Камэлот (гурт): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д артаграфія
Радок 19:
 
== Гісторыя ==
Гісторыя стварэньня музычнага калектыва, які б граў сярэднявечную музыку ў сучаснай [[рок-музыка|рок]]-апрацоўцы, нарадзілася ў галаве [[Алесь Кішкін|Алеся Кішкіна]] — выпускніка 8-й музычнай школы [[Менск]]у. У канцы 1980-х лёс яго зьвёў з бардам [[Зьміцер Сідаровіч|Зьмітром Сідаровічам]], які вучыўся ў [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт|Беларускім палітэхнічнымполітэхнічным інстытуце]] і чые песьні ўжо сьпяваў беларускі рок-гурт «[[Грамада]]» (адна зь іх — «Які ж я беларус?» — нават увайшла ў гіт-парад газэты «[[Чырвоная зьмена]]»). Не без уплыву «[[Traveling Wilburys]]» былі напісаныя першыя песьні ў духу [[Сярэднявечча]]: «Дуда, лютня ды бубен», «Вёска ўчора гула», «Змагар Адась», «Краіна Талераў» ды інш., запрошаны вядомы на той час дудар і фалькларыст [[Уладзімер Бярбераў]] і бубнач Валік Агееў. Такім складам яны гралі перад сябрамі і нешматлікай беларускамоўнай публікай таго часу. Вынікам стала запрашэньне ў 1991 годзе запісаць саўнд-трэк зь песьнямі да двух фільмаў «Шукальнікі скарбаў» (маст. кароткамэтражны, рэж. І. Волах) і «Беларусь, лета 1991» (дакумэнтальны, рэж. [[Уладзімер Колас|У. Колас]]). Каб граць перад больш шырокай публікай, трэба было да выкананьня падыйсьці больш творча ды прафэсыйна. Але найбольш прафэсыйна падрыхтаваны музыкант Бярбераў у гэты час заняўся іншым праектам — стварэньнем фольк-гурту «[[Ліцьвіны (гурт)|Ліцьвіны]]».
 
Неўзабаве ў гурт быў запрошаны [[Ігар Войніч]], які бавіўся сэсійным гітарыстам у безьлічы самадзейных гуртоў (нават граў некаторы час у адным з ВІА палітэху, дзе вучыўся Сідаровіч), а таксама граў у вядомых прафэсыйных выканаўцаў Я. Еўдакімава і А. Атаманава. Аказалася, што Войніч і Кішкін добра ведалі адзін аднаго, бо сядзелі за адной партай на сальфеджыа ў 8-ай менскай музычнай школе, пускаючы кпіны настаўніцы гэтай «цяжкай тэарэтычнай навукі».
Радок 29:
Рэдактары і журналісты радыёстанцыяў «[[Беларуская маладзёжная (радыёстанцыя)|Беларускай маладзёжнай]]» і радыё «101,6» запісвалі многіх беларускіх выканаўцаў, у тым ліку і «Камэлот». Гурт стаў прабівацца на тэлебачаньне, у асноўным як «вясельны генэрал» у рэпрызах забаўляльных перадач. Але самым грозным забойцам творчасьці гурта сталі грошы. Дакладней, іх поўная адсутнасьць у дзяржаўнай сфэры эканомікі, дзе працавалі амаль усе ўдзельнікі гурта, і іх шалёная, некантраляваная прысутнасьць у прыватнікаў. Кішкін, Войніч ды Сідаровіч сталі працаваць «літаратурнымі неграмі» на маскоўскія раскручаныя імёны пісьменьнікаў-дэтэктыўшчыкаў і аўтараў фэнтэзі. Заробак пераўзыходзіў дзяржаўныя (нават кандыдатаў навук, якім быў Сідаровіч і неўзабаве стаў Войніч) у 10—15 разоў. Вынікам гэтага стала маўчаньне «Камэлота» на два гады.
 
На пачатку 1995 году ўдзельнікі гурту, пазычыўшы шэраг музычных інструмэнтаў і купіўшы прафэсыйныяпрафэсійныя мікрафоны і «апрацоўку» гуку, зноў зьбіраюцца, каб запісаць свае старыя песьні. У «Камэлоце» зьяўляецца [[Анатоль Басай]], які ў калектыве стаў выконваць усе асноўныя вакальныя партыі, а таксама, часам граць на клявішных. У лютым-сакавіку 1995 г., у хатніх умовах на звычайным 4-х трэкавым магнітафоне-портастудыі быў запісаны альбом, які ўдалося зьвесьці на прафэсыйнай студыі і за свой жа кошт выпусьціць касэту (толькі ў 1996 годзе). Альбом, па прызнаньні выдаўцоў — кампаніі «[[TON-records]]», — меў даволі значны посьпех, першы 2-х тысячны наклад касэт хутка разышоўся. Камэлотаўцам выплацілі ганарар і нават прапанавалі падпiсаць кантракт на наступныя тыражы. Гэты альбом у 1996 годзе вылучаўся па намінацыі «Найлепшы альбом году» ў «[[Рок-каранацыя|Рок-каранацыі]]-96», гурт павінен быў выступіць у сэйшэне, аднак сярод музыкаў калектыву толькі адбыўся раскол, і ён быў ня ў стане гэтага зрабіць. Першае месца журы аддало расейскамоўнаму альбому першага па-сапраўднаму «раскручанага» праекту зь незалежнай Беларусі «Ляписа Трубецкого», які перамог яшчэ ў некалькіх намінацыях.
 
Раскол гурта адбыўся пасьля выступу ў [[Вільня|Вільні]] ў 1996 г., куды не пажадалі паехаць Сідаровіч і Кішкін, які ўжо даўно не прымаў удзелу ў рэпэтыцыях. Чарговым сэсыйнымсэсійным музыкам быў запрошаны гітарыст і флейтыст [[Зьміцер Шыдлоўскі]] з «Аварыйнага выйсьця». Але пра ўсе акалічнасьці расколу ўдзельнікі гурта не жадаюць распаўсюджвацца. Абмяжоўваюцца адной фразай: «Шэршэ ля фам».
 
Апошняй сумеснай працай заснавальнікаў гурту стала напісаньне ў тым жа 1996 годзе музыкі да спэктакля драматурга Сяргея Кавалёва «Заложнiца каханьня» паводле сярэднявечнай рыцарскай аповесьцi «Аб княжаньнi Гвiдона i яго сыне, слаўным рыцары Баве» (паст.: Андрэя Гузiя, тэатар «Вольная сцэна», г. Менск). Праз год у 1997 г. з падачы Зьмітра Несьцюка — заснавальніка аднаго зь першых у Беларусі рыцарскага клюбу «Ордэн Сэрца Дракона», Войніч і Басай, набраўшы музыкаў — бубнача Цімура Велітоўскага і джаз-гітарыста Віталя Лойку, а таксама клявішніка і ды-джэя Андрэя Хвісевіча — аднавілі рэпэтыцыі гурту ў электрычным варыянце з тым жа назовам на базе памянёнага клюбу. Да старых песень былі далучаны некалькі новых І. Войніча і створана новая праграма «Шукальнікі ветру», зь якой «Камэлот» стаў выступаць на клубных пляцоўках Менску і іншых гарадах, а таксама на розных рыцарскіх фэстах. Электрычны «Камэлот» нават зьезьдзіў з канцэртамі ў Данію і Польшчу, запісаў некаторыя новыя і старыя песньні, што не ўвайшлі ў першы альбом «Краіна талераў», які, дарэчы, у 1998 г. быў часткова нанава перазьведзены, цалкам адмайстраваны і выпушчаны кампаніяй В. Супрановіча «БМА» на CD-кружэлцы (CD BMA 038). Па словах Войніча, за той час было адыграна каля ста імпрэзаў. Рэпэтыцыйнай базай стала «кропка» філялягічнага факультэту БДУ (дзе Войніч працаваў выкладчыкам старадаўняй літаратуры), на якой у той час рэпэтавала безьліч гуртоў — у тым ліку «[[Крама (гурт)|Крама]]», «Маркаў бэнд», «Цмокі». Хаця рэпэтыцыі праходзілі ўжо пасьля заняткаў, моцныя гукі з-пад даху будынку былой партшколы і «патлатыя» хлопцы яўна не студэнцкага выгляду сталі выклікаць нэрвовасьць у новага кіраўніцтва філфаку. Рэпэтыцыі былі спынены, а Войніч у 2002 г. выгнаны з унівэрсітэту. Без рэпэтыцыйнай базы спыніліся выступы і ўжо электрычнага «Камэлоту». Песьні Войніча сталі граць іншыя выканаўцы (праект «Партызанская школа», 2006). Актыўную музычную кар’еру не спыняў таксама і З. Сідаровіч. Некаторы час ён граў свае песьні разам з гуртом «[[Стары Ольса]]» (дзьве зь іх выйшлі на альбоме «Вір» 2001). Выступаў сольна як дудар на фэстах як у Беларусі, так і за мяжой. Паміж Войнічам і Сідаровічам вяліся размовы пра аднаўленьні выступаў гурту ў акустычным варыянце і запісах усяго таго, што настваралі ўдзельнікі (Войніч, Кішкін ды Сідаровчіч) за час існаваньня «Камэлоту».