Баратынец Рускі: розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Населены пункт/Польшча |Назва = Баратынец Рускі |Статус...' |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 16:31, 10 жніўня 2017
Бара́тынец Ру́скі (па-польску: Boratyniec Ruski, па-падляску: Borátyneć Rúśki[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямяцічы.
Баратынец Рускі | |
польск. Boratyniec Ruski | |
Царква сьв. Ганны (1998 г.) | |
Першыя згадкі: | 1531 |
Мясцовая назва: | Boratyneć Ruśki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Сямяцічы |
Насельніцтва: | 251 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-300 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′0″ пн. ш. 22°56′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.93333° у. д.Каардынаты: 52°24′0″ пн. ш. 22°56′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.93333° у. д. |
Баратынец Рускі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
Жыхары вёскі у большасьці праваслаўныя (прыход сьв. Ганны на мецсы[3]), па паходжаньні этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася). Меншая частка насяленьня — палякі і каталікі (парафія сьвятых Пятра і Паўла ў Сямяцічах-Станцыі[4]).
Гісторыя
Першыя згадкі пра Бартынец Рускі адносяцца да 1531 г.[2], калі прыналежаў ён да сямяціцкіх маёмасьцяў. У адрозьненьні да суседняга Ляскага Баратынца заселенага дрібнай каталіцкай шлахтай польскага паходжаньня, у Рускім Баратынцу пражывалі самыя праваслаўныя мужыкі[5]. У міжваенны пэрыяд Баратынец Рускі прыналежаў да гміны Сямяцічы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 187 жыхароў (усе праваслаўныя, зь іх 186 запісаныя былі беларусамі)[6]. Першая царква ў Баратынцу Рускім будавалася ў 1994 - 1998 гадах, а з 1996 году дзейнічае тут самастойны прыход[3].
Зноскі
- ^ Wieś Boratyniec Ruski - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 10 жніўня 2017 г.
- ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 31
- ^ а б Parafia św. Anny w Boratyńcu Ruskim (пол.) Праверана 10 жніўня 2017 г.
- ^ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 10 жніўня 2017 г.
- ^ Tomasz Jaszczołt Uwarunkowania historyczne osadnictwa obszaru powiatu siemiatyckiego do końca XV w. (пол.). Kurier Podlaski. Głos Siemiatycz. Праверана 10 жніўня 2017 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 10 жніўня 2017 г.