Розьніца паміж вэрсіямі «Ян Станкевіч»

68 байтаў выдалена ,  3 гады таму
д
кірылічная «і»
д (кірылічная «і»)
|месца сьмерці = [[Гаўтарн (Пэнсыльванія)|Гаўтарн]], [[Пэнсыльванія]], [[ЗША]]
}}
'''Ян (Я́нка) Станке́віч''', псэўданімы ''Брачыслаў Скарынін'', ''Ян Янушонак'' ([[26 лістапада]] [[1891]], в. [[Арляняты]], [[Ашмянскі раён|Ашмянскі павет]] — [[16 жніўня]] [[1976]], [[Гаўтарн (Пэнсыльванія)|Гаўтарн]], [[Пэнсыльванія]], [[ЗША]]) — [[беларусы|беларускі]] мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]]. Доктар славянскай філялёгіі й гісторыі ([[1926]]).
 
== Біяграфічны нарыс ==
У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] ў дзеючай расейскай арміі. Удзельнік [[Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў (1917)|зьезду беларускіх нацыянальных арганізацыяў]] у [[Менск]]у (сакавік [[1917]]), зьезду настаўнікаў Менскай губэрні (травень 1917). Зь сьнежня 1917 у [[Вільня|Вільні]], удзельнік стварэньня [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]], у студзені 1918 абраны ў склад [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]], удзельнічаў у сэсіі [[Рада БНР|Рады БНР]] у Менску (24-25 сакавіка 1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад [[Летувіская Тарыба|Летувіскай Тарыбы]]. Пасьля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы [[ЛітБел|Летувіска-Беларускай ССР]], загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў]] сябра [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны]], прэзыдыюму [[Цэнтральная беларуская школьная рада|Беларускай цэнтральнай школьнай рады]].
 
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] ([[1921]]), [[Карлаў унівэрсытэт]] у [[Прага|Празе]] ([[1926]]). Доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]] ([[1928]]—[[1932]]1928—1932) і [[Унівэрсытэт Стэфана Баторыя|Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя]] ў Вільні ([[1927]]—[[1940]]1927—1940). Друкаваўся ў часопісе «[[Крывіч (часопіс)|Крывіч]]», заходнебеларускіх выданьнях.
 
Ян Станкевіч быў паслом [[Сойм Польшчы|Сойму Польшчы]] (1928—1930). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
 
У [[1940]] Янка Станкевіч выехаў у [[Варшава|Варшаву]], дзе далучыўся да дзейнасьці [[Беларускі камітэт (Польшча)|Беларускага камітэту]]. Ян Станкевіч супрацоўнічаў з [[Вацлаў Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]], наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай [[Партыя беларускіх нацыяналістаў]] (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
 
З восені [[1941]] году Ян Станкевіч жыў у [[Менск]]у, куды перамясьціўся і ЦК [[Партыя беларускіх нацыяналістаў|Партыі беларускіх нацыяналістаў]], нядоўга працаваў у школьным аддзеле Менскай управы. Станкевіч быў сябрам [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]], [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]], навуковага аддзелу [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай рады]], адным з заснавальнікаў [[Беларускае навуковае таварыства (1942)|Беларускага навуковага таварыства]]. Выкладаў [[Гісторыя Беларусі|гісторыю Беларусі]] ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Менску.
 
З [[1944]] у эміграцыі. У [[Нямеччына|Нямеччыне]] ён аднавіў дзейнасьць [[Крывіцкае навуковае таварыства|Беларускага навуковага таварыства]]. З [[1949]] Ян Станкевіч жыў у [[ЗША]], удзельнічаў у працы [[Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне|Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня]], Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў зь [[Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (выдавецтва)|Беларускім інстытутам навукі і мастацтва]] і ягоным выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газэтай «[[Бацькаўшчына (газэта)|Бацькаўшчына]]» (Мюнхэн), [[Беларус (1950)|«Беларус»]] (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са [[Станіслаў Станкевіч (палітык)|Станіславам Станкевічам]]) [[Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі|Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі]].
 
Пахаваны на [[Беларускія могілкі ў Саўт-Рывэры|беларускіх могілках]] у [[Саўт-Рывэр]]ы, штат [[Нью-Джэрзі]], [[ЗША]].
 
== Творы ==
Др. Я. Станкевіч. Беларуска‑расійскіБеларуска-расійскі (Вялікалітоўска‑расійскіВялікалітоўска-расійскі) слоўнік. Byelorussian-Russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library of Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 бачынаў ([https://yadi.sk/d/RM5uE1prT9CBb Скапіяваць кнігу] у фармату pdf)
 
== Вонкавыя спасылкі ==
26 427

зьменаў