Смаленск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
Радок 50:
'''Смаленск''' ({{мова-ru|Смоленск|скарочана}}) — [[горад|места]] ў [[Расея|Расеі]], на рацэ [[Дняпро|Дняпры]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Смаленская вобласьць|Смаленскай вобласьці]] і [[Смаленскі раён|Смаленскага раёну]]. Плошча 166,35 км². Насельніцтва на 2017 год — 329 853 чалавекі. Знаходзіцца за 419 км на захад — паўднёвы захад ад [[Масква|Масквы]], за 7 км ад аўтамабільнай магістралі {{таблічка-by|М|1}} «Беларусь». Вузел чыгунак на Маскву, [[Бранск]], [[Менск]], [[Віцебск]], [[Полацак]]. Аэрапорт і рачная прыстань.
 
Смаленск — старажытны [[замак|горад]] [[крывічы|крывічоў]]<ref name="hsb">{{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)|к}} P. 197.</ref> і [[сталіца]] адной зь [[Смаленскае княства|першых дзяржаваў]] на [[беларусы|беларускай]] [[Этнічная тэрыторыя|этнічнай тэрыторыі]]. [[Магдэбурскае права|Магдэбурскае]] места і цэнтар [[Смаленскі павет|гістарычнага рэгіёну]], першая сталіца [[БССР|Беларускай ССР]] (1—5 студзеня 1919 году<ref name="at">[[Алег Трусаў|Трусаў А. Трусаў]]. [http://pawet.net/library/history/bel_history/trusau/05/Невядомыя_беларускія_дзяржавы.html Вялікае Княства Смаленскае] // «Наша Слова» №34 (822), 5 верасня 2007 г.</ref>). Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Гарадзянцы, Яна Багаслова на Варажках і Сьвірская Сьвятога Міхала Арханёла, помнікі архітэктуры XII ст. з рысамі [[Полацкая школа дойлідзтва|Полацкай]] і [[Смаленская школа дойлідзтва|Смаленскай]] школаў дойлідзтва<ref name="be40">{{Літаратура/БелЭн|15к}} С. 40.</ref>, Прачысьценская саборная царква з элемэнтамі [[Магілёўскае барока|магілёўскага барока]]<ref>[[Антон Астаповіч]]. [http://planetabelarus.by/articles/1079-mogilevskaya-oblast/4454-padnyapro-skiya-tserkvy-pragazhosts-magilye-skaga-baroka Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока], [http://planetabelarus.by planetabelarus.by]</ref> і некалькі цэркваў XVII—XIX стагодзьдзяў, магутная фартэцыя з Каралеўскім бастыёнам і палац уніяцкага япіскапа, помнікі архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў, а таксама касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, збудаваны ў канцы XIX ст. паводле праекту беларускага архітэктара [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі|Л. Вітан-Дубейкаўскага]]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мураваная ратуша, драўляная саборная царква, выкананая ў беларускім стылі<ref name="syrajeu">Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.</ref>, мураваны Фарны касьцёл, калегіюм езуітаў, кляштары бэрнардынаў і дамініканаў.
 
== Назва ==