Сяргей Рассадзін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 15:
}}
 
'''Сяргей Яўгенавіч Рассадзін''' ({{ДН|30|7|1958}}, [[Гомель]] — {{ДС|2|7|2017}}, [[Менск]]) — [[Беларусь|беларускі]] [[гісторык]], археоляг, геральдыст; [[Доктар навук|доктар]] гістарычных [[Навука|навук]], прафэсар гісторыі. Сябра [[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|Саюзу Пісьменьнікаў Беларусі]]<ref> http://www.oo-spb.by/index.php?id=25 Мінскае гарадское аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»</ref>. Сябра грамадскага Савету па маральнасці ў Беларусі <ref>Зварот Грамадскага савета па маральнасці ў Беларусі да ІV Усебеларускага народнага сходу. // "Літаратура і мастацтва". - 2010. - № 49(4593) - С.2</ref>
 
== Жыцьцяпіс ==
Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт [[Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] ([[1981]]; гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства). Навучаўся ў аспірантуры Інстытуту гісторыі [[Акадэмія навук БССР|Акадэміі навук (АН) БССР]] (1981 — [[1984]]).
 
У [[1990]] г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю «[[Мілаградзкая культура]] (актуальные праблемы даследаваньня)», навуковы кіраўнік — прафэсар Л. Д. Побаль. У [[1999]] г. абараніў доктарскую дысэртацыю «Плямёны і [[народ]]ы „заскіфскай“ [[Поўнач]]ы і Паўночнага Усходу». Дацэнт ([[2005]]). Прафэсар (2009)<ref>Рассадзін С.Я. Клондзік супраць "Валадара рога" // Беларуская думка. - 2016. - № 4. - С.65</ref>. Малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старэйшы навуковы супрацоўнік [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытуту гісторыі]] [[Акадэмія навук БССР|АН БССР]]; галоўны спецыяліст, начальнік аддзелу Камітэту па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]].
 
З [[2002]] г. — прафесар катедры гісторыі Беларусі і паліталёгіі факультэту інфармацыйных [[Тэхналёгія|тэхналёгій]] [[Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту]]. Чалец Геральдычнай рады пры [[Прэзыдэнт Беларусі|Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь]] (2002—[[2012]]). Стыпэндыят Нямецкага археалягічнага інстытуту ([[2007]]). Навуковыя інтарэсы: [[археалёгія]]; старажытная, [[Сярэднявечча|сярэдневяковая]], новая гісторыя; [[геральдыка]]. Аўтар больш чым 300 прац.