Эрых Фром: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 16:
|Сайт = [http://www.erich-fromm.de www.erich-fromm.de]
}}
'''Эрых Фром''' ({{мова-de|Erich Fromm}}; [[23 сакавіка]] [[1900]],[[Франкфурт-на-Майне]] — [[18 сакавіка]] [[1980]], [[Лякарна]]) — нямецка-амэрыканскі [[Філязофія|філёзаф]], сацыяльны псыхоляг, прадстаўнік [[нэафрайдызм]]у. Скончыў [[Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт]], атрымаў ступень доктара філязофіі (1922). Вучыўся ў Бэрлінскім псыхааналітычным інстытуце (1923—1924). У 1929—1932 супрацоўнік Інстытуту сацыяльных досьледаў у [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурце-на-Майне]]. Пасьля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў эміграваў у [[ЗША]]. Выкладаў у Інстытуце псыхааналізу ў [[Чыкага]], у [[Калюмбійскі ўнівэрсытэт|Калюмбійскім]], [[Ельскі ўнівэрсытэт|Ельскім]], [[Мічыганскі ўнівэрсытэт|Мічыганскім]] унівэрсытэтах. У 1951—1967 жыў у [[Мэксыка|Мэксыцы]], быў прафэсарам псыхіятрыі Нацыянальнага ўнівэрсытэту ў Мэхіка. У 1974 перасяліўся ў [[Швайцарыя|Швайцарыю]].
 
== Філязофія Эрыха Фрома ==
Паводле Фрома, асоба зьяўляецца прадуктам дынамічнага ўзаемадзеяньня паміж прыроджанымі патрэбамі і ўплывам культуры, сацыяльных нормаў і прадпісаньняў. Лічыў, што ў кожнага чалавека ёсьць свая нязменнаянязьменная сутнасьць, якая захоўваецца як ядро ва ўсіх культурах і гістарычных абставінах. Адзначаў, што неад’емнай рысай чалавечага існаваньня ў сучасным «хворым» грамадзтве зьяўляюцца адзінота, ізаляцыя і адчужэньне, якія спадарожнічаюць дасягнутаму ўзроўню свабоды. Фром расчыніў некалькі шляхоў, якія выкарыстоўваюцца людзьмі дзеля пераадоленьня гэтых пачуцьцяў, «уцёкаў ад свабоды»: аўтарытарызм (празьмерная залежнасьць ад зьнешняй моцы і бездапаможнасьць альбо дамінаваньне і кантроль над другімі людзьмі), дэструктыўнасьць (пераадоленьне пачуцьця непаўнавартасьці празпразь зьнішчэньне або пакарэньне іншых), аўтаматызаваны [[канфармізм]] (страта індывідуальнасьці, абсалютнае падпарадкаваньне сацыяльным нормам і правілам). На ягоную думку, шлях да пабудовы «здаровага» грамадстваграмадзтва ляжыць праз маральную абнову, творчую працу, духоўнае ачышчэньне чалавека, паглыбленьне ягонай здольнасьці да любові ў шырокім сэнсе слова. Распрацаваў канцэпцыю «сацыяльнага характару», пад якім разумеў ядро структуры характару, уласьцівае большасьці прадстаўнікоў пэўнай культуры. Адрозьніваў асноўныя сацыяльныя тыпы характару: 1) рэцэптыўны (пасіўнасьць, спадзяваньне на дапамогу іншых людзей, даверлівасьць); 2) эксплюатуючы (эгацэнтрызм, выжываньне за кошт іншых, агрэсіўнасьць); 3) назапашвальны (жаданьне авалодаць як мага большай колькасьцю матэрыяльных дабротаў, улады і любові, кансэрватыўнасьць, падазронасьць); 4) рыначны (уяўленьне пра асобу як тавар, неразборлівасьць у сродках дасягненьня мэты, духоўная спустошанасьць); 5) прадуктыўны (незалежнасьць, здольнасьць да творчага мысьленьня, да шчырай любові, адказнай працы). Людзі з прадуктыўнай арыентацыяй маглі б скласьці ў будучым дасканалае грамадзтва, якое Фром называў «гуманістычным абшчынным сацыялізмам». Асноўныя працы — «Уцёкі ад свабоды» (1941), «Чалавек для сябе» (1947), «Псіхааналіз і рэлігія» (1950), «Забытая мова (1951), «Здаровае грамадства» (1955), «Мастацтва любові» (1956), «Анатомія чалавечай дэструктыўнасьці» (1973) і інш. У 1986 у ФРН (г. [[Тубінген]]) заснавана Міжнароднае таварыства Фрома.
 
== Вонкавыя спасылкі ==