Пасланьне Якава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
 
==Аўтар==
У вершым лісьце вызначаецца аўтар — Якаў, які вызначае сябе служкай [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]]. Імя Якаў было досыць распаўсюджанае, і ў старажытнай царкве былі вядомыя некалькі асобаў з гэткім імём. Аднак хутчэй за ўсё аўтарам зьяўляецца [[Якаў Справядлівы|Якаў]], брат [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]]. З [[Эвангельле|Эвангельляў]] вядома, што родныя браты Ісуса не падтрымалі Ягонага вучэньня падчас Ягонага жыцьця. Але пасьля сьмерці Хрыста Якаў прыняў вучэньне Хрыста й праз хуткі час заняў пануючае становішча ў царкве ў [[Ерусалім]]е. Якаў карыстаўся вялікай пашанай сярод вернікаў. Памёр Якаў пакутніцкай сьмерцю ў [[62]] годзе.
 
== Асаблівасьці й кананічнасьць==
Радок 12:
У пасланьні ёсьць пачатак, але няма заканчэньня. Ліст вылучаецца добрай, але ў той жа час простай [[Грэцкая мова|грэцкай мовай]], вытанчаным стылем. Відавочна, што аўтар па-майстэрску валодае літаратурнымі прыёмамі.
 
Пасланьне даволі доўгі час не было вядомым большасьці цэркваў. Калі ж пра яго стала шырока вядома, тады да ліста аднесьліся даволі насьцярожана, таму што ў гэты час хадзіла вялікая колькасьць [[Апокрыф|апакрыфічных твораў]] ці проста падробак. Гэтым можа тлумачыцца той факт, што ліст адсутнічае ў сьпісах старадаўніх канонаў. Ва [[Праваслаўе|Ўсходняй царкве]] ліст быў прыняты раней, чым [[Каталіцтва|на Захадзе]], але й не аднагалосна. У Заходняй царкве ў апостальскім паходжаньні ліста сумняваліся даўжэй, ліст увайшоў у канон толькі ў канцы [[4 стагодзьдзе|IV стагодзьдзя]].
 
== Час і месца напісаньня ==
Нават прыкладна цяжка вызначыць час і месца напісаньня, ліст мог быць напісаны ў Ерусаліме недзе паміж [[51]] і [[62]] гадамі.
 
== Зьмест ==