Ліён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
Радок 51:
|Колер = {{Колер|Францыя}}
}}
'''Ліён''' ({{Мова-fr|Lyon}}) — горад у [[Францыя|Францыі]], адміністрацыйны цэнтар [[Ліёнская мэтраполія|Ліёнскай мэтраполіі]], дэпартамэнту [[Рона (дэпартамэнт)|Рона]] (часова) і рэгіёну [[Авэрнь-Рона-Альпы]] (да 1 студзеня 2016 — рэгіёну [[Рона-Альпы]]). Да ўтварэньня ў [[2015]] годзе мэтраполіі горад зьяўляўся цэнтрам «Вялікага Ліёна» ({{мова-fr|Grand Lyon|скарочана}}), або Ліёнскай супольнасьці гарадоў ({{мова-fr|Communauté urbaine de Lyon|скарочана}}), якая складалася з 59 камунаў.
 
== Гісторыя ==
У [[27 да н. э.|27 годзе да н. э.]] Рым падзяляе [[Галія|Галію]] на тры правінцыі. Тры правінцыі Галіі сыходзіліся на гэтым месцы, дзякуючы чаму ''Люгдунум'' (старажытны Ліён) стаў натуральным цэнтрам перасячэньня дарог паміж паўночнай і паўднёва-ўсходняй часткай сучаснай Францыі. Горад стаў адпраўной кропкай і важным пунктам у [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]] на шляху ў Галію. Старажытны Ліён ператварыўся ў сталіцу Люгдунскай Галіі і сэрцам імпэратарскай улады ўсіх гальскіх правінцыяў, што забясьпечыла Люгдунуму званьне «сталіцы Галіі». У сукупнасьці з роляй буйнога транспартнага вузла й рачнога порта, гэты статус забясьпечваў гораду росквіт, які дасягнуў свайго апагею з [[69]] па [[192]] гады.
 
Сярод значных архітэктурных помнікаў гэтага пэрыяду да нашага часу захаваліся антычныя тэатар і Адэон на ўзгорку Фурвіеру, амфітэатар, вялікія тэрмы, чатыры [[аквэдук]]а, розныя мазаікі, якія захоўваюцца ў [[Музэй гала-раманскай цывілізацыі|Музэі гала-раманскай цывілізацыі]]. Два рымскіх імпэратары нарадзіліся ў гэтым горадзе — [[Кляўдыюс]] і [[Каракальля]]. Пры [[Нэрон]]е горад згарэў, але хутка паўстаў зноў. У [[197]] годзе пасьля бітвы паміж [[Сэптыміюс Сэвэр|Сэптыміюсам Сэвэрам]] і [[Клёдыюс Альбін|Клёдыюсам Альбінам]] паблізу [[Круа-Русо]] горад быў разрабаваны й спалены, што прывяло Люгдунум да паступовага згасаньню й страце былой славы й багацьця.
 
[[Хрысьціянства]] ў Галіі раней за ўсё сьцьвердзілася ў Ліёне. Вядомыя шматлікія сьвятыя біскупы былі зьвязаны зь Ліёнам, як то сьв. [[Ірынэй Ліёнскі]], сьв. [[Юст Ліёнскі]], св. [[Антыёх Ліёнскі]] й многія іншыя.