Максім Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 37.214.241.160 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Red Winged Duck
Радок 35:
=== Жыцьцё і дзейнасьць ===
[[Файл:Gor 05.jpg|значак|Максім Гарэцкі (справа) са сваім братам [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылам Гарэцкім]], 1926]]
Першую навуку Максім Гарэцкі спасьцігаў у школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка. Потым некалькі гадоў ён вучыўся ў сяле Вольша [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] ў царкоўна-прыходзкай школе. Ужо ў той час Гарэцкі пачынае цікавіцца [[Беларуская літаратура|беларускай літаратурай]] і пачынае сьвядома карыстацца [[беларуская мова|беларускай мовай]]. У 1908 годзе Гарэцкі скончыў вучобу ў Вольшы і атрымаў магчымасьць быць настаўнікам, вучыць грамаце сялянскіх дзяцей<ref name="ReferenceB">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 15—17</ref>. У кастрычніку 1908 году прыехаў у [[Горкі (горад)|Горкі]], каб рыхтавацца да паступленняпаступленьня ў вучэльню. Там займаўся з рэпэтытарам Крэерам<ref>''Дасаева'' Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. С. 7</ref>. У 1909 годзе Максім Гарэцкі паступіў у каморніцка-агранамічную вучэльню ў [[Горкі (горад)|Горы-Горках]], якую скончыў у 1913 годзе<ref name="ReferenceB"/>.
 
Чарцёжнік, каморнік землеўпарадкавальных камісіяў [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]] ([[Вільня]], 1913—1914). На пасадзе каморніка Гарэцкі правёў толькі адзін год. Ён меў намер авалодаць замежнымі мовамі, атрымаць атэстат сталасьці і паступіць на гісторыка-філялягічны факультэт. Аднак, яму не ўдалося зьдзейсьніць гэтыя пляны. На той час адтэрмінаваньне ад вайсковай службы каморнікам ужо скасавалі. Каб не ісьці на службу звычайным салдатам на 3 гады, Гарэцкі пачынае адбываньне вайсковай павіннасьці ў якасьці «вольнапісанага» царскай арміі ў 1914 годзе. Гэта супала з пачаткам [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Гарэцкі ўдзельнічаў у кравапралітных баях ва Ўсходняй Прусіі, дзе быў цяжка паранены<ref name="ReferenceB"/>. Доўга лячыўся ў вайсковых шпіталях [[Вільня|Вільні]], [[Масква|Масквы]], [[Магілёў|Магілёва]]. Пасьля выздараўленьня Гарэцкі працягнуў свае вандроўкі зь месца на месца. Некаторы час ён працаваў чарцёжнікам у Маскве. У 1916 годзе вучыўся ў [[Паўлаўскае ваеннае вучылішча|Паўлаўскім ваенным вучылішчы]] ў [[Петраград]]зе. Атрымаўшы чын прапаршчыка, праходзіў службу спачатку ў [[Іркуцк]]у, а потым у [[Гжацк]]у<ref name="ReferenceB"/>.