Смаленск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 103:
[[Файл:Coat of Arms of Smolensk (1730, colors).jpg|130px|значак|зьлева|Расейскі герб места, 1730 г.]]
 
Згодна з [[Андрусаўскае замірэньне|Андрусаўскім замірэньнем 1667 году]] Смаленск апынуўся ў складзе [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]]. У 1708 годзе ён стаў цэнтрам [[Смаленская губэрня|губэрні]] (у 1719—1726 годугадох — цэнтар Смаленскай правінцыя Рыскай губэрні, у 1776—1796 гадох — цэнтар Смаленскага намесьніцтва).
 
У час [[Вайна 1812 году|вайнувайны 1812 году]] каля Смаленску адбылася [[Смаленская бітва (1812)|бітва паміж францускімі і расейскімі войскамі]], а 18 жніўня места занялі войскі [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]], якія кантралявалі яго да 17 лістапада. У 1824 годзе ўтварылася [[Віцебскае і Магілёўскае генэрал-губэрнатарства|генэрал-губэрнатарства Віцебскае, Магілеўскае і Смаленскае]] з цэнтрам у [[Віцебск]]у, якое існавала да 1855 году. На 1860 год, паводле афіцыйнага перапісу, 68% жыхароў Смаленскай губэрні складалі [[беларусы]]<ref name="hsb"/>. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 46,69% насельніцтва губэрні, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 10,55%<ref name="spisy">Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.</ref>. Пры гэтым беспасярэдне ў Смаленскім павеце беларусы складалі 90,49%<ref name="spisy"/>.
 
У 1868 годзе праз Смаленск прайшла Рыска-Арлоўская чыгунка, у 1870 годзе — Маскоўска-Берасьцейская, у 1899 годзе — Разанска-Ўральская. У канцы XIX ст. у месьце было 10 пляцаў, 139 вуліц і 3261 будынак (зь іх 633 мураваныя), дзейнічалі 32 царквы, 3 манастыры, касьцёл, лютэранская кірха і 2 сынагогі, працавалі 33 навучальныя ўстановы, у тым ліку мужчынская і жаночая гімназіі, 5 друкарняў, 1 хромалітаграфія, 40 лекараў, 6 аптэк, 8 лякарняў з 484 ложкамі, 2 прыватныя лячэбніцы і земская губэрнская лякарня, выдавалася 3 газэты.