Чашнікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
д стыль
Радок 68:
[[Файл:Čašniki. Чашнікі (N. Orda, XIX).jpg|значак|240пкс|Панарама мястэчка, [[Напалеон Орда|Н. Орда]], 1876 г.]]
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Чашнікі апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Лепельскім павеце [[Полацкая губэрня|Полацкай]], з 1796 году [[Беларуская губэрня|Беларускай]], з 1802 году [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] каля мястэчка адбылася бітва паміж расейскімі (пад камандай [[Вітгенштэйн]]а) і францускімі (пад камандай [[Віктор (маршал)|Віктора]]) войскамі. У 1832 годзе па здушэньні [[паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] расейскія ўлады скасавалі кляштар дамініканаў, па чым парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя ксяндзы. У 1843<ref>Chmara A. Czaśniki // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_I/776 776]</ref>—1845 гадох у мястэчку збудавалі Спаса-Праабражэнскую царкву. У сярэдзіне [[19 стагодзьдзе|XIX ст.]] у Чашніках налічвалася каля 2,5 тысячы жыхароў; сярод местачкоўцаў было нямала лёцманаў, якія наймаліся ўвесну на баркі, праводзячы іх Дзьвіною да Рыгі. У 1868 годзе па здушэньні [[Паўстаньне Кастуся Каліноўскага|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл Сьвятога Лукі на царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]].
 
У 1886 годзе ў Чашніках адкрылася папяровая фабрыка. Згодна з вынікамі перапісу 1897 году, у мястэчку было 703 будынкі, працавалі лячэбніца, аптэка, 2 народныя вучэльні. На 1906 год у Чашніках было 5 камяніц, 1332 драўляныя будынкі, зь якіх 642 жылыя, нежылыя — 695. У 1909 годзе адкрылася меская вучэльня, пераўтвораная ў 1913 годзе на вышэйшую пачатковую.
Радок 208:
 
== Асобы ==
* [[Янка Журба]] (1881—1964) — беларускі паэт (нар. у колішняй в. [[Купінка|Купінцы]] — цяпер у межах м. ЧашнікіЧашнікаў)
* [[Рыгор Рэлес]] (1913—2004) — беларускі жыдоўскі літаратар
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы|1=2}}
 
== Літаратура ==