Ян Твардоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
== Біяграфія ==
Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1915 году ў [[Варшава|Варшаве]] ў сям’і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазьней сям’я вымушана была перабрацца ў [[Расея|Расею]] (ішла [[Першая сусьветная вайна]]). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У [[1927]] годзе, па сканчэньні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у 1935 годзе.
 
У 1932 годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай моладзевай газэтай ''Kuźnia Młodych''. У ёй ён займеў уласную калёнку, дзе пісаў вершы, апавяданьні, інтэрвію зь пісьменьнікамі, і г. д.
Радок 34:
Пасьля вайны ён паступіў у сэмінарыю і пачаў вывучаць тэалёгію ў тым жа Варшаўскім універсытэце. Стаў сьвятаром у 1948. У 1959 атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касьцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе [[Tygodnik Powszechny]]. Атрымаў вядомасьць у 1960 апасьля выданьня першага зборніка паэзіі ''Znak ufności''. У 1980 атрымаў узнагароду імя Робэрта Грэйвза ад ПЭН клюбу, у 1996 [[Ордэн Усьмешкі]], у 2000 прэмію IKAR, і ў 2001 прэмію [[TOTUS]], вядомую як 'каталіцкі Нобэль'.
 
Ян Твардоўскі памёр [[18 студзеня]] [[2006]] году ў Варшаве.
 
== Творчасьць ==
Радок 42:
 
=== Бібліяграфія ===
* ''Wiersze'' ([[1959]]);
* ''Znaki ufności'' ([[1970]]);
* ''Zeszyt w kratkę'' ([[1973]]);
* ''Poezje wybrane'' ([[1979]]);
* ''Niebieskie okulary'' ([[1980]]);
* ''Rachunek dla dorosłego'' ([[1982]]);
* ''Który stwarzasz jagody'' ([[1984]], [[1988]]);
* ''Na osiołku'' ([[1986]]);
* ''Nie przyszedłem pana nawracać'' ([[1986]]);
* ''Sumienie ruszyło'' ([[1989]], [[1990]]);
* ''Tak ludzka'' ([[1990]]);
* ''Stukam do nieba'' ([[1990]]);
* ''Nie bój się kochać'' ([[1991]]);
* ''Niecodziennik'' ([[1991]]);
* ''Nie martw się'' ([[1992]]);
* ''Tyle jeszcze nadziei'' ([[1993]]);
* ''Krzyżyk na drogę'' ([[1993]]);
* «Разам з Табою» (2012) зборнік вершаў перакладзены па-беларуску.