Яцэк Качмарскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
|Сайт =
}}
'''Я́цэк Ма́рцін Качма́рскі''' ({{мова-pl|Jacek Kaczmarski}}; [[22 сакавіка]] [[1957]], [[Варшава]] — [[10 красавіка]] [[2004]], [[Гданьск]]) — культавы польскі [[бард]] часоў [[Салідарнасьць (прафзьвяз)|Салідарнасьці]].
 
== Біяграфія ==
Дэбютаваў як выканаўца ў [[1970-я|1970-х]], тройчы атрымліваў Гран-пры Студэнцкага фэстывалю песьні ў [[Кракаў|Кракаве]]. Шырокую вядомасьць набыў пры канцы 70-х зь песьнямі пратэсту супраць камуністычнага панаваньня ў [[Польшча|Польшчы]]. Самыя вядомыя песьні «Nasza klasa», «Mury», «Obława», «Poczekalnia» (саўндтрэк да стужкі «Палац» Кшыштафа Кісьлеўскага). Яго песьні сталі гімнамі антыкамуністычнай апазыцыі, а сам Качмарскі лічыўся голасам руху «[[Салідарнасьць (рух)|Салідарнасьць]]».
 
У [[1981]] годзе вымушана эміграваў. Працаваў у польскай рэдакцыі [[Радыё Свабодная Эўропа]], канцэртаваў па ўсім сьвеце і запісваў альбомы, якія неаднаразова набывалі залаты статус. Вярнуўся ў краіну пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў [[1990]] годзе.
 
Працягваў пісаць песьні, канцэртаваць і выдаваць зборнікі паэзіі і прозы. Быў прызнаны [[заслужаны дзеяч культуры Польшчы|заслужаным дзеячом культуры Польшчы]], атрымаў Кавалерскі Крыж [[Ордэн Адраджэньня Польшчы|ордэна Адраджэньня Польшчы]] з рук прэзыдэнта краіны [[Аляксандар Квасьнеўскі|Аляксандра Квасьнеўскага]], узнагароджаны прэміяй «Фрэдэрык».
 
У [[2004]] годзе захварэў на [[рак (захворваньне)|рак]] гартані, страціў голас. Памёр [[10 красавіка]] [[2004]] году ў шпіталі ў [[Гданьск]]у. У [[2006]] годзе прэзыдэнтам [[Лех Качынскі|Лехам Качынскім]] пасьмяротна адзначаны Камандорскім Крыжом [[ордэн Адраджэньня Польшчы|ордэна Адраджэньня Польшчы]] — адной з найвышэйшых польскіх дзяржаўных узнагародаў.
 
== Творчасьць ==
Радок 63:
* 2005 — Świadectwo (Паказаньні)
* 2006 — Suplement (Дадатак) — збор 7 плытоў з раней не выдаванымі песьнямі
* 2007 — Mała Arka Noego (Малы Ноеў каўчэг) - збор з 8 раней не выдаваных плытоў
* 2007, 22 сакавіка — Arka Noego (Ноеў каўчэг) — збор з 37 плытоў (Syn marnotrawny, Suplement і Mała Arka Noego)
* 2008 — Trasa Koncertowa ’97 (Гастролі ’97) ч. I і II — адноўлены плыт «Koncert ’97»