Беларускі клясычны правапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Branisłaŭ Taraškievič - Biełaruskaja gramatyka dla škoł, 1929.png|180пкс|міні|Вокладка пятага выданьня «[[Беларуская граматыка для школаў (1929)|Беларускай граматыкі для школ]]» Браніслава Тарашкевіча, Вільня, 1929]]
'''Беларускі клясычны правапіс'''<ref>[[Генадзь Цыхун|Cychun H.]] Weißrussisch [http://wwwg.uni-klu.ac.at/eeo/Weiszrussisch.pdf] // Lexikon der Sprachen des europäischen Ostens / hrsg. von Miloš Okuka. Unter Mitw. von Gerald Krenn, 2002. — 1031 S. — {{ISBN |3-85129-510-2}}.</ref><ref name="sud">{{спасылка|загаловак=Решение Высшего Хозяйственного Суда Республики Беларусь от 22.12.98 г № 2—1/98 по иску редакции газеты «Наша Нива» (г. Минск) к ответчику — Государственному комитету Республики Беларусь по печати — о признании недействительным предупреждения от 29 мая 1998 г. № 26|спасылка=http://www.medialaw.ru/publications/zip/national/by/10/minsk10_9.html|копія=http://web.archive.org/web/20120128071902/http://www.medialaw.ru/publications/zip/national/by/10/minsk10_9.html}}</ref><ref name="barsceuskaja">Суіснаваньне ў Беларусі двух правапісаў // [[Ніна Баршчэўская]]. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. [http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=482]</ref><ref>{{Кніга|аўтар =[[Пётра Садоўскі|Садоўскі П.]]|частка =Інавацыі 90-х гадоў у мове беларускіх недзяржаўных выданняў|загаловак =Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»|месца =Мн.|выдавецтва =Беларускі Кнігазбор|год =2001|старонкі =224|isbn =985-6638-33-Х}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=[[Аляксей Мусорын|Мусорин А. Ю.]]|загаловак=Вариативность названий стран в современном белорусском языке|арыгінал=|спасылка=http://www.philology.ru/linguistics3/musorin-08.htm|выданьне=Иностранные языки в научном и учебно-методическом аспектах|месца=Новосибирск|год=2008|выпуск=7|старонкі=31—35}}</ref><ref name="pravapis">{{Літаратура/Беларускі клясычны правапіс (2005)}}</ref>, або '''тарашкевіца''' — правапіс [[беларуская мова|беларускай мовы]] (у шырэйшым сэнсе — моўная норма<ref>{{Літаратура/Беларуская мова. Лінгвістычны кампэдыюм|к}}</ref><ref name="shupa">{{артыкул|аўтар=[[Сяргей Шупа|Шупа С.]]|загаловак=Слоўнік Свабоды: Тарашкевіца|спасылка=http://arche.bymedia.net/7-2000/t700.html|выданьне=[[Arche]]|год=2000|нумар=7 (12)}}</ref>), заснаваны на [[літаратурная норма|літаратурнай норме]] сучаснай беларускай мовы і яе правілах да [[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году]] і пэўных акадэмічных прапановах [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году|1930]], [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году|1933]] і 1993 гадоў. Зьяўляецца першым унармаваным правапісам [[беларуская мова|беларускай мовы]]<ref name="zs">{{артыкул|аўтар=[[Зьміцер Саўка|Саўка З.]]|загаловак=Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону — 2008 (частка 1)|спасылка=http://arche.by/by/9/10/204/|аўтар выданьня=|выданьне=[[Arche]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2009|выпуск=|том=|нумар=11—12|старонкі=132—140|isbn=}}</ref> і традыцыйным беларускім правапісам у сучасным разуменьні.
 
Першая нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу была зробленая [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]] у [[1918]] годзе і знаходзілася ў афіцыйным ужытку да [[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|рэформы беларускага правапісу 1933 году]]<ref name="zs"/><ref name="hb">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 400.</ref><ref name="dk">{{Кніга|аўтар =Коряков Ю. Б.|загаловак =Языковая ситуация в Белоруссии и типология языковых ситуаций. Диссертация на соискание ученой степени кандидата филологических наук|арыгінал = |спасылка =http://linguarium.iling-ran.ru/ling_geo/belarus/belorus.pdf|адказны = |месца =|выдавецтва =Московский Государственный Университет им. М. В. Ломоносова. Филологический факультет|год =|старонкі =49}}</ref><ref name="beldumka">{{артыкул|аўтар=Гаўрыш В.|загаловак=Рэформы правапісу не будзе. Вяртання да тарашкевіцы таксама|выданьне=[[Беларуская думка]]|год=2007|нумар=11}}</ref><ref name=klimaw-2004/><ref name="hk">[[Ганна Кісьліцына]]. [http://bk.baj.by/lekcyji/litaratura/kislicyna04.html Новая літаратураная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы] // Лекцыі, Беларускі калегіюм.</ref><ref name="alba">Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21—25 мая, 4—7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: У. Конан (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 364 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 20). {{ISBN |985-6638-34-8}}. — C. 26. [http://www.lingvo.minsk.by/mab/@book/BOOKS/Albaruthenica/AB_20/AB_20.pdf]</ref><ref name="mk">Международная конференция «Судьбы языков: Вопросы внешней и внутренней истории» // Вестник ПСТГУ III: Филология 2007. Вып. 1 (7). С. 220.</ref><ref name="pa"/><ref name="temper">{{Кніга|аўтар =Темпер Е.|частка =Модели формирования нации в Беларуси после 1990 г.|загаловак =Cesty k národnímu obrození: běloruský a český model, Sborník příspěvků z konference konané 4. — 6. 7. 2006 v Praze|арыгінал = |спасылка = |адказны = |месца = |выдавецтва = |год =2006|старонкі =214|isbn =80-239-8444-6}}</ref><ref name="belta">[http://www.belta.by/ru/news/society?id=239265 Законопроект о белорусской орфографии сохраняет принцип преемственности с существующими правилами — А. Лукашанец] // [[БЕЛТА]], [[28 чэрвеня]] [[2008]].</ref><ref name="padluzhny">{{артыкул|аўтар=Мытько О.|загаловак=«Сьнег» не пойдет, но белорусское правописание ждут перемены|спасылка=http://7days.belta.by/7days.nsf/last/6D3F5978727AB2FE42256A35002D9327?OpenDocument|выданьне=7 дней|год=2002|нумар=16}}</ref>.
 
Назва «тарашкевіца» падкрэсьлівае большую блізкасьць правапісу да працы [[Браніслаў Тарашкевіч|Б. Тарашкевіча]] [[1918]] году і была ўведзеная ў моўны ўжытак пад канец 1980-х гадоў беларускім мовазнаўцам [[Вінцук Вячорка|Вінцуком Вячоркам]] па аналёгіі з сэрбскай «[[сэрбскі кірылічны альфабэт|вукавіцай]]» — кірылічным сэрбскім альфабэтам, названым у гонар рэфарматара сэрбскай мовы [[Вук Караджыч|Вука Караджыча]]<ref>{{Кніга|аўтар = Шакун Л. М|частка = |загаловак = Гісторыя беларускага мовазнаўства|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мн|выдавецтва = Універсітэцкае|год = 1995
|том = |старонкі = 150|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Прыблізна з [[1994]] году як сынонім з прыярытэтным выкарыстаньнем ужываецца назва «клясычны правапіс».
 
У [[2005]] годзе з выхадам кнігі «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў» была зьдзейсьненая сучасная нармалізацыя клясычнага правапісу. У [[2007]] годзе [[IANA]] надала тарашкевіцы ўласны моўны падтэг «tarask» (поўнае пазначэньне: be-tarask)<ref name="subtag">[http://www.iana.org/assignments/language-subtag-registry IANA registry of language subtags]</ref>.
 
== Гісторыя ==
Радок 28:
У 1926 годзе ў [[Менск]]у адбылася прадстаўнічая міжнародная [[Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу й азбукі]], якая выявіла пэўныя правапісныя пытаньні. Увосень 1927 году была ўтвораная Правапісная Камісія ў складзе акадэмікаў [[Сьцяпан Некрашэвіч|Сьцяпана Некрашэвіча]] (старшыня), [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]], [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]], [[Янка Купала|Яна Луцэвіча (Купала)]], дацэнта [[БДУ]] [[Анатоль Багдановіч|Анатоля Багдановіча]] (сакратар), доктара навук [[Пётар Бузук|Пятра Бузука]], навуковых працаўнікоў [[Інбелкульт]]у [[Янка Бялькевіч|Янкі Бялькевіча]] і [[Ўладзіслаў Чаржынскі|Ўладзіслава Чаржынскага]].
 
У 1929 годзе з прыходам да ўлады ў СССР [[ІосіфЁсіф Сталін|І. Сталіна]] і наступным згортваньнем палітыкі [[беларусізацыя|беларусізацыі]], Саўнаркам БССР звольніў Некрашэвіча з пасады віцэ-прэзыдэнта [[НАН Беларусі|Беларускай Акадэміі Навук]], адначасова была спыненая праца Правапіснай Камісіікамісіі. Аднак нягледзячы на неспрыяльную палітычную [[каньюнктура|каньюнктуру]], вынікі яе дзейнасьці былі надрукаваныя ў [[1930]] годзе.
 
Збольшага гэты праект працягваў і разьвіваў Тарашкевічаў правапіс. У прыватнасьці, у ім захоўваліся тыя напісаньні, што ў пазьнейшых кадыфікацыйных працах падлягалі зьменам: да прыкладу, аб’е'''жч'''ык; ''пары'''с'''кі'', чэ'''с'''кі; гара'''дз'''кі, лю'''дз'''кі; б'''я'''з нас, н'''я''' руш і г. д<ref name="bp">Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930.</ref>.
Радок 41:
=== Акадэмічны праект 1933 году ===
{{Асноўны артыкул|Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году}}
[[Файл:Bdu szylda idysh.jpg|thumbміні|220пкс|Дзьвюхмоўная шыльда [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] (беларуская і [[ідыш]]) у пачатку [[1920-я|1920-х]] гг.]]
У 1930 годзе група навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства пачала працу над новым, пазбаўленым «нацдэмаўскага ўплыву», праектам рэформы беларускага правапісу. У наступным годзе кіраўніком Інстытуту быў прызначаны Пётар Бузук — раней арыштаваны, але ў адрозьненьне ад іншых беларускіх мовазнаўцаў, адпушчаны праз сваё небеларускае паходжаньне. Пры гэтым існуюць зьвесткі, што прафэсар лічыў існы правапіс найлепшым адлюстраваньнем жывой народнай гаворкі, таму выступаў супраць ягоных рэформаў<ref>Язэп Гладкі. Чутае — перажытае — бачанае. Машынапіс. Архіў БІНІМу (Нью-Ёрк).</ref>.
 
Радок 48:
Такім чынам, у галіне правапісу ўласнабеларускіх словаў дакумэнт прапаноўваў глыбокую рэвізію ранейшай практыкі, у афармленьні іншамоўнае лексыкі — захоўваў тарашкевіцкую аснову і амаль паўтараў праект 1930 году, нягледзячы на абвешчаную яго стваральнікамі вайну «нацдэмаўскім устаноўкам»<ref name="zs"/>.
 
Пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі клясычнага правапісу ў [[2005]] годзе былі ўлічаныя наступныя прапановы Праекту-1933:
* пашырэньне яканьня ў лічэбніках: дз'''я'''вяты, дз'''я'''сяты, с'''я'''мнаццаць, вас'''я'''мнаццаць.
* адмова ад правядзеньне яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў 1-м пераднаціскным няма а/я: н'''е'''высокі, б'''е'''спрытульны.
Радок 56:
=== Палітычны праект 1933 году, [[расеізацыя]] беларускай мовы ===
{{Асноўны артыкул|Рэформа беларускага правапісу 1933 году}}
Нягледзячы на заўважны русіфікатарскі ўхіл акадэмічнага праекту [[1933]] году, ён не задаволіў кіраўніцтва СССР праз занадтую памяркоўнасьць у справе набліжэньня беларускай мовы да расейскай<ref name=klimaw-2004>[[Ігар Клімаў|Клімаў І.]] [http://mab.org.by/materyjaly/publikacyi/dva-standarty-bielaruskaj-litaraturnaj-movy Два стандарты беларускай літаратурнай мовы. — 2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама».</ref><ref name="zs2">{{артыкул|аўтар=[[Зьміцер Саўка|Саўка З.]]|загаловак=Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону — 2008 (частка 2)|спасылка=http://arche.by/by/9/30/338/|выданьне=[[Arche]]|год=2009|нумар=11—12|старонкі=132—140}}</ref>. Да таго ж, новы этап барацьбы зь беларускім нацыяналізмам задаў артыкул «Под фальшиво-национальным флагом», надрукаваны 3 лютага 1933 году ў маскоўскай газэце «Правда». Спэцыяльны карэспандэнт выданьня А. Давідзюк паведаміў зь Менску:
 
{{Цытата|Размова ідзе аб актывізацыі буржуазных нацыяналістаў у Беларусі, аб палітычнай сутнасьці іх выступаў, якія адлюстроўваюць супраціў мерапрыемствам пралетарскай дзяржавы з боку кулацтва, якое гіне.
Радок 84:
''Інтэрнацыянальна-рэволюцыйныя словы, словы, якія народжаны пролетарскай рэволюцыяй і якія ва ўсіх мовах сусвета пашырыліся вымаўленнем праз «о», і ў нашым новым правапісе гэтая рэволюцыйная якасць захована. Словы «комуна»… [далей — фактычна цытата з Дадаткаў да Пастановы-1933, пра які гл. ніжэй] — пішуцца і ў нас праз «о», г. зн. захоўваецца ў корані іх перша­крыніца і гэтым мова ўздымаецца на новую вышэйшую ступень развіцця па шляху пролетарскага інтэрнацыяналізма''|[[Андрэй Александровіч]]| {{Кніга|частка =Класавая барацьба на мовазнаўчым фронце і рэформа правапіса беларускай мовы|загаловак =Пісьменнікі БССР аб рэформе правапісу беларускай мовы|месца =Менск|выдавецтва =Выд-ва БАН|год =1934|старонкі =21}}}}
 
Праз тры месяцы пасьля прыняцьця першай «правапіснай» пастановы 3 сьнежня [[1933]] году, старшыня Саўнаркаму БССР [[Мікалай Галадзед]] падпісаў новую пастанову СНК "Дадаткі да пастановы СНК БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапіса», якая выпраўляла памылкі ў жнівеньскім дакумэнце. На гэтым скончыўся першы этап правапіснай рэформы 1933 году.
 
Скрайняя непасьлядоўнасьць, і русіфікацыйныя мэты рэформы прызнаваліся за відавочныя яшчэ за часамі г.зв. «Хрушчоўскай адлігі»:
Радок 152:
* рэформа праводзілася ва ўмовах жорсткага тэрору. Так, філёляг [[Сяргей Запрудзкі]] зазначае:
{{Цытата|Пастанова СНК сімвалізавала для сучаснікаў неадхільную волю наблізіць беларускую мову да расійскай „любой цаной“<ref>{{артыкул|аўтар=[[Сяргей Запрудзкі|Запрудскі С.]]|загаловак=Беларуская мова ў яе кантактах з расійскай: у цісках аднімальнага білінгвізму|выданьне=Lětopis|год=2003|том=50|нумар=1|старонкі=81}}</ref>.}}
* беларускія філёлягі і гісторыкі зазначаюць, што рэформа штучна <ref name="kamp">{{Літаратура/Беларуская мова. Лінгвістычны кампэдыюм|к}} С. 88.</ref><ref name="panou">{{Літаратура/Матэрыялы па гісторыі Беларусі (2003)|к}} С. 254.</ref><ref>{{Кніга|аўтар =[[Леанід Лыч|Лыч Л.]]|загаловак =Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект|спасылка =http://knihi.com/mova/reforma.html|месца =Мн.|выдавецтва =Навука і тэхніка|год =1993|isbn =5-343-01453-4}}</ref><ref>Мова мяняецца, бо жывая! // «[[Звязда]]», 8 верасьня [[2009]].</ref> наблізіла беларускую мову да расейскай. [[Зьміцер Саўка]] адзначае, што палітычная камісія, якая праводзіла рэформу, узяла з [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году|акадэмічнага праекту рэформы беларускага правапісу 1933 году]], які папярэднічаў ёй, усе пункты, што прадугледжвалі менавіта збліжэньне з расейскай мовай, а астатнія альбо кардынальна перапрацавала ў бок набліжэньня да нормаў расейскай мовы, альбо ўвогуле не ўзяла да разгляду<ref name="zs2" />. Кандыдат філялягічных навук [[Ігар Клімаў|І. Клімаў]] піша:
{{Цытата|Бальшавіцкая дзяржава, якая ўпершыню ў гісторыі ажыцьцяўляла экспэрымэнт па стварэньні новага грамадзтва і новага чалавека, разглядала і мову як аб’ект адмысловых маніпуляцый, накіраваных на дасягненьне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцый з 1930 году было замацаваньне расейскага ўплыву ў нормах літаратурных моваў іншых народаў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. Гэта падвышала культурную гамагеннасьць сярод народаў савецкай імпэрыі, прыглушала іх памкненьні да сэпаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асыміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае разьвіцьцё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасьці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай [[каньюнктура]]й савецкай дзяржавы<ref name="klimaw-2004"/>.}}
 
Радок 165:
 
== Канец 1980-х — 2000-я гады ==
У [[1980-я|1980-х]] гадох падчас [[Перабудова|Перабудовы]] быў ініцыяваны рух за вяртаньне клясычнага правапісу ў [[Беларусь]] разам зь пераглядам вынікаў рэформы 1933 году.
 
У 1988 годзе ў газэце «[[Літаратура і мастацтва]]» быў апублікаваны адкрыты ліст маладых беларускіх літаратараў пад назвай «Рэпрэсаваны правапіс» з заклікам да рэдактараў літаратурных выданьняў не зьмяняць правапіс у тэкстах аўтараў. Зварот падпісалі [[Алесь Асташонак]], [[Адам Глёбус]], [[Уладзімер Арлоў]], [[Леанід Дранько-Майсюк]], [[Сяржук Сокалаў-Воюш]], [[Анатоль Сыс]] і іншыя<ref name="svaboda">[http://www.svaboda.org/content/article/801947.html Наркамаўка і тарашкевіца: два правапісы, як два сьцягі] // «[[Радыё Свабода]]», [[31 кастрычніка]] [[2005]] г.</ref>. У 1990-х гадох першымі на клясычным правапісе беларускай мове пачалі пісаць [[Вячаслаў Адамчык]] і [[Васіль Быкаў]]<ref name="svaboda" />.
 
=== Спробы ўнармаваньня правапісу ===
 
З мэтай разьвязаньня правапіснага пытаньня была створаная Камісія па ўдасканаленьні правапісу (старшыня [[Генадзь Цыхун]]) [[Таварыства беларускай мовы]], у якую ўвайшлі [[Вінцук Вячорка]] й [[Зьміцер Санько]]. Камісія актыўна працавала ў [[1991]]—[[1992]]1991—1992 гадах, а ў [[1993|1993-м]] апублікавала свае прапановы.
 
Сярод рэдактараў выданьняў на тарашкевіцы не існавала адзінага падыходу да таго, якой менавіта сукупнасьцю папярэдніх правілаў граматыкі і [[лексыка|лексыкі]] варта прытрымлівацца. Неўнармаванасьць клясычнага правапісу выклікала неабходнасьць у стандартызацыі мовы аўтараў, рэдакцыяў і выдавецтваў, якія перайшлі на тарашкевіцу. У той жа час рабіліся заклікі да ўніфікацыі: у прыватнасьці [[Вінцук Вячорка|Вінцуком Вячоркам]] у часопісе «[[Спадчына]]» ў 1991 і 1994 гадох; у 1995 годзе Вячоркам быў апублікаваны праект мадэрнізацыі клясычнага правапісу. Апроч іншага, з мэтай унармаванасьці правапісу [[14 чэрвеня]] [[1992]] году ў [[Вільня|Вільні]] адбылася нарада журналістаў і выдаўцоў — карыстальнікаў клясычнага правапісу. У сьнежні 1998 году ў [[Прага|Празе]] прайшла канфэрэнцыя па ўпарадкаваньні тарашкевіцы, у якой узялі ўдзел два дзясяткі беларускіх мовазнаўцаў, пісьменьнікаў, журналістаў і іншых карыстальнікаў клясычнага правапісу беларускай мовы<ref>[http://niva.iig.pl/issue/documents/taraszkiewica.htm Упарадкавалі тарашкевіцу] // «[[Ніва (газэта)|Ніва]]» № 1 (2225), 3 студзеня 1999 г.</ref>.
 
Пасьля 1994 году прыхільнікі клясычнага правапісу беларускай мовы працягвалі сваю выдавецкую дзейнасьць і працавалі над унутранай кадыфікацыяй на аснове праекту, прапанаванага [[Вінцук Вячорка|Вінцуком Вячоркам]].
 
У той жа час пытаньне існаваньня двух правапісаў беларускай мовы выклікала раскол у беларускамоўным грамадзтве, з поглядамі, якія вагаліся ад поўнай падтрымкі да такога ж поўнага адмаўленьня, якія мелі месца, напрыклад, у дыскусіях на старонках газэты «[[Наша слова]]», якая тады выдавалася [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны|Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны]] ([[1992]]—[[1993]]1992—1993) або ў анкеце часопіса «[[ARCHE Пачатак]]» ([[2003]]).
 
=== Тарашкевіца ў мэдыях ===
Ужо на пачатак [[1990-я|1990-х]] тарашкевіца зрабілася канкурэнтнаю [[наркамаўка|наркамаўцы]]<ref name="pravapis" />. У пачатку [[1990-я|1990-х]] гадоў пэўныя пэрыядычныя выданьні, напрыклад, «[[Свабода (газэта, 1990)|Свабода]]», «[[Пагоня (газэта, 1992)|Пагоня]]», «[[Наша Ніва]]», часопіс «[[Мастацтва (часопіс)|Мастацтва]]»<ref>{{Артыкул|аўтар=Налівайка Л.|загаловак=Гарыць цяпельца паўночнага сябра|выданьне=Мастацтва|год=1992|нумар=1|старонкі=27}}</ref> пачалі карыстацца правапісам, у якім частка пытаньняў беларускага правапісу і граматыкі вырашалася ў іхным выглядзе да 1933 году, у першую чаргу «пытаньне мяккага знаку», «лацінізмы», «грэцызмы на заходні лад». Забарона на публікацыю ў альтэрнатыўным правапісе тады была зьнятая. У 1996 годзе газэта «[[Свабода (газэта, 1990)|Свабода]]» выдавалася тарашкевіцай і мела пры гэтым наклад у 100 тысячаў асобнікаў<ref name="svaboda" />. Напрыканцы 1990-х гадоў пэўныя выданьні, прызначаныя для масавага чытача, такія як «[[Свабода (газэта, 1990)|Свабода]]» і «[[Пагоня (газэта, 1992)|Пагоня]]», перайшлі на выпуск у [[наркамаўка|афіцыйным варыянце артаграфіі]]. Пры гэтым, у прыватнасьці, наклад газэты «Свабода» паступова зьмяншаўся, дасягнуўшы скарачэньня ў 20 разоў, і ў выніку выданьне перастала існаваць<ref name="svaboda" />.
 
Асноўныя выданьні [[беларусы|беларусаў]] ва ўсходняй [[Польшча|Польшчы]], напрыклад, газэта «[[Ніва (газэта)|Ніва]]», не займалі вызначанай пазыцыі ў гэтым пытаньні і працягвалі карыстацца афіцыйным правапісам.
Радок 191:
 
=== Афіцыйная пазыцыя ===
Сьведчаньнем афіцыйнага прызнаньня неабходнасьці ўдакладненьняў у правапісе сталася ўнясеньне адпаведнага пункту ў «Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР» і наступныя лягічныя крокі: правядзеньне ў Акадэміі навук [[1919—20 лістапада|19]]—[[20 лістапада]] [[1992]] году Рэспубліканскай навуковай канфэрэнцыі «Праблемы беларускага правапісу», прыняцьцё ў [[1993]] годзе Саветам Міністраў пастановы №556 «Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы» і, дзеля рэалізацыі пастановы, стварэньне Дзяржаўнае камісіі па ўдакладненьні правапісу (старшыня [[Ніл Гілевіч]]), у якую ўвайшлі пераважна прадстаўнікі афіцыйных структураў. Камісія вынесла на грамадзкае абмеркаваньне шэраг прапановаў, але кардынальная трансфармацыя агульнае сытуацыі ў краіне зрабіла далейшую дзейнасьць камісіі немэтазгоднаю, таму яна спыніла сваё існаваньне праз год пасьля стварэньня, даручыўшы Акадэміі навук і [[Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь|Міністэрству адукацыі]] «да канца 1995 года падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю „Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ (з дадаткам правілаў беларускай артаэпіі)».
 
У 1992—1993 гадох была створаная Дзяржаўная камісія па артаграфіі, задачай якой зьяўлялася распрацоўка рэкамэндацыяў па пытаньні вяртаньня да дарэформавых правілаў у афіцыйную моўную норму. У выніковых рэкамэндацыях, апублікаваных [[13 верасьня]] [[1994]] году, адзначалася, што хоць вяртаньне пэўных дарэформавых нормаў і магло б быць пажаданым, але час для такіх зьменаў пакуль неадпаведны<ref>Гл., напрыклад, {{Кніга|загаловак =Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам|месца =Мн.|выдавецтва =Выш.школа|год =2006|старонкі =100, 101}}</ref>.
 
З другой паловы [[1990-я|1990-х]] гадоў група навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства [[НАН Беларусі]] і выкладнікаў шэрагу менскіх унівэрсытэтаў на чале з акадэмікам [[Аляксандар Падлужны|Аляксандрам Падлужным]] падрыхтавала тры варыянты праекту зьменаў у правапісе, у якіх прапаноўвалася вярнуць ў афіцыйны беларускі правапіс некаторыя нормы тарашкевіцы. Аднак у [[2006]] годзе, пры распрацоўцы міністэрскага праекту новых правілаў беларускай мовы (прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі як Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» [[24 кастрычніка]] [[2007]] году) была ўлічаная толькі частка гэтых прапановаў<ref>{{артыкул|аўтар=[[Зьміцер Саўка|Саўка З. Ф.]]|загаловак=Правілы левапісу|спасылка=http://arche.bymedia.net/2007-01/sauka2-701.htm|выданьне=[[Arche]]|выдавецтва=|год=2007|нумар=1—2 (53)}}</ref>.
 
Разам з тым пачынаючы з 1957 году афіцыйны правапіс беларускай мовы паступова набывае рысы тарашкевіцы і эвалюцыянуе ў бок клясычнага стандарту<ref name="pravapis" />.
 
=== Нармалізацыя тарашкевіцы 2005 году ===
Напрыканцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў з прычыны варыятыўнасьці пэўных моўных правілаў у выданьнях і СМІ, якія выкарыстоўвалі тарашкевіцу, насьпела неабходнасьць упарадкаваньня правапісу. У зьвязку з гэтым працоўная група ў складзе [[Юрась Бушлякоў|Юрася Бушлякова]], [[Вінцук Вячорка|Вінцука Вячоркі]], [[Зьміцер Санько|Зьмітра Санько]] і [[Зьміцер Саўка|Зьмітра Саўкі]] на працягу некалькіх гадоў працавала над падрыхтоўкай і ўдасканаленьнем збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, у выніку чаго ў [[2005]] годзе была выдадзеная кніга «Беларускі клясычны правапіс. Сучасная нармалізацыя»<ref name="pravapis" />, дзе была зробленая спроба нармалізацыі тарашкевіцы.
 
Мэтай працоўнай групы было стварэньне выданьня для шырокай чытацкай аўдыторыі: як для журналістаў, рэдактараў, пісьменьнікаў і навукоўцаў, так і для паспалітых карыстальнікаў. Асноўная ўвага была скіраваная на складаныя праблемы беларускага правапісу, а моманты, якія звычайна не выклікаюць пытаньняў у карыстальнікаў, былі згаданыя без падрабязнага разгляду.
Радок 210:
Разам з тым, адсутнасьць дэкляратыўных зьвестак пра канкрэтны варыянт артаграфіі беларускай мовы, які выкарыстоўваецца ў [[СМІ]] і выданьнях літаратурных твораў на тарашкевіцы, звычайна не дае магчымасьці адназначна меркаваць пра прыняцьцё альбо адхіленьне варыянту сыстэматызацыі правапісу 2005 году, аднак аналіз такіх выданьняў дазваляе меркаваць пра тое, што нормы клясычнага правапісу, якія цяпер выкарыстоўваюцца ў выданьнях на тарашкевіцы, у сваёй сутнасьці адпавядаюць альбо зьяўляюцца блізкімі да правілаў нармалізацыі тарашкевіцы 2005 году.
 
[[27 красавіка]] [[2007]] году [[IANA]] надала нармалізаванаму варыянту тарашкевіцы ўласны моўны падтэг «tarask» (поўнае абазначэньне: be-tarask)<ref name="subtag" />.
 
== Тарашкевіца сёньня ==
[[Файл:Čyrvony kaścioł - šylda - Miensk.jpg|180px180пкс|thumbміні|Шыльда перад уваходам у [[Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)|Чырвоны касьцёл]] у Менску, выкананая на тарашкевіцы]]
Нягледзячы на афіцыйнае непрызнаньне ў Беларусі клясычнага правапісу, усё большая колькасьць мастацкіх літаратурных твораў выдаецца на тарашкевіцы, якая значна лепей за афіцыйны правапіс адлюстроўвае асаблівасьці беларускай мовы. Шматлікія беларусы, пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі, асуджаюць [[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|рэформу беларускага правапісу 1933 году]] і крытычна ставяцца да замацаваных ёю артаграфічных нормаў, якія нэгатыўна ўплываюць на [[беларуская фанэтыка|беларускае вымаўленьне]], што асабліва выразна заўважна падчас працы зь дзецьмі ў пачатковай школе<ref name="barsceuskaja" />.
 
=== Літаратура ===
Сёньня на тарашкевіцы выдаецца значная частка беларускамоўных мастацкіх твораў, публікуецца навуковая і дзіцячая літаратура, выдаюцца пераклады замежнай літаратуры, аздабляюцца музычныя творы і пераклады на беларускую мову замежных мастацкіх фільмаў і мультфільмаў. У прыватнасьці, на тарашкевіцы былі выдадзеныя пераклады твораў [[Курт Вонэгут|Курта Вонэгута]], [[Юры Андруховіч|Юрыя Андруховіча]] і іншых. У 2008—2009 гадох выйшла трылёгія [[Джон Рональд Руэл Толкін|Джона Толкіна]] «[[Уладар Пярсьцёнкаў]]»<ref>{{Спасылка| дата публікацыі =11 лістапада 2008 | url =http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21412| загаловак =«Уладар Пярсьцёнкаў» па-беларуску| выдавец =Наша Ніва| дата доступу = 6 траўня 2017}}</ref>. У 2002 годзе ў перакладзе [[Васіль Сёмуха|Васіля Сёмухі]] ў Менску была выдадзеная [[Пераклады Бібліі на беларускую мову#Пераклад Сёмухі|Біблія]]<ref>{{Кніга|загаловак =Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя ў беларускім перакладзе|спасылка =http://old.knihi.com/biblija/|адказны =Пер. Васіль Сёмуха|месца =Duncanville, USA|выдавецтва =World Wide Printing|год =2002|старонак =1536|isbn =1-58712-085-2}}</ref>. З 1973 да 2012 году [[Стары Запавет]] Бібліі на беларускай мове існаваў толькі на тарашкевіцы<ref name="svaboda" />.
 
У 1993 годзе ў [[Беласток]]у была выдадзеная першая частка перакладу раману [[Джэймз Джойс|Джэймза Джойса]] «[[Уліс (раман)|Уліс]]». Поўны пераклад раману на беларускую мову быў скончаны праз паўтара дзесяцігодзьдзя і быў выкананы на клясычным правапісе беларускай мовы. Як зазначае перакладчык раману [[Ян Максімюк]], калі ён з галавой акунуўся ў пераклад «Улісу», ён шукаў адэкватную «моўную прастору», якая б дазволіла выразіць лінгвістыка-стылістычныя асаблівасьці раману. Як адзначае Максімюк, тарашкевіца аказалася разьняволенай моўнай сыстэмай, якая дала шырокую прастору і моцны імпульс для перакладчыцкіх пошукаў новага слова і фразы<ref>{{Артыкул|спасылка=http://www.pravapis.org/art_orthography_opinion.asp|загаловак=Апытаньне часапіса Arche: Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць «тарашкевіцы»?|выданьне=[[ARCHE Пачатак]]|год=2003|нумар=3 (26)}}</ref>.
Радок 232:
 
=== Беларуская мова на пачатку 20-га стагодзьдзя ===
На думку [[Яўхім Карскі|Яўхіма Карскага]] графіка беларускай мовы пачатку [[20 стагодзьдзе|20-га стагодзьдзя]], на якой базуецца клясычны правапіс, была сфармаваная пад уплывам [[польская мова|польскай мовы]]. Гэты ўплыў Карскі бачыў найперш ва ўжываньні «і» і «шч» замест літараў «и» і «щ» адпаведна (як у [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]]), а таксама ў «празьмерным» выкарыстаньні мяккага знаку між зычнымі<ref>{{Кніга|аўтар =Карскі Я.|загаловак =Беларусы|месца =Мн.|выдавецтва =БелЭн|год =2006|том =1|старонкі =379}}</ref>. Як адзначалі [[Вацлаў Ластоўскі]] і [[Аляксандар Падлужны]], практыка абазначэньня на пісьме мяккасьці зычных, якая мела месца ў беларускай мове сярэдзіны 19-га — пачатку 20-га стагодзьдзя, склалася пад уплывам графікі польскай мовы<ref>{{артыкул|аўтар=Падлужны А.|загаловак=Абазначэнне на пісьме мяккасці зычных па прыпадабненню|аўтар выданьня=|выданьне=Беларуская лінгвістыка|месца=Мн.|выдавецтва=Навука і тэхніка|год=1993|выпуск=41|старонкі=79-84}}</ref>.
 
[[Яўхім Карскі]] і [[Аляксандар Падлужны]] лічылі, што паляталізаванае (мяккае) «л», цьвёрдыя губныя, адмова ад дзеканьня і цеканьня (склады «ды», «ты») у запазычаньнях узьніклі пад уплывам польскай мовы<ref>Яўхім Карскі. Беларусы. Т.1. Мн.: БелЭн, 2006. С.409.</ref><ref name="ReferenceA">Аляксандар Падлужны. Мяккія зычныя ў беларускай мове // Беларуская лінгвістыка. Вып. 45. Мн.: Навука і тэхніка, 1996. С. 3-9.</ref>.
 
=== Рэформа 1933 году ===
Радок 251:
У сваім камэнтары датычна новага Законапраекту аб беларускай артаграфіі дырэктар Інстытуту мовы і літаратуры імя [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] і [[Янка Купала|Янкі Купалы]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай Акадэміі навук]] Аляксандар Лукашанец адзначыў, што тарашкевіца зьяўляецца беларускай гістарычнай культурнай, духоўнай традыцыяй<ref name="belta"/>.
 
Старшыня [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны|Таварыства беларускай мовы]] [[Алег Трусаў]] на пытаньне, якім чынам ён ставіцца да праблемы канфлікту паміж прыхільнікамі тарашкевіцы і наркамаўкі, адказаў, што ён ня бачыць праблемы ці канфлікту, і што навукоўцы, на яго думку, ніколі ня будуць гаварыць «плян» або «філязофія»<ref>[http://news.tut.by/culture/98309.html TUTэйшыя. Алег Трусаў: У грамадстве змянілася стаўленне да беларускай мовы] // [[TUT.BY]], [[19 лістапада]] [[2007]].</ref>.
 
== Адрозьненьні тарашкевіцы і афіцыйнай артаграфіі беларускай мовы ==
Радок 302:
| valign="top" | Трансьлітаруюцца зь мяккім [л'] у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня акрамя большасьці англіцызмаў. Зь цьвёрдым [л] у большасьці англіцызмаў. У запазычаньнях зь іншых моваў трансьлітаруецца ў залежнасьці ад цьвёрдасьці ці мяккасьці гука ў зыходнай мове-крыніцы.<br />''Напрыклад: плян, лёгіка, Плятон, клон''
 
{{Нататка|[[Файл:Symbol support vote.svg|15пкс]] фанэтычная традыцыя асяродзьдзя, якая склалася вакол газэты «[[Наша ніва]]»<ref>Гапоненка І. А. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове пачатку XX ст. і асаблівасці іх фармальнай адаптацыі // Беларуская лінгвістыка. Вып. 49 / НАН Беларусі. Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; Рэдкал.: І. А. Падлужны (адк. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — 95 с. {{ISBN |985-08-0311-8}}.</ref>.}}
 
{{Нататка|[[Файл:Symbol support vote.svg|15пкс]] аўтары акадэмічных праектаў 1930 і 1933 гг. прапаноўвалі захаваць дадзеную норму<ref name="zs" />.}}
Радок 318:
| valign="top" style="padding-right: 10px;" | У асноўным, захоўваецца цьвёрдасьць [д], [т], а [з], [с] вымаўляецца мякка.<br />''Напрыклад: дыван, тыгр, сігнал, фізіка, казіно, апельсін''
 
{{Нататка|[[Файл:Symbol oppose vote.svg|15пкс]] у [[1957]] годзе ў афіцыйную моўную норму было ўведзена мяккае вымаўленьне д, т перад суфіксамі -ін, -ір, -ёр, -еец, -ейскі: каранцін, камандзір, акцёр, гвардзеец, індзейскі, якія ў беларускай мове вымаўляюцца толькі цьвёрда<ref name="nb" />.}}
 
| valign="top" | У асноўным, захоўваецца цьвёрдасьць [д], [т]. Гукі [з], [с] застаюцца цьвёрдымі, калі знаходзяцца ў пачатку ці часам сярэдзіне слова; у астатніх выпадках [з], [с] перадаюцца пераважна мякка.<br />''Напрыклад: дыван, тыгр, сыгнал, фізыка, казіно, апэльсін''
Радок 324:
{{Нататка|[[Файл:Symbol support vote.svg|15пкс]] аўтары акадэмічных праектаў 1930 і 1933 гг. прапаноўвалі захаваць дадзеную норму<ref name="zs" />.}}
 
{{Нататка|[[Файл:Symbol support vote.svg|15пкс]] захаваньне цьвёрдасьці зычных перад [е] зафіксавана ў [[старабеларуская мова|старабеларускай мовы]] 16—17 стагодзьдзяў (''сэнат'', ''фэстъ''; ''сындикъ'', ''сындыкъ'', ''сынодъ'', ''визытовати'', ''дыспозыцы(я)''), а таксама ў беларускіх формах словаў у 19 стагодзьдзі (''сэнат'', ''маніфэст'', ''пэнсія''; ''сындыкат(ъ)'', ''сынод'', ''дыспазыцы(я)'')<ref name="bulyka">Паводле матэрыялаў з: А. М. Булыка. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мінск, 1972; ён жа. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XVI‑XVIII стст. Мінск, 1980; Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. 1–24 (А-П). Мінск, 1982–2005; Канкарданс беларускай мовы XIX ст. У 11 т. Мінск, 1992. Захоўваецца ў Аддзеле агульнага й славянскага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства НАНБ. // Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005.</ref>.}}
 
|-style="background:#FAFAFA;" align="left"
Радок 592:
* С. Аляксандраў, Г. Мыцык. [http://knihi.com/storage/padrucnik/index.htm Гавары са мной па-беларуску. Базавы курс клясычнае беларускае мовы] // Электронны падручнік, 2003.
* [http://www.svaboda.org/content/Transcript/1496178.html Жыцьцё і сьмерць мітаў: Тарашкевіца] // Інтэрвію [[Зьміцер Саўка|Зьмітра Саўкі]] для [[Радыё Свабода]], 19.02.2009
* [http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul90037.html «75 гадоў таму была зьліквідаваная „тарашкевіца“»] // [[Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё]]], 26.08.2008
 
{{Беларуская мова}}