Цукар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
д афармленьне
Радок 6:
 
== Гісторыя ==
Цукровы трысьнёг паходзіць з [[Бэнгалія|Бэнгаліі]], адкуль праз [[Іран]] трапіў на [[Блізкі Ўсход]]. Каля [[10 стагодзьдзе|10 стагодзьдзя]] яго пачалі вырошчваць у [[Эгіпет|Эгіпце]], [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]]. [[Заходняя Эўропа]] пазнаёмілася з цукрам пад час крыжовых паходаў [[11 стагодзьдзе|11]]—[[12 стагодзьдзе|12 стагодзьдзяў]], але доўгі час яго асноўным вытворцам заставалася [[Асманская імпэрыя]]. Эўрапейцы пачалі інтэнсіўна вырошчваць цукар у амэрыканскіх калёніях з сярэдзіны [[16 стагодзьдзе|16 стагодзьдзя]], але яшчэ вельмі доўга ён заставаўся прадметам раскошы, пра што сьведчыць польская прымаўка: «Кароль — вялікі пан, а цукру лыжкамі ня есьць». [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Панятоўскаму]], які праяжджаў праз [[Кобрын]] у [[1784]] годзе, мясцовы яўрэйскі кагал паднёс у падарунак вялікую «галаву» цукру. Кошт 1 кг цукру ў [[Магілёў|Магілёве]] ў [[1697]] годзе складаў каля 120 асмакаў, або эквівалент 8—10 дзённага заробку некваліфікаванага працаўніка, або 4—5 дзённага кваліфікаванага.
 
У Беларусі [[17 стагодзьдзе|17]]—[[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзяў]] найбольш пашыранымі гатункамі былі «мелaса» — дрэнна ачышчаны карычневы цукар, лепшай ачысткі дробны «канар» з [[Канарскія выспы|Канарскіх астравоў]] (самы дарагі) і «кандысброт» з Асманскай імпэрыі (ад г. Канды на в. [[Крыт]]) — грубакрышталізаваны, г. зв. «лядовы» (накшталт ледзянцоў). Нават большасьць шляхты ўжывала цукар адносна рэдка, трактуючы яго як аптэкарскі тавар (гл. [[Аптэчка прыемная]]). Значная частка цукру ішла на выраб канфітураў. Пад час магнацкіх баляваньняў цукар выкарыстоўваўся ў дэкаратыўных дэсэртах ([[Драганты]]).
 
Вытворчасьць цукру з буракоў распрацаваная прускімі хімікамі А. Марграфам і Фр. Ахардам у 2-й палове [[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзя]]. У [[1801]] годзе пабудаваная першая дасьледна-прамысловая цукраварня ў [[Прусія|Прусіі]], праз год — у [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], і затым імкліва па ўсёй [[Эўропа|Эўропе]], якая пад часпадчас [[напалеонаўскія войны|напалеонаўскіх войн]] зазнала дэфіцыт трысьняговага цукру. Першая цукраварня ў Беларусі пушчана ў [[1830]] годзе ў [[Моладава (Берасьцейская вобласьць)|Моладаве]] ([[Іванаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)|Іванаўскі раён]]).
 
Да пачатку [[1860-я|1860-х]] гадоў у Беларусі, галоўным чынам на поўдні, дзейнічала 33 цукраварні, найбуйнейшая ў [[Парэчча (Берасьцейская вобласьць)|Парэччы]] ([[Пінскі раён]]) і ў [[Беліца (вёска)|Беліцы]] пад [[Гомель|Гомлем]]. У другой палове [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзя]] яны не вытрымалі канкурэнцыі з танным украінскім цукрам, і да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ніводнай зь іх не засталося, аднак сам цукар зрабіўся артыкулам першай патрэбы шырокіх пластоў насельніцтва, найперш у гарадах. Новая цукровая прамысловасьць у Беларусі створаная толькі пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. У сучаснай Беларусі дзейнічаюць 4 цукровыя заводы — у [[Гарадзея|Гарадзеі]], [[Жабінка|Жабінцы]], [[СкідальСкідзель|СкідаліСкідзелі]] і [[Слуцак|Слуцку]].
 
== Заменьнікі цукру ==
Радок 23:
Карычневы цукар - гэта трысьняговы нерафінаваны цукар. Карычневы цукар складаецца з крышталяў цукру, пакрытых трысьняговай [[мэляса|мэлясай]] з натуральным водарам і колерам. Вырабляецца шляхам уварваньня цукровага сыропу па спэцыяльнай тэхналёгіі. Існуе вялікая колькасьць разнавіднасьцяў карычневага цукру, якія адрозьніваюцца паміж сабой галоўным чынам па колькасьці зьмяшчэньня [[патака|патакі]], мэлясы. Цёмны трысьняговы цукар мае больш інтэнсіўны колер і больш моцны водар патакі, чым сьветлы. Часам карычневы цукар называюць «[[гарбата]]вым» альбо «[[кава]]вым». Вытворцамі карычневы цукар пазыцыянуецца як элітны экалягічна чысты далікатэсны прадукт. У той час як дыетолягі адзначаюць, што неабчышчаны цукар можа ўтрымліваць непажаданыя прымешкі і мае вялікую каларыйнасьць <ref>[http://www.gastronom.ru/kb_prod.aspx?id_kb=790#791 Трысьняговы цукар на Гастроном.ру]</ref>.
 
== Дадатковыя зьвесткі ==
== Цікавыя факты ==
* [[Цукар-рафінад]] у форме кубікаў быў вынайдзены ў [[1843]] годзе ў [[Чэхія|Чэхіі]]. Вынаходнік — швайцарац [[Якаў Крыстаф Рад]] быў кіраўніком цукровага завода ў [[Дачыцы]]<ref>[http://www.svobodanews.ru/Article/2008/06/19/20080619144947090.html Сахару-рафінаду споўнілася 165 гадоў], Радыё «Свабода» 2008-06-19</ref>. На месцы, дзе знаходзіўся цукровы завод, зараз усталяваны помнік — белы куб, які сымбалізуе цукар-рафінад.
* Досьведы на пацуках паказалі, што ўжываньне цукру выклікае залежнасьць, пры гэтым «вырабленыя цукрам зьмены ў мозгу вельмі падобныя на тыя, што ўзьнікаюць пад дзеяньнем [[какаін]]у, [[морфій|морфію]] альбо [[нікатын]]у»<ref>[http://www.infox.ru/science/animal/2008/12/10/sugar_rat_drugs.phtml Цукар дзейнічае на мозг як наркотыкі]. infox.ru</ref>.
* Падпаліць кавалачак цукру атрымаецца, калі сыпнуть на месца падпальваньня крыху попелу, бо апошні ўтрымлівае солі [[літый|літыя]], якія [[каталіз]]уюць гарэньне цукрозы.
Радок 34:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 40:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Sugars}}
 
[[Катэгорыя:Харчовыя прадукты]]