Ніжнякамск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Татарстан. Нижнекамск. Соборная мечеть.jpg|значак|Саборны мячэт у Ніжнякамску]]
'''Ніжнякамск''' ({{мова-ru|Нижнекамск}}, {{мова-tt|Түбəн Кама}}) — горад у [[Татарстан|Рэспубліцы Татарстан]] [[Расея|Расеі]]. Буйны прамысловы цэнтар.
 
Знаходзіцца ў лукавіне ракі [[Кама|Камы]] недалёка ад месца ўпадзеньня ў яе ракі Зай. Ніжнякамск знаходзіцца ў адлегласьці 236 км на усходўсход ад [[Казань|Казані]].
 
== Гісторыя ==
Заснаваны ў 1961 годзе на тэрыторыі Чэлнінскага раёну (цяпер Тукаеўскі). Першапачаткова паселішча мела назву Ніжнякамскі. Горад стаў вынікам маштабнай праграмы прамысловай забудовы тэрыторыі на левым беразе ракі Камы. Ніжнякамск стаў своеасаблівай экспэрымэнтальнай пляцоўкай, на якой адпрацоўвалі новыя прыёмы пляніроўкі і забудовы гарадоў. Выразнае функцыянальнае раянаваньне тэрыторыі гораду бачна па тым, як жылыя раёны гораду аддзеленыя ад прамысловай зоны хімкамбіната. Прамзона разьмяшчаецца на адлегласьці ў некалькі кілямэтраў на ўсход ад гарадзкіх мікрараёнаў. Рашэньне пра праектаваньне прамысловага раёну вакол сучаснага Ніжнякамску было прынятае ў 1958 годзе Саветам міністраў СССР. Плянавалася пабудаваць самы буйны ў Эўропе комплекс для перапрацоўкі нафты. Сыравіну для гэтага заводу здабывалі на паўднёвым усходзе Татарстану. Таксама плянавалася вырабляць новыя віды плястмас, сынтэтычнага [[каўчук]]а і іншай вуглявадароднай [[Сыравіна|сыравіны]] для далейшай хімічнай перапрацоўкі. Ніжнякамск быў пабудаваны па праекце Дзяржаўнага інстытуту праектаваньня гарадоў (Гіпрагор)<ref>{{Спасылка|url=http://www.giprogor.ru/ru/node/20#gsc.tab=0|загаловак=История|выдавец=ОАО Российский институт градостроительства и инвестиционного развития|дата=28 мая 2017|мова=ru}}</ref>. [[Генэральны плян]] забудовы горадагораду атрымаў залаты мэдаль на [[ВДНГ]] СССР. Першы і другі санна-трактарны цягнікі з энтузіястамі-першабудаўнікамі прыбылі ў раён сяла Афанасава адпаведна 25 сьнежня 1960 году і 2 студзеня 1961 году. Ад 12 студзеня 1965 году Ніжнякамск зьяўляецца цэнтрам Ніжнякамскага раёну<ref name="history">{{Спасылка|url=http://e-nkama.ru/raion/History/history.php|загаловак=История|выдавец=Официальный сайт Нижнекамского муниципального района|мова=ru|дата=27 мая 2017}}</ref>, у склад якога ўключаная частка тэрыторыі Чэлнінскага раёну.
 
У 1966 годзе Ніжнякамск атрымаў статус гораду. Сёньня ў Ніжнякамску працуюць прадпрыемствы [[Нафтахімічная прамысловасьць|нафтахімічнай]] і [[Нафтаперапрацоўчая прамысловасьць|нафтаперапрацоўчай прамысловасьці]] АТАТ «Ніжнякамскнафтахім», АТАТ «Ніжнякамскшына», АТАТ «Ніжнякамскі нафтаперапрацоўчы завод», АТАТ «Завод тэхнічнага вугляроду». Маюцца прадпрыемствы [[Энэргетыка|энэргетыкі]], [[Харчовая прамысловасьць|харчовай прамысловасьці]], прамысловага [[будаўніцтва]]. Паводле аб’ёму прадукцыі, якая штогод вырабляецца прадпрыемствамі гораду, Ніжнякамск пераўзыходзіць шмат якія рэгіёны Расеі. Амаль пятая частка ўсёй прадукцыі, якую вырабляюць у Рэспубліцы Татарстан, прыходзіцца на долю [[Хімічная прамысловасьць|хімічнай]] і нафтахімічнай прамысловасьці, якая сканцэнтраваная пераважна ў Ніжнякамску. Кожны дзень у горадзе выпускаецца каля 400 тон каўчука, 27 тысячтысячаў [[Шына|шын]], 400 м³ зборнага [[жалезабэтон]]у, 12 млн КВт электраэнэргіі, 39 тыс Гкал цеплавой энэргіі, 35 тыс штук цэглы, 45 тон хлебабулачных вырабаў, 43 тоны цэльнамалочнай прадукцыі<ref name="history"/>.
 
У 2016 годзе насельніцтва Ніжнякамску ацэньвалася ў 236 197 чалавек<ref>{{Спасылка|url=http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar|загаловак=Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2016 года|выдавец=Федеральная служба государственной статистики (РОССТАТ)|мова=ru|дата=27 мая 2017}}</ref>, зь якіх каля 47% складалі [[татары]] і каля 46% — [[расейцы]]. Астатнюю частку насельніцтва Ніжнякамску складалі [[чувашы]], [[башкіры]] і прадстаўнікі яшчэ больш за 30 нацыянальнасьцей. Паводле колькасьці насельніцтва горад займае трэцяе месца ў рэспубліцы. У Ніжнякамску працуюць два прафэсійныя тэатры: Татарскі драматычны тэатар і Тэатар юнага гледача.
 
22 верасьня 1976 году заснаваны музэй гісторыі Ніжнякамску. Таксама ў горадзе працуюць музэі гісторыі АТАТ «Ніжнякамскнафтахім» і АТАТ «Ніжнякамскшына», музэй аднаго з будаўнікоў гораду Яўгена Каралёва ў Ніжнякамскім політэхнічным каледжы, музэй гісторыі мэдыцыны гораду і раёну ў Ніжнякамскай мэдыцынскай вучэльні і музэй у пажарнай частцы. У 1990-я гады ў горадзе пабудаваны Цэнтральны саборны мячэт. У 1999 годзе пабудаваны Храм Уваскрэшаньня Хрыстовага. У горадзе некалькі помнікаў, у тым ліку Манумэнт Перамогі (1985 год), помнік паэту Габдулу Тукаю (вул. Юнасьці, 1991 год), помнік Габдулу Тукаю (на тэрыторыі гарадзкой бальніцы, 1992 год), помнік воінам-інтэрнацыяналістам (1994) і іншыя.