Лепель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 61:
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Файл:LepielLeŭ Sapieha. ЛепельЛеў Сапега (XVII1709).jpg|150px|значак|245пксзьлева|Мапа[[Леў Новага Лепеля, XVII ст.Сапега]]]]
 
Першы пісьмовы ўпамін пра Лепель датуецца 1439 годам. У гэты час на высьпе Лепельскага возера існавалі вёска і маёнтак ''Стары Лепель'', якія [[Міхал Жыгімонтавіч|Міхал]] [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонтавіч]] падараваў [[Віцебск]]аму рымска-каталіцкаму касьцёлу. У 1503 годзе [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аляксандар Казімеравіч|Аляксандар]] зацьвердзіў за Віцебскім касьцёлам дарунак Міхала Жыгімонтавіча, дадаўшы да яго Баравенскае войтаўства і вёскі [[Машчоны (Сеньненскі раён)|Машчоны]] ды Соржыцу. У 1541 годзе з згоды [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] далучыў Лепельскі маёнтак да [[Віленская катэдра|Віленскай катэдры]]. У [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкую вайну]] (1558—1582) на тэрыторыі маёнтку збудавалі [[Лепельскі замак|драўляны замак]]<ref>Януш І. Лепель // {{Літаратура/БелЭн|9к}} С. 206.</ref>.
 
[[Файл:Lepiel. Лепель (XVII).jpg|значак|245пкс|Мапа Новага Лепеля, XVII ст.]]
 
У 1563 годзе побач з замкам на высьпе заснавалі ''места Лепель'', пры якім працаваў гандлёвы порт. Таго ж году Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад бесьперапынных нападаў суседняй [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскага дзяржавы]], аддала маёнтак у валоданьне вялікаму князю [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]] з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў 1568 годзе Жыгімонт Аўгуст аддаў Лепель у пажыцьцёвае карыстаньне [[Кашталяны смаленскія|кашталяну смаленскаму]] [[Юры Зяновіч|Юрыю Зяновічу]], а па ягонай сьмерці — [[ваяводы полацкія|ваяводу полацкаму]] [[Мікалай Дарагастайскі|Мікалаю Дарагастайскаму]]. У 1579 годзе [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.
 
[[Файл:Lepiel, Pahonia. Лепель, Пагоня (1850).jpg|міні|145пкс|Герб Лепеля, 1850 г.<ref>{{Літаратура/Геральдыка Беларусі (2010)|к}} С. 71.</ref>]]
 
На 1580 год у ''месьце Лепелі'' было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска [[Стары Лепель]])<ref name="evkl">[[Ілья Януш|Януш І.]] Лепель // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 189.</ref>. 19 траўня 1586 году ''маёнтак Лепле'' набыў [[Леў Сапега]]. За 3 км ад ''Старога Лепеля'', у вёсцы Белае, ён заснаваў ''мястэчка Белы Лепель'' або ''Новы Лепель'', куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У 1609 годзе Леў Сапега перадаў ''Стары Лепель'' і ''Новы Лепель'' [[Віленскі кляштар бэрнардынак|Віленскаму кляштару бэрнардынак]], які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.
Радок 74:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Lepiel, Pahonia. Лепель, Пагоня (1850).jpg|міні|145пксзьлева|150пкс|Герб Лепеля, 1850 г.<ref>{{Літаратура/Геральдыка Беларусі (2010)|к}} С. 71.</ref>]]
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Лепель апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам [[Лепельскі павет|павету]] [[Полацкая губэрня|Полацкай]], з 1802 году — [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. У 1797—1805 гадох вялося будаваньне [[Бярэзінская водная сыстэма|Бярэзінскай воднай сыстэмы]], дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 1833—1839 гадох тут працаваў калега і сябар [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] [[Ян Чачот]]). У 1804 годзе адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.