Шарль Бадлер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д год, р. скл. -у
Радок 23:
|Сайт =
}}
'''Шарль П’ер Бадлер''' ({{мова-fr|Charles Pierre Baudelaire}}; [[9 красавіка]] [[1821]] — [[31 жніўня]] [[1867]], [[Парыж]]) — [[француская мова|францускі]] паэт, літаратурны крытык і перакладчык. Імя Бадлера стала сымбалем літаратурнага і артыстычнага [[дэкаданс]]у. Яго творы, у прыватнасьці паэтычны зборнік ''[[Краскі зла]]'' ({{мова-fr|Les fleurs du mal}}), былі прызнаныя клясыкай [[француская літаратура|францускае літаратуры]].
 
== Біяграфія ==
* [[1821]] — у [[Парыж]]ы нарадзіўся Шарль Бадлер
* [[1827]] — сьмерць бацькі (якога ён абагаўляў), таленавітага мастака і звышадукаванага чалавека. Хлопчык жыве разам з маці. Пэрыяд «абсалютнага шчасьця», які ён заўсёды будзе згадваць з замілаваньнем. Але маці зноў бярэ шлюб, з трыццацівасьмігадовым афіцэрам Апікам, тады яшчэ маёрам
* [[1839]] — Бадлер выключаны з каледжа Люі-Вялікага. «Шалапутнае» жыцьцё ў Парыжы, дзе ён знаёміцца з [[Анарэ дэ Бальзак|Бальзакам]] і [[Жэрар дэ Нэрваль|Нэрвалем]]. Захворвае на [[пранцы]].
* [[1841]] — генэрал Апік адпраўляе пасынка ў падарожжа ў [[Індыя|Індыю]]
* [[1842]] — вярнуўшыся ў Парыж, Бадлер уступае ў сувязь з Жаннай Дзюваль, мулаткай, якая іграла ў эпізодных ролях у маленькіх тэатрах. Знаёміцца з [[Шарль Агюстэн дэ Сэнт-Бёв|Сэнт-Бёвам]] і [[Тэафіль Гацье|Тэафілем Гацье]]. Піша шмат артыкулаў і вершаў, а таксама «Фанфарлё», навэлу, што была надрукаваная ў 1847 годзе
* [[1844]] — над Бадлерам устаноўленая юрыдычная апека. Натарыюс сп. Ансэль выплачвае Бадлеру 200 франкаў штомесяц. Сыстэматычна ўжывае наркотыкі.
* [[1845]] — паэт складае шмат вершаў, але не публікуе нічога. Спроба самагубства. Сярод іншага піша «Парады літаратарам пачаткоўцам» (надрукаваная ў 1846). Кароткі раман з Мары Дабрэн, камэдыйнай акторкай. Знаёміцца з творчасьцю [[Эдгар Алан По|Эдгара Алана По]], перакладаньнем якога займаецца з 1848 да 1865
* [[1848]] — захоплены рэвалюцыяй і супрацоўнічае ў рэвалюцыйнай газэце «Salut public»
* [[1849]] — знаёмства з друкарам Пулэ-Маласі, будучым рэдактарам «[[Краскі зла|Красак зла]]»
* [[1852]] — дасьледваньне пра Эдгара По, апублікаванае дзякуючы Тэафілю Гацье разам з другім томам перакладаў амэрыканскага паэта. Праца над «Фэервэркамі» (прыватным дзёньнікам, які быў выдадзены толькі пасьля сьмерці). Пачынаецца ягоная пасія да Апалёніі Сабацье, гаспадыні «салёна», дзе зьбіраліся маладыя пісьменьнікі
* [[1857]] — на працягу году публікуе пераклад рамана «Прыгоды Артура Гордана Піма» Эдгара По (у лютым), кнігу апавяданьняў «Незвычайныя гісторыі», якая таксама складалася зь перакладаў По (у сакавіку), і нарэшце — сваю адзіную кнігу вершаў «Краскі Зла» (чэрвень). Суд над кнігай. Аўтар асуджаны на 300 франкаў грашовага пакараньня; 6 вершаў былі выключаныя з кнігі як амаральныя.
* [[1859]] — публікацыя «Салёна 1859 годагоду»
* [[1860]] — першы цэрэбральны крызіс. Уладкаваны ў Нэйі разам з Жаннай Дзюваль (хворай на [[паралюш]])
* [[1861]] — другое выданьне «Красак зла» (трыццаць пяць новых вершаў). Артыкул пра [[Рыхард Вагнэр|Вагнэра]]. Балятуецца (пісьмова) у Францускую Акадэмію. Артыкул пра [[Эдуард Манэ|Манэ]] (верасень 1862). Пачаў працаваць над дзеньнікам «Маё аголенае сэрца», які быў скончаны ў 1864 і надрукаваны пасьмяротна ў 1887
* [[1863]] — прадае рэдактару Этсэтлю правы на будучую кнігу «Парыскі сплін», збонік вершаў прозай; бярэ аванс і нічога не дае Этсэлю. Кніга зьявілася толькі праз два гады пасьля сьмерці аўтара, пад іншай назвай — «Маленькія паэмы прозай», дзякуючы Банвілю і Асэліно. Публікацыя чарговага перакладу По, а таксама эсэ «Мастак сучаснага жыцьця», які стаў ягоным уласным «Art poétique»
* [[1864]] — едзе ў [[Брусэль]] з цыклям лекцыяў. Працуе над кнігай «Бедная Бэльгія»
* [[1865]] — публікацыя ў Парыжы новага тома перакладаў Эдгара По «Гратэскавыя і сур'ёзныя гісторыі»
* [[1866]] — вострая нэўральгія, лекаваньне наркотыкамі. У нАмюры, куды ён запрошаны сваім будучым ілюстратарам Фэлтсьенам Ропам, яго раптоўна разьбівае паралюш. [[Афазія]] — да самай сьмерці ён ня можа размаўляць. Яго наведвае маці. Вяртаньне разам зь ёй у Парыж
* [[1867]] — у канцы жніўня, маючы сорак шэсьць гадоў, Бадлер памірае. Пахаваны на могілках Манпарнас.
* [[1868]] — публікацыя «Эстэтычных каштоўнасьцяў» і «Рамантычнага мастацтва» (эсэ ці крытычныя артыкулы пра літаратуру, жывапіс і музыку)
* [[1869]] — публікацыя «Маленькіх паэмаў прозай»
 
== Асаблівасьці паэтыкі Бадлера ==