Шляхта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
 
=== Хатняя адукацыя ў заможнай і сярэдняй шляхты ===
Доўгі час шляхцянак навучалі толькі хатнія настаўнікі, якіх паводле свайго жаданьня і фінансавых магчымасьцяў наймалі бацькі. Выбар асобаў, на якіх ускладваліся абавязкі выхавальніка і настаўніка, часьцей за ўсё падаў на выпускнікоў навучальных установаў, што ўтрымліваліся [[каталіцтва|каталіцкай]], [[уніяцтва|уніяцкай]] і [[праваслаўе|праваслаўнай]] цэрквамі, або колішніх студэнтаў, слухачоў буйных унівэрсытэтаў [[Эўропа|Эўропы]]. Так, Я. Пашкоўскі ([[1684]]—[[1757]]1684—1757), выпускнік [[Віленская акадэмія|Віленскай акадэміі]], вучыў дзяцей [[Міхал Казімер Радзівіл Рыбанька|М.-К. Радзівіла Рыбанькі]]. Буйнымі філёзафамі, пэдагогамі, пісьменьнікамі і дзяржаўнымі дзеячамі былі настаўнікі дзяцей віленскага ваяводы [[Ян Гільзен|Я. Гільзена]], надворнага маршалка [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] Сцыпіна дэ Кампа, падскарбія надворнага літоўскага, гарадзенскага старосты [[Антоні Тызэнгаўз|А. Тызэнгаўза]], [[Соф’я Чартарыйская|Соф’і Чартарыйскай]] і [[Ганна Сапега|Ганны Сапегі]] з роду [[Замойскія|Замойскіх]].
 
Сярэдняя шляхта таксама зьвярталася да паслугаў хатніх настаўнікаў. Аднак у поле яе зроку часьцей за ўсё траплялі выпускнікі калегіюмаў або іншых навучальных установаў ня вельмі высокага рангу. У XVIII ст. грамадзкая думка Вялікага княства Літоўскага пачала разьвівацца пад значным уплывам Францыі. Францускі ўплыў адчуваўся і ў адукацыі. Праявай франкаманіі было зьяўленьне ў шляхецкіх дамах вялікай колькасьці замежных гувэрнэраў і гувэрнантак, якія навучалі гаспадарскіх дзяцей розным навукам і суправаджалі іх ад самага дзяцінства і часам нават перадаваліся, нібы ў спадчыну, ад старэйшых дзяцей да малодшых.