Ян Серада: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
артаграфія
Радок 33:
Сябра [[БСГ]]. Старшыня прэзыдыюму [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Ўсебеларускага кангрэсу]] ([[1917]]). Старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]] ([[1918]]). Сябра ЦК [[Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў]] ([[1918]]). Уваходзіў у [[Часовы Беларускі нацыянальны камітэт]], прэзыдыюм [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай рады БНР]] ([[1919]]—[[1920]]).
 
У [[1905]]—[[1906]] гадах служыў у арміі ў [[Маньчжурыя|Маньчжурыі]]; быў мабілізаваны ў час [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], працаваў вэтэрынарам на фронце<ref>Васілеўскі, Ю. В. ЧерадаСерада Янка // {{Літаратура/БелЭн|14к}} с. 342</ref>
 
Быў арыштаваны [[ДПУ БССР]] [[4 ліпеня]] [[1930]] году ў сувязі са справай «[[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюзу вызваленьня Беларусі]]». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад [[10 красавіка]] [[1931]] году сасланы ў [[Яраслаўль]] тэрмінам на 5 гадоў. Паўторны прыгавор вынесены [[27 сьнежня]] [[1941]]; атрымаў 10 гадоў пазбаўленьня волі. Датэрмінова вызвалены [[19 лістапада]] [[1943]] году з [[Краслаг]]а ([[Краснаярскі край]]). Далейшы лёс невядомы. Па першым прыгаворы рэабілітаваны [[10 ліпеня]] [[1988]], па другім — [[16 студзеня]] [[1989]].