Кастрычніцкая плошча (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д →‎Мінуўшчына: вікілінкі
Радок 31:
Першапачатковая назва плошчы — Цэнтральная. Плошча праектавалася і забудоўвалася ў 1949—1950 гады. Аўтарамі праекту забудовы былі Генадзь Баданаў, Уладзімер Кароль, Л. Мацкевіч, М. Асмалоўскі, Міхаіл Парусьнікаў<ref>[http://www.belarusam.ru/bel-1-1-3-1.html Вялікія людзі Беларусі — Баданаў Генадзь Пятровіч]{{ref-ru}}</ref>.
 
У верасьні 1952 году на плошчы быў усталяваны помнік Сталіну вышынёй 10 мэтраў. У 1957 годзе паміж Цэнтральнай плошчай і Цэнтральным сквэрам былі пабудаваныя ўрадавыя трыбуны, зь якіх партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва [[БССР]] у 1950—1970-я гады прымала парады і вітала дэманстрацыі<ref>[http://minsk-old-new.com/minsk-2716.htm Менск стары і новы. Кастрычніцкая плошча (былая Цэнтральная)]{{ref-ru}}</ref>. Такім чынам за Цэнтральнай плошчай быў аформлены статус галоўнай плошчы гораду. 3 лістапада 1961 году помнік Сталіну быў зьнішчаны. У 1966 годзе адкрыўся пабудаваны на плошчы [[Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны]]. У 1984 годзе  плошча была перайменавана ў Кастрычніцкую, на ёй пачалося будаўніцтва Палаца Рэспублікі, якое зацягнулася на 17 гадоў, у выніку чаго статус цэнтральнай плошчы вярнуўся да [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|плошчы Леніна]]. У 1998 годзе быў усталяваны памятны знак «[[Нулявы кілямэтар Беларусі]]».
 
У 2006 годзе моладзь у часе пратэстаў пасьля [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году|прэзыдэнцкіх выбараў]] назвала Кастрычніцкую плошчу імем [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]]<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=103349 150 гадоў назад, у ноч на 23 студзеня 1863 года, успыхнула паўстанне супраць Расіі. // Наша ніва]</ref>.