Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла (Познань): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
|Заснавальнік =
|Першае згадваньне =
|Заснаваньне = [[X стагодзьдзе]]
|Асноўныя даты = {{Славутасьць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
Радок 44:
|Сайт =
}}
'''Арцыкатэдральная базыліка Сьвятых Пятра і Паўла ў Познані''' ({{мова-pl|Bazylika archikafedralna Świętyh ApostoŁów Piotra i PawŁa w Poznaniu}}) — адна са старажытных цэркваў у [[Польшча|Польшчы]], самы старажытны польскі [[сабор]], яго заснаваньне адносіцца да [[X стагодзьдзе|X стагодзьдзя]]. [[Катэдра (хрысьціянства)|Катэдральны]] [[сабор]] [[Архідыяцэзія Познані|архідыяцэзіі Познані]]. Сабор разьмяшчаецца на [[Тумскі (Познань)|востраве Тумскім]], які знаходзіцца на паўночным усходзе ад цэнтру гораду [[Познань]].
 
== Гісторыя ==
Першапачаткова будынак сабору быў узьведзены ў другой палове [[X стагодзьдзе|X стагодзьдзя]] на тэрыторыі ўмацаванага паселішча ''([[грод]])'' Познані, якое знаходзілась на цяперашнім востраве Тумскім («Катэдральным востраве»). Гэтае паселішча было адным з найважнейшых палітычных цэнтраў [[Гісторыя Польшчы|раньняй польскай дзяржавы]] і ўключаў у сябе княжацкі палац (раскапаны археолягамі ў 1999 годзе пад касьцёлам Прасьвятой Панны Марыі, якая знаходзіцца ў пярэдняй частцы сабору). Палац уключаў у сябе капліцу, магчыма пабудаваную для [[Дубраўка (княгіня польская)|Дубраўкі]], жонкі-хрысьціянкі першага князя Польшчы [[Мешка I]]. Сам Мешка І ахрысьціўся ў [[966]] годзе, што стала важнай вехай у [[Хрышчэньне Польшчы|хрысьціянізацыі Польшчы]] і ўмацаваньні дзяржавы. У гэты ж прыкладна час і быў узьведзены сабор; статус катэдральнага ён атрымаў у 968 годзе, калі першы біскуп Польшчы [[Ёрдан (біскуп польскі)|Ёрдан]], быў прызначаны [[папства|папам]] [[Ян XIII (Папа Рымскі)|Янам XIII]].
 
У якасьці свайго сьвятога апекуна сабор атрымаў [[Апостал Пётар|Апостала Пятра]], бо быў першым саборам у краіне. Першы будынак сабору быў выкананы ў [[Дараманскае мастацтва|дараманскім стылі]] і складаў 48 мэтраў у даўжыню. Фрагмэнты гэтага будынка да гэтага часу можна ўбачыць у сутарэньнях цяперашняга сабору. Першая царква праіснавала каля 70 гадоў да пэрыяду масавага паўстаньня язычнікаў і захопу Познані чэскім князем [[Бржэціслаў I|Бржэціславам I]] (1034-1038). У далейшым сабор быў адноўлены ўжо ў [[Раманскае мастацтва|раманскім стылі]], рэшткі гэтага будынку бачны ў паўднёвай вежы сучаснага збудаваньня.