Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў (Лагойск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
д катэгорыя
Радок 1:
[[Файл:Łahojski zamak. Лагойскі замак (M. Januševič, 1850).jpg|міні|300пкс|Замчышча. Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў. М. Янушэвіч, [[1850]] год]]
'''Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў''' — помнік архітэктуры [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] у [[Лагойск]]у. Знаходзілася на тэрыторыі [[Лагойскі замак|замка]]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі [[Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)|Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі]], у [[1841]] годзе [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|расейскія ўлады зруйнавалі помнік]], каб збудаваць на гэтым месцы [[мураўёўкі|мураўёўку]]. Твор архітэктуры [[барока]].
 
== Гісторыя ==
Каля [[1387]] року ў Лагойску заснавалі праваслаўны манастыр Яна Прадцечы, які ў [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] прыняў [[Берасьцейская унія|Берасьцейскую унію]] і атрымаў фундацыю [[Станіслаў Тышкевіч|Станіслава]] і Эвы (зь Белазёраў) [[Тышкевічы|Тышкевічаў]] з ахвяраваньнем фальварку [[Сялец]] і 20 тыс. злотых<ref name="kulahin_kh">{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 430.</ref>.
 
Па [[1752]] року пры манастыры базылянаў збудавалі мураваную царкву. Да [[1795]] року манастыром кіраваў пінскі япіскап Адрыян Бутрымовіч<ref name="kulahin_kh"/>.
 
Па здушэньні [[паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] ([[1830]]—[[1831]]1830—1831) расейскія ўлады ў [[1834]] року зачынілі манастыр (паводле іншых зьвестак у [[1836]] року<ref>{{Літаратура/Кляштары ўсходняй і заходняй традыцыяў|к}} С. 39.</ref>), а ў [[1841]] року — зруйнавалі старажытную царкву. Неўзабаве на яе месцы збудавалі [[царква Сьвятога Мікалая (Лагойск)|царкву]]-[[мураўёўкі|мураўёўку]].
 
== Архітэктура ==
Царква — помнік архітэктуры [[барока]]. Гэты быў [[прастакутнік|прастакутны]] ў пляне будынак з паўкруглай [[апсыда]]й, які на галоўным фасадзе завяршаўся [[вежа]]й-[[званіца (архітэктура)|званіцай]].
 
Побач з царквой асобна стаяла 4-гранная вежа-званіца, найбольшы звон якой адлілі ў [[1755]] року з [[стоп|стопу]]у медзі, срэбра і золата. Уверсе на ім зьмяшчалася выява рукі, якая паказвала на [[Лацінская мова|лацінскі]] надпіс і арнамэнтальны расьлінны пас<ref>{{Літаратура/Праваслаўныя храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 256.</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 25:
[[Катэгорыя:Барочныя збудаваньні Беларусі|Лагойск]]
[[Катэгорыя:Зьнішчаныя помнікі архітэктуры Лагойску]]
[[Катэгорыя:Зьнішчаныя цэрквыправаслаўныя храмы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Збудаваньні Лагойску]]