Розьніца паміж вэрсіямі «Каятан Марашэўскі»

-неэнцыклапедычны змест
(Скасаваньне праўкі 1788591 удзельніка 78.84.164.131 (гутаркі))
(-неэнцыклапедычны змест)
'''Каятан Марашэўскі''' — [[драматург]] канца [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]], манах-дамініканін, прафэсар, выкладнік паэтыкі і рыторыкі [[Забельскі дамініканскі калегіюм|Забельскага дамініканскага калегіюму]]. Аўтар польскамоўнай трагедыі «Свабода ў няволі» і беларуска-польскай п’есы «[[Камэдыя (п'еса)|Камэдыя]]» (большасьць сцэн напісана беларускай гутарковай мовай).
 
Дзейнасьць драматурга прыпадала на самы канец XVIII ст., у якім Беларусь перажыла сапраўдны тэатральны бум. К. Марашэўскі ня мог ня ведаць і пра агромністую папулярнасьць выступленьняў вандроўных артыстаў-блазьнюкоў. Не апошнюю ролю ў станаўленьні драматурга адыграла і асяродзьдзе, у якім яму давялося працаваць. Калектыў выкладнікаў Забельскага калегіюма быў нешматлікім. Прыкладам, у 1802 годзе ў калегіюме працавалі адно толькі шэсьць выкладнікаў і восемдзесят навучэнцаў.
 
У Забэльскім рукапісным зборніку захаваліся толькі два драматургічныя творы К. Марашэўскага. У «Камэдыі» паказана цяжкае жыцьцё прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказваецца асьветніцкая думка, што шчасьце залежыць не ад лёсу, а ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасьці з эстэтыкай [[клясыцызм]]у, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмэдый, якія ўпершыню ў беларускай літаратуры сынтэзуюцца ў [[камэдыя|камэдыю]]. К. Марашэўскі пранікліва ўгадваў, што будзе ў беларускім краі вызначаць нацыянальныя інтэнцыі, хто й цяпер ёсьць сапраўдны гаспадар зямлі. Ідэі асьветніцтва выявіліся ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец [[Бэлізарыюс]] — вышэй за асабістыя інтарэсы ставіць інтарэсы радзімы.
 
Каятан Марашэўскі не пакінуў пра сябе аўтабіяграфічных запісаў. Праз цэлібатныя абмежаваньні не пакінуў ён пасьля сябе і біялягічных нашчадкаў. Але яго асоба яскрава адлюстравалася ў творчасьці.
 
Творы К. Марашэўскага захаваліся ў рукаіпісным зборніку, які зьберагаецца ў бібліятэцы Летувіскай АН. Сюжэт «Камэдыі» выкарыстоўвалі беларускія драматургі (п’еса [[Францішак Аляхновіч|Ф. Аляхновіча]] «Птушка шчасьця», 1920).
2372

зьмены