Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні KHMELNYTSKYIA (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Red Winged Duck
Радок 70:
 
</div>
[[29 сьнежня]] [[1922]] году на канфэрэнцыі дэлегацыяў ад зьездаў Саветаў [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]], [[УССР]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] і [[ЗСФСР]] была падпісана [[Дамова пра ўтварэньне СССР]]. Гэты дакумэнт быў зацьверджаны [[30 сьнежня]] [[1922]] [[I Усесаюзны зьезд Саветаў|I-м Усесаюзным зьездам Саветаў]] і падпісаны часткамі дэлегацыяў. Гэта дата і лічыцца датаю ўтварэньня СССР, хоць [[Савет Народных Камісараў СССР]] (Урад) і наркаматы (міністэрствы) былі створаны толькі [[6 ліпеня]] [[1923]] году.
 
=== Даваенны пэрыяд (1923—1941) ===
Радок 80:
З восені [[1923 год]]у, і асабліва пасьля сьмерці [[Уладзімер Ленін|Ўладзімера Леніна]], у кіраўніцтве краіны разгарнулася вострая палітычная барацьба за ўладу. У кулюарнай барацьбе зь іншымі палітычнымі дзеячамі перамог Сталін і паплечнікі, у выніку чаго зацьвердзіліся аўтарытарныя мэтады кіраўніцтва, якія выкарыстоўваліся [[Ёсіф Сталін|Ёсіфам Сталіным]] для ўсталяваньня рэжыму аднаасобнае ўлады, а былыя палітычныя супернікі ва ўладзе былі рэпрэсаваныя.
 
Зь сярэдзіны [[1920-я|1920-х гадоў]] пачалося згортваньне [[Новая эканамічная палітыка|новай эканамічнае палітыкі]] (НЭП), а затым — правядзеньне фарсіраванае [[індустрыялізацыя СССР|індустрыялізацыі]] і [[калектывізацыя|калектывізацыі]], у [[1932]]—[[1933]]1932—1933 гадах таксама быў [[голад у СССР 1932—1933|масавы голад]].
 
Пасьля разьлютаванае [[Трэці Маскоўскі працэс|фракцыйнае барацьбы]], да канца [[1930-я|1930-х]] гадоў прыхільнікі Сталіна цалкам падпарадкавалі сабе структуры [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|кіравальнае партыі]]. У краіне была створана [[Таталітарызм|таталітарная]], строга цэнтралізаваная грамадзкая сыстэма.
 
У [[1939 год]]зе былі складзеныя [[савецка-нямецкія дамовы 1939 году]] (у тым ліку так званы [[пакт Молатава-Рыбэнтропа]]), якія падзялілі сфэры ўплыву ў [[Эўропа|Эўропе]], у адпаведнасьці зь якімі шэраг тэрыторыяў Усходняе Эўропы вызначаўся як сфэра інтарэсаў СССР. Азначаныя ў дамовах тэрыторыі (за выключэньнем [[Фінляндыя|Фінляндыі]]) увосень таго ж году і ў наступным годзе падвергліся зьменам. Напачатку [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнай вайны]] у 1939 годзе адбылося далучэньне да СССР [[Заходняя Ўкраіна|Заходняе Ўкраіны]] і [[Заходняя Беларусь|Заходняе Беларусі]], якія ўваходзілі на той момант у склад [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскае Рэспублікі]]; гэта тэрытарыяльная зьмена расцэньваецца па-рознаму: і як [[Рэінтэграцыя|«вяртаньне»]]<ref>[http://www.apn.ru/publications/print1529.htm Ільля Крамнік. ''Пакт у імя перамогі'']</ref>, і як [[Анэксія|«анэксія»]]<ref>[http://www.memo.ru/history/deport/polyan2.htm Павел Палянаў. ''Выбарковыя дэпартацыі з анэксаваных тэрыторыяў Польшчы, Прыбалтыкі і Румыніі ў 1939—1941 гг.'']</ref>. Ужо ў кастрычніку 1939 году горад [[Вільня]] ад Беларускае ССР быў перададзены тады яшчэ незалежнай [[Летува|Летуве]], а частка Палесься (напрыклад, ваколіцы гораду [[Камень-Кашырскі]]) — Украіне.
Радок 89:
</div>
 
У [[1940 год]]зе ў склад СССР былі інкарпараваныя [[Эстонія]], [[Латвія]] (гл., напрыклад, [[савецкая акупацыя Латвіі]]), [[Летува]], [[Бэсарабія]] (анэксаваная [[Каралеўства Румынія|Румыніяю]] ў [[1918]], ''глядзіце [[Бэсарабія ў складзе Румыніі]]'') і [[Паўночная Букавіна]], створаныя [[Малдаўская ССР|Малдаўская]] (на тэрыторыі Бэсарабіі бяз поўдня плюс на тэрыторыі Прыднястроўя, якое ўваходзіла ў склад СССР ад часу яго ўтварэньня і зьяўлялася аўтаномнай рэспублікай ва УССР), [[Латвійская ССР|Латвійская]], [[Летувіская ССР|Летувіская]] (уключаючы раёны [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], якія пасьлядоўна ўвайшлі ў склад Летувіскае ССР у 1939—1940 гадох) і [[Эстонская ССР]]. [[Далучэньне Прыбалтыкі да СССР]] расцэньваецца рознымі крыніцамі як «добраахвотнае далучэньне» і як «[[анэксія]]».<ref>[http://www.ln.mid.ru/brp_4.nsf/sps/15D712290D745332C3256FF70061D84E Камэнтар Дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі ў сувязі з выказваньнямі шэрагу эўрапейскіх палітыкаў адносна акупацыі краінаў Балтыі Савецкім саюзам і неабходнасьці асуджэньня гэтага з боку Расеі], 04.05.2005.</ref><ref name="EUPRes83">{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania|арыгінал=|спасылка=http://www.letton.ch/lvx_eur2.htm|аўтар выданьня=|выданьне=Official Journal of the European Communities|тып=|месца=|выдавецтва=|год=13 студзеня 1983|выпуск=|том=C 42/78|нумар=|старонкі=|isbn=}}{{ref-en}}</ref><ref name="EUPRes05">{{ref-en}} [http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=TA&reference=P6-TA-2005-0180&language=EN&ring=B6-2005-0290 European Parliament resolution on the sixtieth anniversary of the end of the Second World War in Europe on 8 May 1945]</ref><ref name="EUPRes07">{{ref-en}} [http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=TA&reference=P6-TA-2005-0180&language=EN&ring=B6-2005-0290 European Parliament resolution of 24 May 2007 on Estonia]</ref>
 
У [[1939 год]]зе СССР, як і незалежным на той момант краінам Балтыі, прапанаваў Фінляндыі пакт пра ненапад, але [[Фінляндыя]], у адрозьненьне ад краінаў Балтыі, адмовілася. Пачатая СССР пасьля прад’яўленьня ўльтыматуму [[Савецка-фінская вайна 1939-1940 гг.|савецка-фінская вайна]] ([[30 лістапада]] 1939 — [[12 сакавіка]] [[1940]]) нанесла ўдар па міжнародным аўтарытэце краіны (СССР быў выключаны зь [[Ліга Нацыяў|Лігі Нацыяў]]). У сувязі з параўнальна вялікімі стратамі і непадрыхтаванасьцю [[Чырвоная Армія|Чырвонае Арміі]], вайна, якая зацягнулася, была скончана да разгрому [[Фінляндыя|Фінляндыі]]; па яе выніках ад Фінляндыі да СССР адышоў [[Карэльскі пярэсмык]], Прыладажжа, Сала з Куолаярві і заходняя частка [[паўвостраў|паўвостраву]] [[Паўвостраў Рыбацкі|Рыбацкі]]. [[31 сакавіка]] 1940 году была ўтворана [[Карэла-Фінская АССР|Карэла-Фінская ССР]] (са сталіцаю ў [[Петразаводзк]]у) з Карэльскае АССР і з атрыманых фінляндзкіх тэрыторыяў (акрамя п-ова Рыбацкага, што перайшоў у склад [[Мурманская вобласьць|Мурманскае вобласьці]]). Паводле некаторых гісторыкаў утварэньне КФССР ставіла на мэце выключна стварэньне своеасаблівага пляцдарму для анэксіі Фінляндыі. У [[1956]] годзе КФССР была скасаваная, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад РСФСР як аўтаномная савецкая сацыялістычная рэспубліка, пры гэтым зь яе назвы было выключанае слова «фінская».
 
=== СССР у Другой сусьветнай вайне (1941—1945) ===
{{Асноўны артыкул|Вялікая Айчынная вайна}}
[[22 чэрвеня]] [[1941 год]]у [[Трэці райх|Нямеччына]] напала на Савецкі Саюз, парушыўшы [[Дамова пра ненапад паміж Нямеччынаю і Савецкім Саюзам|Дамову пра ненапад]]. [[Працоўна-Сялянская Чырвоная Армія|Савецкім войскам]] атрымалася спыніць яе ўварваньне да канца восені 1941 году і перайсьці са сьнежня [[1941]] у контарнаступ, вызначальнай падзеяй якога стала [[Маскоўская бітва (1941—1942)|Бітва за Маскву]]. Аднак у пэрыяд лета-восені [[1942]] суперніку атрымалася прасунуцца да Волгі, захапіўшы велізарную частку тэрыторыі краіны. Са сьнежня [[1942]] і ў [[1943]] адбыўся карэнны пералом у вайне шляхам [[Сталінградзкая бітва|Сталінградзкай]], а потым — [[Курская бітва|Курскае]] бітваў. У пэрыяд з [[1944]] па травень [[1945]] савецкія войскі вызвалілі ўсю акупаваную Нямеччынаю тэрыторыю СССР, а таксама краіны Ўсходняе Эўропы, пераможна завяршыўшы вайну падпісаньнем [[Акт капітуляцыі Нямеччыны|Акту пра безумоўную капітуляцыю Нямеччыны]].
 
Вайна прынесла вялікую [[Страты ў Вялікай Айчыннай вайне|шкоду]] ўсяму насельніцтву Савецкага Саюзу, прывяла да страты 26,6 мільёнаў чалавек<ref>[http://www.rg.ru/2009/06/22/vov-anons.html Расея ўспамінае пра мільёны загінулых у гады ВАВ]</ref>, ліквідацыі велізарнай колькасьці насельніцтва на занятых Нямеччынаю тэрыторыях, разбурэньню часткі прамысловасьці — з аднога боку; стварэньню значнага вайскова-прамысловага патэнцыялу ва ўсходніх рэгіёнах краіны, адраджэньню і жыцьця ў краіне, набыцьцю значных тэрыторыяў (у прыватнасьці, частка Ўсходняй Прусіі, Закарпацьце, поўдзень Сахаліну, Тува, Печанга), перамозе над [[фашызм]]ам — зь іншай.
 
У [[1941]]—[[1945]]1941—1945 шэраг народаў былі [[Дэпартацыя народаў у СССР|дэпартаваны]] зь месцаў свайго традыцыйнага пражываньня, што тлумачылася нібы суцэльным удзелам прадстаўнікоў гэтых народаў у калябарацыі падчас вайны. У [[1944]]—[[1947]]1944—1947 гг. у склад СССР увайшлі:
* [[Тувінская Народная Рэспубліка]], якая атрымала статус [[аўтаномная вобласьць|аўтаномнае вобласьці]] ў складзе [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]];
* Паўночная частка Ўсходняе Прусіі, якая ўвайшла ў склад РСФСР як [[Калінінградзкая вобласьць]];
Радок 112:
Пасьля перамогі ў вайне была ажыцьцёўлена дэмілітарызацыя эканомікі СССР, яе аднаўленьне ў раёнах, пацярпелых ад акупацыі. Да 1950 прамысловая вытворчасьць павялічылася на 73 % у параўнаньні з даваенным<ref>[http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/History/Gukov/44.php Бібліятэка гісторыі Расеі — Жукаў В. Гісторыя Расеі. Працоўны подзьвіг савецкага народа ў аднаўленьні і разьвіцьці народнай гаспадаркі СССР у паваенныя гады]</ref>. Сельская гаспадарка аднаўлялася павольнейшымі тэмпамі, зь велізарнымі цяжкасьцямі, памылкамі і пралікамі. Тым ня менш, ужо ў 1947 сытуацыя з харчом стабілізавалася, былі адменены [[Картачная сыстэма|карткі]] на прадукты харчаваньня і прамысловыя тавары, праведзена [[Грашовыя рэформы ў Расеі|Грашовая рэформа]], якая дазволіла стабілізаваць фінансавае становішча.
 
У адпаведнасьці з рашэньнямі [[Ялцінская канфэрэнцыя|Ялцінскай]] і [[Пацдамская канфэрэнцыя|Пацдамскай]] канфэрэнцыяў СССР усталяваў кантроль над адпаведнымі акупацыйнымі зонамі ў Нямеччыне і Аўстрыі ў 1945—[[1949]]1945—1949 гадах. У шэрагу краінаў Усходняе Эўропы пачалося ўсталяваньне [[Камунізм|камуністычных]] рэжымаў, з прычыны чаго быў створаны вайскова-палітычны блёк саюзных СССР дзяржаваў ([[сацыялістычны лягер]], [[Варшаўская дамова]]). Адразу па заканчэньні сусьветнай вайны пачаўся пэрыяд глябальнае палітычнае і ідэалягічнае канфрантацыі паміж СССР ды іншымі сацыялістычнымі краінамі, з аднога боку, і краінамі Захаду, зь іншай, які ў [[1947 год]]зе атрымаў назву [[халодная вайна|халоднае вайны]], якая суправаджалася [[гонка ўзбраеньняў|гонкаю ўзбраеньняў]].
 
=== «Хрушчоўская адліга» (1953—1964) ===
Радок 131:
{{Асноўны артыкул|Пэрыяд застою}}
[[Файл:RIAN archive 488710 Emblem of XXII Olympic Games.jpg|міні|зьлева|Эмблема XXII Алімпійскіх гульняў]]
[[Файл:Carter Brezhnev sign SALT II.jpg|міні|270пкс|Брэжнеў і [[Джымі Картэр]] падпісваюць Дамову пра скарачэньне стратэгічных узбраеньняў, [[1979]]]]
У 1964 годзе Хрушчоў быў адхілены ад улады. Новым першым сакратаром ЦК КПСС, фактычна кіраўніком дзяржавы, стаў [[Леанід Брэжнеў]]. Пэрыяд 1970-х—1980-х гадоў у крыніцах таго часу называўся '''эпохаю разьвітога сацыялізму'''.
 
Радок 146:
=== Перабудова (1985—1991) ===
{{Асноўны артыкул|Перабудова|Міхаіл Гарбачоў}}
[[Файл:Reagan and Gorbachev (1985).jpg|міні|зьлева|140пкс|[[Міхаіл Гарбачоў]] і [[Рональд Рэйган]], [[1985]]]]
У 1985 годзе пасьля сьмерці Чарненкі да ўлады ў краіне прыйшоў [[Міхаіл Гарбачоў]]. У 1985—1986 гадах Гарбачовым праводзілася так званая палітыка паскарэньня сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, якая складалася ў прызнаньні асобных недахопаў тагачаснай сыстэмы і спробах выправіць іх некалькімі буйнымі кампаніямі адміністрацыйнага характару (т. зв. [[Паскарэньне (лёзунг)|«Паскарэньне»]]) — антыалькагольная кампанія, «барацьба зь непрацоўнымі прыбыткамі», увядзеньне дзяржаўнай прыёмкі, [[галоснасьць]]. Пасьля студзеньскага пленуму [[1987]] году кіраўніцтвам краіны былі пачаты кардынальныя рэформы. Фактычна новаю дзяржаўнаю ідэалёгіяй была абвешчана «перабудова» — сукупнасьць эканамічных і палітычных рэформаў. Падчас перабудовы (з другое паловы [[1989]] году, пасьля першага Зьезду народных дэпутатаў СССР) рэзка абвастрылася палітычнае супрацьстаяньне сілаў, што выступалі за сацыялістычны шлях разьвіцьця, і партыяў, рухаў, якія злучалі будучыню краіны з арганізацыяй жыцьця на прынцыпах капіталізму, а таксама супрацьстаяньне па пытаньнях будучага аблічча Савецкага Саюзу, узаемаадносінаў саюзных і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнае ўлады і кіраваньня. Да пачатку 1990-х гадоў перабудова зайшла ў тупік. Улады ўжо не маглі спыніць набліжэньне распаду СССР.
 
=== Распад Савецкага Саюзу (1990—1991) ===
{{Асноўны артыкул|Распад СССР|Барыс Ельцын|Жнівеньскі путч|ДКНЗ}}
 
Афіцыйна СССР спыніў сваё існаваньне [[26 сьнежня]] [[1991 год]]у. На яго месцы ўтварыўся шэраг незалежных дзяржаваў (у наш час — 19, зь якіх 15 зьяўляюцца чальцамі ААН, 2 — часткова прызнаны краінамі-чальцамі ААН, і 2 — не прызнаны ніводнай з краінаў-чальцоў ААН). У выніку распаду СССР тэрыторыя Расеі (краіны-пераемніцы СССР у галіне вонкавых актываў і пасіваў, і ў ААН) паменшылася ў параўнаньні з тэрыторыяю СССР на 24 % (з 22,4 да 17 млн км²), а насельніцтва паменшылася на 49 % (з 290 да 148 млн чал), пры гэтым тэрыторыя Расеі ў параўнаньні з тэрыторыяю РСФСР практычна не зьмянілася. Распаліся [[Савецкая Армія|адзіныя ўзброеныя сілы]] і [[Савецкі рубель|рублёвая зона]]. На тэрыторыі СССР разгарэўся шэраг міжнацыянальных канфліктаў, самым вострым зь якіх становіцца [[Карабаскі канфлікт]], з 1988 году адбываюцца масавыя пагромы як армянаў, так і азэрбайджанцаў. У 1989 годзе Вярхоўны Савет [[Армянская ССР|Армянскае ССР]] аб’яўляе пра далучэньне Нагорнага Карабаху, [[Азэрбайджанская ССР]] пачынае блякаду. У красавіку 1991 паміж дзьвюма савецкімі рэспублікамі фактычна пачынаецца вайна.
 
== Тэрытарыяльны падзел СССР ==