Паўстаньне 1794 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вынікі: выпраўленьне спасылак
Радок 8:
== Паўстаньне ==
[[Файл:Smuglewicz Kosciuszko 2.jpg|250пкс|міні|справа|[[Тадэвуш Касьцюшка]] прымае клятву]]
Пачалося паўстаньне 24 сакавіка 1794 году. У гэты дзень на Рынкавай плошчы [[Кракаў|Кракава]] быў агалошаны Акт паўстаньня, якім Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сілаў і кіраўніком усяго паўстаньня абвяшчаўся нашчадак старажытнага беларускага шляхецкага роду [[Тадэвуш Касьцюшка|Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка]]. Яму даручалася сфарміравацьсфармаваць вышэйшы заканадаўчы й адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня для ўсёй Рэчы Паспалітай — [[Найвышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай|Вышэйшую народную раду]] (утвораная 21 траўня).
 
З 22 красавіка на 23 красавіка паўстанцы вызвалілі [[Вільня|Вільню]] й 24 красавіка ўтварылі [[Найвышэйшая Народная рада Вялікага княства Літоўскага|Найвышэйшую Раду Вялікага Княства Літоўскага]] на чале зь ліцьвінам [[Якуб Ясінскі|Якубам Ясінскім]]. Хутка ўсё Вялікае Княства было ахопленае [[Віленскае паўстаньне (1794)|полымем паўстаньня]]. Паўстанцы ўзялі ўладу ў [[Горадня|Горадні]], [[Берасьце|Берасьці]], [[Наваградак|Наваградку]], [[Слонім]]е, [[Пінск]]у, [[Ваўкавыск]]у, [[Кобрынь|Кобрыні]], [[Ашмяны|Ашмяне]], [[Ліда|Лідзе]], [[Браслаў|Браславе]]. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, ахопленай паўстаньнем, былі створаныя 23 павятовыя парадкавыя камісіі (органы самакіраваньня касьцюшкаўскіх паўстанцаў), зь іх 19 дзейнічалі ўласна на тэрыторыі сучаснай Беларусі.