Нючэпінг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
 
Радок 70:
== Гісторыя ==
[[Файл:Nyköping_Castle_2013.jpg|міні|зьлева|250пкс|[[Нючэпінскі замак]]]]
У [[XII стагодзьдзе|XII стагодзьдзі]] ў раёне сучаснага Нючэпінгу былі ўзьведзеныя дзьве каменныя абарончыя вежы. Мяркуецца, што ўжо ў гэты час ён быў важным гандлёвым месцам<ref>Nyköping. Medeltidsstaden 13, sid. 10</ref>. Першыя згадкі Нючэпінгу належаць аднак, да 1230 году — на мясцовай манэце, знойдзенай у 1961 годзе, на якой выбіта назва ''«NVCOPIE»''. Прыкладна ў гэты час быў пабудаваны й [[Нючэпінскі замак]] (дакладная дата, аднак, невядома). У самым пачатку [[XIV стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] ў ім знаходзіўся палонены [[Вальдэмар Біргерсан]], які там і памёр у 1302 годзе. У 1317 годзе ў замку меў месца г. зв. [[Нючэпінскі пір]], на які [[Біргер Магнусан (кароль Швэцыі)|кароль Біргер]] запрасіў сваіх братоў герцагаў Эрыка Магнусана і Вальдэмара Магнусана, пасьля чаго арыштаваў іх і кінуў за краты. 20 верасьня 1396 году ў Нючэпінскім замку была падпісана г. зв. [[Нючэпінская рэцэсыя]], якая зьявілася падмуркам для складаньня [[Кальмарская унія|Кальмарскай уніі]].
 
У 1521 годзе замак быў узяты [[Густаў Ваза|Густавам Вазам]]. З 1568 году [[Карл IX (кароль Швэцыі)|герцаг Карл]] зрабіў Нючэпінг адміністрацыйным цэнтрам сваіх уладаньняў, а ў 1592 годзе ажаніўся там з [[Крыстына Шлезьвіг-Гальштайн-Готарпская|Крыстынай Гальштайн-Готарпскай]]. У час [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]], 24 ліпеня 1719 году, Нючэпінг амаль цалкам быў спалены [[Расея|расейцамі]]. Пасьля гэтай вайны ў горадзе пачынае разьвівацца прамысловасьць: былі пабудаваны папяровая, тытунёвая, цукравая й іншыя фабрыкі, на якой працавалі, пераважна нямецкія эмігранты. У 1749 годзе ў Нючэпінгу налічвалася 2200 жыхароў<ref>Nyköping. Kulturhistorisk byggnadsinventering, sid. 18</ref>.
 
У [[XIX стагодзьдзе|XIX]] — пачатку [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзяў]] у горадзе працягвалася разьвіцьцё прамысловасьці і рост насельніцтва (4784 чалавекі ў 1860 годзе, 9810 у 1910 годзе). З 1941 да 1980 году ў горадзе была разьмешчана Сёдэрманляндзкая паветраная флятылія. У 2010—2011 гадах у квартале Окрукен праводзіліся архэалягічныя раскопкі.
 
== Славутасьці ==