Сылезцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 11:
'''Сылезцы''' ({{мова-szl|Ślůnzoki}}, {{мова-pl|Ślązacy}}, {{мова-cs|Slezané}}, {{мова-de|Schlesier}}) — заходнеславянскі народ, які пражывае ў [[Сылезія|Сылезіі]], якая падзеленая між [[Польшча]]й, [[Нямеччына]]й і [[Чэхія]]й.
 
Трываюць дыскусіі адносна таго ці сылезцы зьяўляюцца самастойным народам або этнічнай групай. Тым ня менш, 817 тысячтысячаў жыхароў Польшчы за перапісам [[2011]] году назвалі сябе сылезцамі па нацыянальнасьці, што зрабіла іх найбольшай меншасьцю Польшчы. Звыш за 12 тысячтысячаў сылезцаў ([[2011]]) жывуць у Чэхіі.
 
Тэрмін ''сылезец'' можа таксама тычыцца агулам кожнага жыхара Сылезіі, не зважаючы на [[нацыянальнасьць]].
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Babcia Agnes.jpg|зьлева|міні|200пкс|Жанчына ў сылескім строі з [[Чэскі Цішын|Чэскага Цішына]], [[1914]] год]]
Зь незапамятных часоў Сылезію заваёўвала нямала [[народ]]аў, [[дзяржава]]ў і [[княства]]ў. Рэзкія зьмены ў Сылезіі пад уладаю [[Чэхія|Чэхіі]]/[[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Нямеччына|Нямеччыны]] прывялі да шматмоўнасьці сылезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседзкай.
 
У [[Сярэднявечча]] [[Сылезія]] была часткай [[Пясты|Пясцкага гэрцагства]], якое з часам стала ўладарствам [[Багемія|Багемскай кароны]] ў [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі]] працягам [[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзя]], а ў 1526 годзе Багемія перайшла пад уладу [[Габсбургі|Габсбургаў]] [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыйскай імпэрыі]]. У [[Вайна за аўстрыйскую спадчыну|вайне за аўстрыйскую спадчыну]] [[1742]] году большая частка Сылезіі перайшла да [[Прусія|Прусіі]]. Гэтая частка Сылезіі складала Правінцыю Сылезія (пазьней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сылезіі) да [[1945]] году.
 
Па выніках [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], большасьць сылескіх земляў былі ўключаныя да [[Польшча|Польшчы]], толькі маленькія шматочкі засталіся ў Нямеччыне й [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыне]]. Мільёны этнічных [[немцы|немцаў]] былі выселеныя, а этнічныя сылезцы расцэньваліся польскай уладай як «мясцовыя палякі», якія проста «недастаткова дасьведчаныя аб сваёй польскасьці», ім было дазволена застацца пасьля аддзяленьня ад немцаў шляхам «засьведчаньня сваёй нацыянальнасьці». Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесылескім дыялектам [[польская мова|польскай мовы]] ([[Сылеская мова|сылескай мовай]]) або мець славянскае прозьвішча. Шматлікім такім сылезцам дазволілі застацца ў [[Аполе]]. На працягу ўсеўладзьдзя [[камунізм]]у ў Польшчы каля 600 тысячтысячаў сылезцаў выехала да [[Нямеччына|Заходняй Нямеччыны]].
 
Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сылескае нацыянальнае адраджэньне. У [[1997]] годзе ў [[Катавіцы|Катавіцах]] быў зарэгістраваны Зьвяз Сылезцаў (ZLNS), які павінен быў палітычна прадстаўляць правы сылескай меншасьці, аднак ужо праз 2 месяцы мясцовы суд рэгістрацыю скасаваў.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==