Гісторыя Магілёва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Храналёгія: выпраўленьне спасылак
д →‎Храналёгія: выпраўленьне спасылак
Радок 31:
[[Файл:Mahiloŭ, Školišča. Магілёў, Школішча (XVIII).jpg|міні|160пкс|Кляштар бэрнардынаў, зь піктаграфічнай мапы XVIII ст.]]
 
* [[1604]]: тэрыторыя Магілёва падзялялася на 15 сотняў; у межах Старога места ([[Нагорскі пасад]]) знаходзіліся [[Астроская сотня|Астроская]] і [[Нагорская сотня|Нагорская сотні]], за імі ва ўсходнім кірунку разьмяшчалася Ледкаўская сотня, на правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад) — Курдзенееўская, Перахрысьценская, Слабодзкая, Грыўлянская, Выганская і Бярозаўская сотні, за Дубравенкай (Задубравенскі пасад) — Папінская, Трысьненская, Каскоўская, Дабраслаўская сотні, за Дняпром (Задняпроўскі пасад) — Траецкая і Лупалаўская сотні.
* [[1604]]: налічваў 15 тыс. жыхароў, 2211 дамоў, 18 цэхаў<ref>В. Б. Караткевіч, Т. І. Чарняўская. Магілёў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988]. С. 44—50.</ref>; адно з найбуйнейшых местаў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], меў права на правядзеньне двух кірмашоў на [[год|рок]].
* [[1616]]: пры [[Магілёўскае брацтва|Магілёўскім брацтве]] пачала працаваць друкарня, у якой на працягу [[17 стагодзьдзе|XVII]]—[[18 стагодзьдзе|XVIIІ]] стст. надрукавалі каля 40 кніжак.