Розьніца паміж вэрсіямі «Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск)»

д
катэгорыі
(Канчаны (Магілёўская вобласьць))
д (катэгорыі)
 
== Гісторыя ==
Першыя ўзгадкі пра царкву належаць да [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]]. Неўзабаве пасьля падпісаньня ў [[1596]] годзе [[Берасьцейская унія|Берасьцейскае уніі]] царква стала [[уніяцтва|ўніяцкай]], якой заставалася да [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|Другога падзелу Рэчы Паспалітай]], калі ў [[1795]] годзе [[Расейская імпэрыя|расейскімі ўладамі]] яна была зноў пераробленая пад праваслаўную.
 
Да [[1812]] году царква знаходзілася каля ракі [[Бярэзіна|Бярэзіны]]. Але ў сувязі з будаўніцтвам [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйскае фартэцыі]] царква была перанесеная на Парыцкі фарштат, адкуль у [[1829]] годзе яе перанесьлі на Менскі фарштат. У [[1835]] годзе быў узьведзены новы драўляны будынак царквы. На месцы ж першапачатковага знаходжаньня царквы была пабудаваная Рагачоўская брама фартэцыі.
 
У 1879 годзе да прыходу царквы належылі жыхары Бабруйску з фарштатамі й хутарамі, вёскі [[Арновічы]], [[Пісчакі]], [[Канчаны (Магілёўская вобласьць)|Канчаны]], [[Думаноўшчына]], [[Ясны Лес]], [[Вялічкава]], [[Даманава]]. Агульная колкасьць прыхажанаў была 2069 мужчыны й 2055 жанчын. Протоярэем царквы быў [[Фёдар Смоліч]], дапаможным сьвятаром быў [[Ёсіф Яхімовіч]]. Пры царкве была прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай.
 
У [[1892]]—[[1894]]1892—1894 гадах быў пабудаваны новы касенны будынак царквы. Да царквы належылі: [[Сьвята-Георгіўская царква (Думаноўшчына)]], [[Сьвята-Мікалаеўская царква (хутар Лукі)]], збудаваная ў [[1826]] годзе; Сафійская царква, Сьвята-Духаўская царква ([[1901]]), капліцы ў вёсцы Ясны Лес.
 
За савецкім часам царква была зачыненая, але аднавіла сваю дзейнасьць падчас [[ВАВ]]. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі былі зробленыя нямецкія могілкі. У [[1964]] годзе царква была зачыненая, а ейны будынак быў перароблены пад басэйн. [[1 жніўня]] [[2003]] увесьгоду ўвесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасова пачалося яе аднаўленьне.
 
== Сучасны стан ==
У царкве два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у [[2001]] годзе, 2-і уў [[2007]] годзе архірэйскім чынам. Пры царкве маюцца нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік, яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://bobruisk.hram.by/temples/st_nicholas.html Інфармацыя на сайце япархіі]
* [http://www.snsobor.by/]
 
[[Катэгорыя:Рэлігія ў Бабруйску]]
[[Катэгорыя:ЦэрквыПраваслаўныя храмы Беларусі]]
[[Катэгорыя:БылыяГрэка-каталіцкія ўніяцкіяхрамы цэрквыБеларусі]]
[[Катэгорыя:Бабруйская і Быхаўская япархія]]
159 595

зьменаў