Шыман Старавольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д абнаўленьне зьвестак, дапаўненьне, артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Matejko starowolski.gif|міні|250пкс|Ксёндз Шыман Старавольскі паказвае [[Карл Х Густаў|Карлу Х Густаву]] вавельскую катэдру. Выява [[Ян Матэйка|Яна Матэйкі]].]]
'''Шыман Старавольскі''' ({{мова-pl|Szymon Starowolski}}; [[1588]], вёска [[Стараволя]] каля [[Пружаны|Пружанаў]] — [[4 красавіка]] [[1656]]) — настаўнік і выхаваўца ў магнацкіх дамах Рэчы Паспалітай, польскі гісторык і палітоляг літоўскага паходжаньня, каталіцкі [[сьвятар]]. Аўтар амаль 70 гістарычных і паліталягічных працаў, напісаных збольшага на лаціне.
 
== Жыцьцяпіс ==
Быў пятым сынам безгербовага баярына Базыля Адамовіча (пам. 1615 г.) і Сафіі ззь літоўскага шляхецкага роду Заранкоў (пам. 1601 г.). Пра бацьку польскі гісторык [[Вэспазян Кахоўскі]] (''Wespazian Kochowski'') пісаў, што «ганарыўся вядомай радзінай, лепей чым гербам шляхетным». Польскія гісторыкі дасюль ня маюць згоды, якога [[герб]]у быў Шыман Старавольскі. Ці то [[Ляліва (герб)|Лялівы]] (гэтак падаваў сябе ён сам), ці то [[Ладзьдзя (герб)|Ладзьдзі]], але большасьць мяркуе, што паходзілі зь безгербовага баярства. Доўгі час нават месца нараджэньня Шымана выклікала спрэчкі — то прыпісвалі, што ён з-пад [[Кракаў|Кракава]], то пісалі, што ён з Валыні.
 
Усе чатыры старэйшыя Шыманавы браты падаліся на вайсковую службу і, верагодна, усе загінулі ў бітвах. Старэйшы брат Самуэль ўдзельнічаў за часоў караля Жыгімонта Аўгуста ў вайне ў Інфлянтах і з Масковіяй, Ян у шэрагах лісоўшчыкаў удзельнічаў у Трыццацігадовай вайне (1618—1648), Аляксандар змагаўся на вайне з швэдзкім каралём Густавам Адольфам, а Геранім нёс службу на паўднёва-ўсходняй мяжы Рэчы Паспалітай. Адна ззь дзьвюх сясьцёр Шымана Старавольскага выйшла замуж за Бухавецкага, другая — за Верашчаку.
 
Дзе Шыман атрыман першапачатковую навуку — невядома. Не пазьней за 1605 год ён апынуўся ў Замосьці пры двары канцлера [[Ян Замойскі|Яна Замойскага]], дзе пазнаёміўся з польскім лацінамоўным паэтам і гуманістам [[Шыман Шымановіч|Шыманам Шымановічам]], стваральнікам Замойскай акадэміі.
 
Шыман Старавольскі працаваў прыдворным ў [[канцлер]]а і вялікага кароннага [[гетман]]а [[Ян Замойскі|Яна Замойскага]] (''Jana Zamoyskiego''). У [[1612]]—[[1618]]1612—1618 гадах вучыўся ў [[Кракаўская акадэмія|Кракаўскай акадэміі]], дзе атрымаў тытул [[бакаляўр]]а філязофіі. У [[1620]]—[[1621]]1620—1621 сакратар у [[Вялікі гетман літоўскі|вялікага гетмана літоўскага]] [[Ян Караль Хадкевіч|Яна Караля Хадкевіча]] і быў разам зь ім пад [[Бітва пад Хоцінам 1621 году|Хоцінам]]. Пасьля працаваў ў розных [[магнат]]аў, некалькі разоў выяжджаў за мяжу як прэцэптар (preceptor) маладых магнатаў. З князямі [[Януш Астроскі|Янушам]] і [[Канстантын Астроскі (малодшы)|Канстанцінам Астроскімі]] адведаў [[Нямеччына|Нямеччыну]], [[Нідэрлянды]], [[Францыя|Францыю]] і [[Італія|Італію]]. Падарожнічаў таксама з [[Стэфан Патоцкі|Стэфанам Патоцкім]] і [[Аляксандар Канецпольскі|Аляксандрам Канецпольскім]] (''Konecpolski''), сынам вядомага гетмана. У другой палове XVII стагодзьдзя зьвязаўся зь біскупам [[Якуб Задзік|Якубам Задзікам]], і на яго прапанову прыняў у [[1639]] годзе [[сьвятарства]]. Дзякуючы падтрымцы гэтага біскупа атрымаў пасаду тарноўскага кантара пры капітуле. Напачатку [[1655]] стаўся кракаўскім канонікам.
 
У верасьні [[1655]] году Старавольскі адзіны з 36 чальцоў кракаўскай капітулы застаўся ў Кракаве напярэдадні асады яе швэдамі. Да таго, у ліпені Сымон выконваў абавязкі скарбніка катэдры. [[17 верасьня]] ён прызначаны кіраўніком [[Кракаўская катэдра|катэдры]] і яе [[скарбнік]]ам, а [[25 верасьня]] Кракаў атачыла швэдзкае войска.
 
Кароль швэдзкі і пратэстант [[Карл Х Густаў]] па здабыцьці Кракава [[19 кастрычніка]] папрасіў Старавольскага паказаць яму катэдру і [[саркафаг]]і польскіх каралёў. Існуе паданьне пра той экскурс: каля надмагільля караля [[Уладыслаў Лакетак|Ўладыслава Лакеткі]] Старавольскі мовіў, што гэта кароль, які тройчы кідаў [[трон]] і тройчы на яго вяртаўся. Карл Х Густаў засьмяяўся: «Ваш [[Ян Казімір]], раз скінуты з трону, ужо на яго ня вернецца». На што канонік, узьняўшы галаву і рукі ўгору, мовіў: «''Deus mirabilis, fortuna variabilis''» — ''Бог цудоўны, шчасьце зьменліва'' — лац. Гэтую гутарку апісаў праз 30 гадоў польскі гісторык [[Вэспазян Кахоўскі]]. (Annalium Poloniae ab obitu Vladislai IV, climacter II — Летапіс польскі ад сьмерці Ўладзіслава IV, частка ІІ, Кракаў 1688).
 
Аднак пры жыцьці сам Старавольскі пра гэта ніколі ня згадваў. Але скардзіўся, што швэд запатрабаваў 100 тысячаў [[талер]]аў кантрыбуцыі з кракаўскай катэдры. Пасьля гэта сума была раскладзена на ўсе [[касьцёл]]ы ў горадзе. Неўзабаве — [[30 кастрычніка]] — швэдамі былі абрабаваныя кракаўскія [[кляштар]]ы, а Марыяцкі касьцёл ацалеў толькі дзякуючы некалькітысячнаму [[хабар]]у, што далі захопнікам. Па словах Старавольскага, Кракаўская катэдра восем разоў трапляла пад рэквізыцыю. Зрэшты, з каралеўскага замку [[Вавэль]] швэды вывозілі каштоўнасьці і мастацкія творы на вазах. Трывала гэта да капітуляцыі швэдзкай залогі [[30 жніўня]] [[1657]] году.
 
Шыман Старавольскі не дажыў да вызваленьня Кракава і памёр [[4 красавіка]] [[1656]] году.
 
== Працы ==
Старавольскі быў вельмі пладавітым пісьменьнікам, пакінуў пасьля сябе больш за 70 твораў, у асноўным на лаціне.
* ''Polska albo opisanie Królestwa Polskiego'' — przewodnik po kraju
* [[1625]] ''Scriptorum polonicorum hekatontas sue centrum illustrum Poloniqe scriptorium elogia et ritae'' — перакладзена на польскую як ''Setnik pisarzy polskich''
* біяграфіі [[Уладыслаў з Самотул|Уладыслава з Саматул]] i [[Марцін Леапаліта|Марціна Леапаліты]] ([[Франкфурт-на-Майне|Франкфурт]] [[1625]])
* [[1616]] — ''De rebus Sigismundi Primi'' (біяграфія [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]])
* [[1620]] — ''Penu historicum''
* [[1623]] — ''O stacyjej żołnierz z teologiem''
* [[1623]] — ''Prywat Polską kieruje''
* [[1623]] — ''Polonia''
* [[1624]] — ''Rozmowa żołnierza z plebanem o stacyjej''
* [[1625]] — ''Votum o naprawie Rzeczypospolitej''
* [[1628]] — ''De claris oratoribus Sarmatiae''
* [[1631]] — ''Declamatio contra obtrectatores Poloniae''
* [[1631]] — ''Sarmatiae Bellatores''
* [[1646]] — ''Dwór cesarza tureckiego i rezydencja jego w Konstantynopolu''
* [[1648]] — ''Arka Testamentu zamykająca w sobie kazania…''
* [[1648]] — ''Prawy rycerz''
* [[1650]] — ''Reformacja obyczajów polskich''
* [[1655]] — ''Monumenta Sarmatarum'' ([http://kpbc.umk.pl/publication/17784 лічбавая копія])
* [[1655]] — ''[[Lament utrapionej Matki Korony Polskiej]]…''
 
== Літаратура ==
* Вэспазян Кахоўскі (Wespazian Kochowski), Annalium Poloniae ab obitu Vladislai IV, climacter II — Летапіс польскі ад сьмерці Ўладзіслава IV, частка ІІ, Кракаў 1688
* ''Szwedzi w Krakowie'', [[Дарыюш Мілеўскі]], [[Mówią wieki]], чэрвень [[2007]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==