Берасьцейская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д артаграфія
Радок 9:
== Падрыхтоўка уніі ==
[[Файл:Kazanie Skargi.jpg|350пкс|міні|Пропаведзь [[Пётар Скарга|Пятра Скаргі]]. Карціна [[Ян Матэйка|Яна Матэйкі]]]]
У першай палове 1590-х гадоў на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі каталіцкай Царквы праваслаўныя гіерархігерархі выпрацоўвалі ўмовы аб’яднаньня ўсходняй Царквы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Ініцыятарамі уніі выступілі япіскап Берасьцейскі і Ўладзімерскі [[Іпаці Пацей]] і япіскап Луцкі і Астроскі [[Кірыла Тарлецкі]]. Іх падтрымалі Кіеўскі мітрапаліт [[Міхаіл Рагоза]], кароль і князь [[Жыгімонт ІІІ Ваза]] і канцлер ВКЛ [[Леў Сапега]]. На царкоўным саборы вясной 1595 году з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя япіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваныя «33 артыкулы» — умовы аб’яднаньня, згодна зь якімі:
* захоўваліся ўсе царкоўныя сьвяты згодна з праваслаўным календаром;
* на царкоўныя пасады прызначаюцца толькі «рускія» людзі;
Радок 17:
* уніяты прымаюць некаторыя дагматы каталіцкай Царквы (сымбаль веры і іншыя).
 
Пасьля прыняцьця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцыяў — зьнешне нічога не зьмянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аднаўленьня царкоўнай еднасьці. 23 сьнежня 1595 году І. Пацей і К. Тарлецкі сустрэліся ў [[Рым]]е з [[Клімэнт VIII (папа рымскі)|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую булу аб уніі. 6—10 кастрычніка (паводле старога стылю) 1596 году ў [[Берасьце|Берасьці]] на царкоўным саборы, куды зьехаліся прыхільнікі Уніі, Кіеўская мітраполія афіцыйна абвясьціла пра аднаўленьне сваёй поўнай сулучнасьці з Рымскім Апостальскім Пасадам. Адначасова ў Берасьці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захаваньня незьяднанай усходняй Царквы ў Рэчы Паспалітай, лідэрам іх быў япіскап Львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, гіерархігерархі разьехаліся па япархіях. У грамадзтве ж пачала расьці напружанасьць і варожасьць паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Уніі. 15 кастрычніка 1596 году каралеўскім унівэрсалам акт уніі быў зацьверджаны на дзяржаўным узроўні. Афіцыйна праваслаўная Царква ў ВКЛ перастала існаваць.
 
== Успрыняцьце уніі грамадзтвам ==
Радок 24:
Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асьветніцкую дзейнасьць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] яно стала самай масавай рэлігіяй у Княстве, дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасьці беларускага народу, стрымала апалячваньне беларускіх зямель. Гэта азначае, што тыя надзеі, якія ўсклалі на ўніяцтва ў польскія колы ў [[Кракаў|Кракаве]], не збыліся. Апостальская Сталіца дасягнула сваёй мэты — Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая сталі каталіцкай краінаю з абсалютнай большасьцю ў складзе насельніцтва католікаў абодвух (заходняга і ўсходняга) абрадаў. Паланізацыя і пашырэньне каталіцтва лацінскага абраду больш пасьпяхова адбываліся ў асяродзьдзі сярэдніх і буйных фэадалаў ВКЛ. Падчас контррэфармацыі яны амаль ўсе перайшлі ў рыма-каталіцтва, што паспрыяла іх апалячваньню, зьліцьцю з фэадальным саслоўем Польшчы ў адзінае фэадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Беларускія фэадалы страчвалі сувязь з гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВКЛ, са сваім народам.
 
Прыхільнікі праваслаўя ня зьніклі з гістарычнай сцэны. У 1620 годзе яны тайна пасьвяцілі новую гіерархіюгерархію ў Кіева-Пячорскай Лаўрылаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі. Так канчаткова адбыўся раскол былых праваслаўных Княства на дзьве Царквы — зьяднаную і незьяднаную Кіеўскую мітраполію. Ва ўсходніх раёнах Княства праваслаўныя карысталіся большай падтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. Таму кіраўнікі дзяржавы зь цягам часу вымушаныя былі афіцыйна дазволіць адраджэньне праваслаўя ў Княстве. У 1632 і 1633 гадах [[Уладзіслаў IV Ваза]] прызнаў існаваньне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя прывілеі, у 1650 годзе гэтыя прывілеі пацьвердзіў [[Ян Казімір]].
 
== Унія ў Расейскай імпэрыі ==
Радок 36:
З 1917 году да сярэдзіны 1920-х гадоў ва [[Усходняя Беларусь|Ўсходняй Беларусі]], занятай бальшавікамі, у [[Магілёў|Магілёве]], [[Віцебск]]у і інш. мясцовасьцях праводзілася місійная праца па адраджэньні уніі пад кіраўніцтвам расейскага грэка-каталіцкага экзарха [[Леанід Фёдараў|Леаніда Фёдарава]] (сёньня бэатыфікаваны Каталіцкай Царквой) і магілёўскага рыма-каталіцкага дэкана [[Язэп Белагаловы|Язэпа Белагаловага]].
 
На тэрыторыі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], якая аказалася ў складзе Польшчы, з пачатку 1920-х гадоў пачалося стварэньне каталіцкіх парафіяў усходняга абраду пад кіраўніцтвам віленскага, пінскага і падляскага рыма-каталіцкіх біскупаў. Са створаных за 20 гадоў пад Польшчай каля двух дзясяткаў уніяцкіх парафіяў і асяродкаў увосень 1939 году мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі стварыў [[Беларускі экзархат Грэка-Каталіцкайкаталіцкай Царквыцарквы]], які з 1940 году ўзначаліў а. [[Антон Неманцэвіч]], SJ.
 
Усе ўніяцкія парафіі пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] былі зьнішчаныя савецкай уладай. Аднак пэўная частка вернікаў і некалькі манахіняў у [[Пінск]]у захоўвалі сваю ўніяцкую веру і практыкавалі ў рыма-каталіцкіх касьцёлах Беларусі аж да сваёй сьмерці.
 
Новае адраджэньне грэка-каталіцтва ў Беларусі пачалося з распадам [[СССР]] і выхадам Грэка-Каталіцкайкаталіцкай Царквыцарквы з падпольля ва Ўкраіне.
 
Сёньня ў Беларусі дзейнічаюць афіцыйна зарэгістраваныя ў органах дзяржаўнай улады асобныя парафіі [[Беларуская Грэкагрэка-Каталіцкаякаталіцкая Царквацарква|Беларускай Грэкагрэка-Каталіцкайкаталіцкай Царквыцарквы]] (статус БГКЦ да канца не ўрэгуляваны), якая разам з Украінскай Грэкагрэка-Каталіцкайкаталіцкай Царквойцарквой зьяўляецца спадкаемцай Берасьцейскай царкоўнай уніі.
 
== Літаратура ==