Дзічына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q223930
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 1:
'''Дзічына''' — птушкі і зьвяры, якіх здабываюць паляваньнем і мяса якіх ідзе ў ежу.
 
Дзічыну падзяляюць на птушыную (баравую, ці лясную, вадаплаўную, балотную, палявую і стэпавую) і чатырохногую (пераважна [[зайцы]] і [[капытныя]]). На [[Беларусь|Беларусі]] водзяцца: з чатырохногай дзічыны — [[лось]], [[дзік]], [[алень]], [[эўрапейская казуля]], [[заяц-русак]]; з баравой — [[глушэц (птушка)|глуўэц]], [[цецярук]], [[рабчык]], [[вяхір]], [[клінтух]], [[слонка]]; з вадаплаўнай — [[гусь|гусі]], [[качка|качкі]], [[паганка|паганкі]], [[крахаль|крахалі]], [[лысуха]]; з балотнай і лугавой — [[бакас]], [[дупель]], [[драч]], [[бугаі]], [[кулік]]і, [[пастушка|пастушкі]] і [[чапля|чаплі]] і іншыя; з палявой і стэпавай — [[перапёлка]], [[шэрая курапатка]]. Паляваньне на рэдкія, зьнікаючыя і асабліва каштоўныя віды дзічыны забаронена або дазваляецца па ліцэнзіях ([[зубр]], лось, дзік, [[курапатка белая|белая курапатка]], казулі, [[высакародны алень]], глушэц).
 
Даўней багацьце жывёльнага сьвету Беларусі дазваляла прывілеяваным пластам грамадзтва мець значна больш разнастайнае, чым сёньня, мэню: храпы і губы лася, зразы з аленіны, [[паляндвіца]] з [[сарна|сарны]], штука мяса з зубровай пячонкі, курапаткі «ў сьнезе» і г. д. задавальнялі патрэбу шляхты ў пысе і славе, але абумовілі ўрэшце рэшт рэзкае зьмяншэньне колькасьці або зьнікненьне многіх відаў жывёлы. Яшчэ ў [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзі]] быў цалкам вынішчаны [[тур]]; у [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] многія віды дробных птушак; ([[амялушка|амялушкі]], [[рабіньнік]]і) былі пастаўленыя на мяжу зьнікненьня.