Эрых фон Фалькенгайн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 5:
Вайсковую службу распачаў ў 1880 годзе. У 1890 скончыў Акадэмію Генэральнага Штабу. Некалькі гадоў быў інструктарам кітайскай арміі, а пад час [[паўстаньне баксэраў|паўстаньня баксэраў]] працаваў у нямецкім штабе інтэрвэнцкіх сілаў. Пасьля вяртаньня дахаты служыў у нямецкім Генэральным Штабе. З чэрвеня 1913 (да студзеня 1915) выконваў функцыі прускага вайсковага міністра.
 
Няўдачы нямецкай арміі на пачатку [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] прывялі да таго, што кайзэр [[Вільгельм II]] прызначыў Фалькенгайна [[14 верасьня]] [[1914]] шэфам Генэральнага штабу замест [[Гэльмут фон Мультке|Гэльмута фон Мультке]].
 
Напачатку Фалькенгайн паспрабаваў адцяць на Заходнім фронце ангельцаў і французаў ад мора. Гэта не атрымалася. Тады ён прыняў стратэгію пераносу актыўных дзеяньняў на іншыя франты, галоўным чынам на ўсходні, каб змусіць [[Расейская імпэрыя|Расею]] прасіць замірэньня. У 1915 падрыхтаваў пераможныя апэрацыі на ўсходнім фронце, а таксама захапіў [[Сэрбія|Сэрбію]]. Аднак ён меў канфлікт з камандуючым ўсходнім фронтам — Гіндэнбургам і Людэндорфам, таму не хацеў кідаць усе сілы на Расею. Ня верыў у магчымысьць поўнай перамогі над Расейскай Імпэрыяй і баяўся за аслабленьне заходняга фронту. Чакаючы на палітычную дамову з Расеяй, вырашыў аслабіць заходніх саюзьнікаў: праз атакі падводнымі чоўнамі ангельскіх караблёў ды «выкрываўленьне» францускай арміі ([[Бітва пад Вэрдэнам]]).
 
Параза пляну пад [[Вэрдэн]]ам, наступ Брусылава на ўсходзе і ўваход у вайну [[Румынія|Румыніі]] сталіся вынікам адхіленьня Фалькенгайна ад камандваньня [[29 жніўня]] [[1916]]. Яго наступнікамі сталі Гіндэнбург і Людэндорф.
 
Яго прызначылі камандуючым 9-й Арміі, якая ваявала супраць [[Румынія|Румыніі]] (верасень [[1916]] — чэрвень [[1917]]), дзе выдатна праявіў свае якасьці. Вясною [[1917]] выехаў да [[Турэччына|Турэччыны]]. Тамака камандаваў турэцкай Групай Арміі Палестына. Атрымаў некалькі балючых паразаў і ў лютым [[1918]] быў вызвалены з пасады. Напрыканцы вайны кіраваў нямецкай 10 Арміяй, што знаходзілася ва [[Украіна|Ўкраіне]] (з сакавіка [[1918]] да лютага [[1919]]).
 
Сышоў на спачынак [[5 чэрвеня]] [[1919]]. Пасьля вайны выдаў ўспаміны «''Нямецкае камандваньне ў 1914—1916''».
 
== Вонкавыя спасылкі ==