іншымі беларускімі сьвятарамі-марыянамі і клерыкамі а. Віталіс Хамёнак быў дэпартаваны польскімі ўладамі з памежнай [[Друя|Друі]] ў цэнтральную [[Польшча|Польшчу]]. Пэўны час служыў вікарыем ў Бялянах ([[Варшава]]), потым у Гетшвальдзе ля [[Ольштын]]а. Падчас Другой сусьветнай вайны знаходзіўся ў Варшаве, дзе ахвярна служыў душпастырам. Пасьля выхаду на адпачынак жыў у кляштары марыянаў у [[Скужэц|Скужцы]]. Напісаў успаміны «Мой жыцьцяпіс» і некалькіх артыкулаў пра беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Пражыў 83 гады. Памёр 24 сьнежня 1971 у кляштары айцоў-марыянаў у [[Скужэц|Скужцу]] каля [[Седльцы|Седльцаў]].
 
Беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду а. [[Язэп Германовіч]], вядомы таксама як беларускі пісьменьнік Вінцук Адважны, у сваім дзёньніку так узгадваў пра а. Віталіса Хамёнка:''«...Чалавек саліднай цноты, ведамы спавяднік законьнікаў. Гэта адзін з вывезеных польскай паліцыяй законьнікаў-марыянаў, беларусаў з Друі. А. Віталіс быў чалавекам тыпова беларускага характару: абавязковы й станоўкі, марудны, але чэсны да высокай ступені ахвярнасьці, разумна пабожны й глыбокай простай веры. Падчас вайны ў Варшаве, не зважаючы на франты, усюды йшоў спавядаць хворых, куды заклікалі; меў прастрэленую сутану, паліто й брэвіяр, які трымаў у руках, але сам ранены ня быў. Вялікі й грузны, дагодны да прыцэлу, на дзіва быў пад Божаю апекай і нікога не баяўся»''.<ref> Лявон Юрэвіч. Мэмуары на эміграцыі. (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кніга 4.) — Менск, 2005. С. 48.</ref>
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://czasopis.pl/czasopis/2009-04/art-11 Календарыюм]
* [http://slounik.org/146939.html Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.). Даведнік. Хамёнак Віталіс]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
{{ізаляваны артыкул}}
Радок 11 ⟶ 40:
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Хамёнак, Віталь}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 4 красавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 18991889 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лепельскім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары]]