Сафійскі сабор (Полацак): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыі
Радок 22:
|Заснаваньне = [[XI стагодзьдзе|XI ст.]]
|Асноўныя даты = {{Славутасьць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
|Пачатак будаўніцтва =
|Канчатак будаўніцтва =
Радок 43:
|Водступ подпісу на мапе =
|Сайт =
|Commons = Cathedral of Saint Sophia in Polack
}}
'''Сафійскі сабор''' — помнік архітэктуры XI—XVIII стагодзьдзяў у [[Полацак|Полацку]]. Знаходзіцца на правым беразе [[Дзьвіна|Дзьвіны]], на [[Верхні Замак (Полацак)|Верхнім Замку]], пад адрасам ''вуліца Замкавая, 1''. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі [[Канстантынопальскі патрыярхат|Канстантынопальскага патрыярхату]], пазьней — [[Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)|Сьвятога Пасаду]]. У наш час выкарыстоўваецца як музэй і канцэртавая заля. Твор архітэктуры [[Полацкая школа дойлідзтва|мясцовай школы]] і [[віленскае барока|віленскага барока]]. Аб’ект [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі]].
Радок 54 ⟶ 53:
 
[[Файл:St. Sophia Cathedral in Polotsk - Miniature.JPG|245px|значак|Меркаваны пачатковы выгляд]]
 
Будаваньне саборнай царквы ў Полацку можна тлумачыць амбіцыямі [[Усяслаў Брачыславіч|Ўсяслава Брачыславіча]] на гегемонію ўва [[Русь|ўсходнеславянскім сьвеце]]<ref>[[Ігар Марзалюк|Марзалюк І.]] Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11—17 стст. // Гістарычны альманах. — № 5. — 2001.</ref>. Зьяўленьне ўласнай Сафіі ня толькі падкрэсьлівала незалежны статус Полацку датычна Кіева, але і давала падставы да параўнаньня места з «Новым Ерусалімам», або «Другім Канстантынопалем». Такім чынам, Полацак разам з Кіевам і Ноўгарадам прэтэндаваў на мадэляваньне цэнтру хрысьціянскага сьвету. Разьмяшчэньне Сафійскага сабору на ўскраіне мыса, на ўзгорку ў дзядзінцы было адной з асноўных рысаў, апроч трыкутнай формы гарадоў у пляне і разьмяшчэньня іх на сямі ўзгорках, якая зьвязвала сталіцу ўсходнеславянскага княства з сусьветным цэнтрам [[Праваслаўе|усходнехрысьціянскай рэлігіі]] — местам [[Канстантынопаль|Канстантынопалем]], [[Сафійскі сабор (Канстантынопаль)|саборная царква]] якога знаходзілася на [[акропаль|акропалі]] грэцкага места [[Бізантый|Бізантыя]]<ref>Кежа Ю. [http://elib.psu.by:8080/bitstream/123456789/1679/1/Kezha_2011-9-p18.pdf Сакралізацыя княжацкай улады ва ўсходнеславянскіх грамадстве] // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2011. — №9. — С. 19.</ref>.
 
Радок 67 ⟶ 65:
 
[[Файл:Połacak, Eŭfrasińnia Połackaja. Полацак, Эўфрасіньня Полацкая (1600).jpg|245px|значак|Старажытны абраз з панарамай Полацку]]
 
За часамі [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] 11 ліпеня 1705 году маскоўскі гаспадар [[Пётар I]] забіў у царкве 6 уніяцкіх сьвятароў і манахаў<ref>Duchiński F. H. Historia o pozabiianiu bazilianów w połockiey cerkwi przez cara moskiewskiego etc. w roku 1705tym, dnia 30 Junia starego. — Paryż, 1863.</ref><ref>Баўтовіч М. Полацкія мучанікі. — Полацк: Сафія. 2000.</ref>. Пра гэтую падзею паведамляе ў [[Віцебскі летапіс]]: ''Eodem anno [1705], mense Iulli 11 die in ecclesia S. Sofiae ipse occidit 4 basilianos in Polocia'' («Таго ж [1705] року месяца ліпеня 11 дня ў царкве Сьвятой Соф'і сам [гаспадар Пётр I] забіў 4 базылянаў у Полацку»<ref>[http://litopys.org.ua/sborlet/sborlet07.htm Витебская ЛЂтопись, составленная витебскими мЂщанами Стефаномъ Гавриловичемъ АвЂркою 1578—1768]</ref>). Па забойстве манахаў Пётар I з выкарыстаньнем расейскіх войскаў гвалтоўна зачыніў царкву і загадаў разьмясьціць у ёй парахавы склад. 1 траўня 1710 году на складзе адбыўся выбух, які практычна цалкам зьнішчыў помнік. Захаваліся толькі руіны алтарных апсыдаў вышынёй да 9 мэтраў.
 
Радок 84 ⟶ 81:
== Архітэктура ==
=== Першая царква ===
[[Файл:Полацк. Падмуркі сабора 2.JPG|245px245пкс|значак|Рэшткі старажытнай царквы]]
 
Полацкі Сафійскі сабор быў першай мураванай царквой на тэрыторыі Беларусі. Памеры будынка з поўначы на поўдзень — 26,2 м, з захаду на ўсход — 25,5 м. Галоўны купал меў у дыямэтры 5,85 мэтру. Архітэктурны разьвязак царквв пераклікаецца з аднайменнымі цэрквамі [[Сафійскі сабор (Кіеў)|Кіева]] і [[Сафійскі сабор (Ноўгарад)|Ноўгарада]]. Гэта 4-кутны ў пляне будынак зь пяцьцю [[нэф]]амі і трыма [[апсыда]]мі гранёнай формы. Тры сярэднія нэфы вылучаліся, што стварала ўражаньне выцягнутасьці і набліжала крыжова-купальны будынак да [[базыліка]]льнага тыпу. Над уваходам разьмяшчаліся княскія [[хоры]], уздоўж сьценаў цэнтральнай апсыды ішоў [[сынтрон]]. Да царквы далучаліся [[баптыстэрыюм|хрысьцільня]] і вежа з усходамі на княскія хоры. Паводле пісьмоваых крыніцаў можна меркаваць, што царква мела 7 купалоў: 4 купалы разьмяшчаліся сымэтрычна ад галоўнага, а хрысьцільня і вежа мелі ўласныя купалы, што стварала своеасаблівы вобраз царквы. Муроўка сьценаў у тэхніцы бізантыйскай кладкі «з схаваным радам». Аснову яе складала чаргаваньне радоў цэглы ([[плінфа|плінфы]]) — адзін супадаў знадворку з роўніцай сьцяны, другі трохі заглыбляўся датычна верхняга і ніжняга. Утвораная ніша запаўнялася вапнавай [[рашчына]]й з цагляным крошывам (цамянкай). Такі спосаб кладкі надаваў будынку маляўнічы выгляд. У некаторых месцах сыстэмная кладка «з схаваным радам» чаргавалася ўстаўкамі з апрацаваных камянёў. Галоўныя адрозьненьні ад Кіева і Ноўгарада — гэта адсутнасьць галерэяў, няўнасьць троў апсыдаў замест пяці, адкрыцьцё княскіх хораў у цэнтральнае памяшканьне падвойнымі аркамі (абапіраліся на 1 прамежкавы слуп) і наяўнасьць вімы (дадатковы падзел ў апсыднай частцы падкупальнай прасторы), характэрнай для Бізантыі. Як і наўгародзкі, полацкі сабор меў толькі фрэскавы росьпіс, тады як у Кіеве спалучаліся фрэскавае і мазаічнае дэкаратыўнае аздабленьне.
 
Радок 171 ⟶ 167:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь|210Г000606}}
{{Commons}}
{{Commons|Category:Cathedral of Saint Sophia, Polatsk}}
* [http://www.radzima.org/be/object/5091.html Здымкі на Radzima.org]
* [http://globus.tut.by/polock/sofijs_gallery.htm Здымкі на Globus.tut.by]
Радок 179 ⟶ 175:
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Полацак}}
[[Катэгорыя:Абарончыя храмы]]
[[Катэгорыя:ЦэрквыПраваслаўныя храмы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Старажытнарускія збудаваньні Беларусі]]
[[Катэгорыя:ХрамыХрысьціянскія храмы Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гатычныя збудаваньні Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гатычныя збудаваньні ВКЛ]]