Фанэразой: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д новы ключ для Катэгорыя:Фанэразой: « » з дапамогай HotCat
д артаграфія
 
Радок 1:
'''Фанэразой''' — сучасны геалягічны эон, пачатак якога супадае з масавым распаўсюджаньнем шматклетачных формаў жыцьця. Пачаўся каля 542 мільёнаў рокаў таму. Падзяляецца на тры эры: [[палеазой]], [[мэзазой]] і [[кайназой]]. Фанэразой быў выдзелены ў 1930 року амэрыканскім геолягам Дж. Чэдвікам, які падзяліў усю геалягічную гісторыю Зямлі на [[крыптазой]] (эру схаванага жыцьця) і фанэразой (эру яўнага жыцьця).
 
Прынцыповыя адрозьненьні фанэразою ад крыптазою палягаюць у рэзкім павялічэньні адрозьненьняў паміж эндагеннымі ды экзагеннымі геалягічнымі працэсамі, вынікі яккіх праявіліся ў блёкавай будове літасфэры й руху літасфэрных плітаў, у павялічэньні плятформавых структураў, утварэньні акіянаў ды кантынэнтаў, зьяўленьні шкілетных жывёлаў і жыцьця на сушы, у агульным прагрэсыўнымпрагрэсіўным разьвіцьці біясфэры, зьмене складу атмасфэры, утварэньні горных пародаў арганічнага паходжаньня ды біягенных карысных выкапняў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==