Якаў Чаркаскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 1:
[[Файл:Yakov Cherkasskiy.jpg|thumb|250px|Якаў Чаркаскі]]
'''Якаў (Урускан-Мурза) Кудзенітавіч Чаркаскі''' ({{мова-ru|Яков Кудене́тович Черка́сский}}) (? — [[8 ліпеня|8]] ([[18 ліпеня|18]]) ліпеня [[1666]], [[Масква]] ([[Магілёў]]?)) — вайсковы, палітычны і дзяржаўны дзеяч [[Маскоўскае княства|Маскоўскага княства]], [[баярын]] з [[1645]], адзін з найбагацейшых землеўласьнікаў тагачаснай [[Расея|Расеі]].
 
Паходзіў з кабардзінскіх князёў ([[Чаркаскія]]), пераехаў у [[Маскоўскае княства]] і хрысьціўся ў [[1624]]. Атрымаў надзел у [[Ніжні Ноўгарад|Ніжнім Ноўгарадзе]], дзе ахоўваў мяжу з татарамі. Удзельнік барацьбы за ўладу ў [[1648]] начале баярскай групоўкі супраць [[Барыс Марозаў|Барыса Марозава]]. Пасьля ссылкі апошняга [[12 чэрвеня]] [[1648]] — стаўся кіраўніком ураду разам з Раманавым, але па вяртаньні Марозава ў Маскву [[26 кастрычніка]] [[1648]] пазбаўлены ўсіх пасад. Улюбёнец цара [[Аляксандар Міхайлавіч|Аляксандра Міхайлавіча]], які называў яго галоўным ваяводам.
 
Прымаў удзел у [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайне Масквы з РП 1654—1667]] і Расейска-швэдзкай вайне 1656—1658. Захапіў [[Ворша|Воршу]], [[Копысь]]. Атрымаў паразу [[12 жніўня]] [[1654]] ад [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]] ў [[Бітва пад Шкловам|Бітве пад Шкловам]], аднак пісаў цару, што прымусіў Радзівіла ўцякаць. На зіму зьехаў у Маскву. У [[1655]] сустракаў цара пад [[Смаленск]]ам. Пасьля наступаў на [[Горадня|Горадню]], [[Вільня|Вільню]]. Разьбіў войска Януша Радзівіла і [[Вінцэнт Корвін Гасеўскі|Вінцэнта Гасеўскага]]. У [[1660]] пры войску Даўгарукага. У [[1663]] — галоўны ваявода Смаленску. У [[1664]] адазваны ў Маскву.
 
Польскія крыніцы падаюць, што ён у [[1665]] годзе загінуў пад [[Магілёў|Магілёвам]], забіты шротам пад час абеду. Расейскія крыніцы падаюць, што ён памёр у Маскве.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Чаркаскі, Якаў}}