Смаленск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 86:
16 верасьня 1610 году войскі [[Сьпіс каралёў польскіх|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] атачылі Смаленскую фартэцыю, у якой засела маскоўская залога пад камандаю ваяводы Міхаіла Шэіна. Новазбудаваная магутная фартэцыя дазволіла маскоўскім войскам вытрымаць 20 месяцах аблогі, толькі 3 чэрвеня 1611 году места вызвалілі і вярнулі да Вялікага Княства Літоўскага. Масква безвынікова спрабавала адбіць яго ў 1613—1615 гадох. 4 лістапада 1611 году Жыгімонт Ваза надаў месту [[Магдэбурскае права]]. У гэты час Смаленск меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі мескія, лазьню, гасьціны двор з даходамі ад іх на карысьць усяго места, дазвол на стварэньне рамесных цэхаў і г. д., а таксама герб «''у чырвоным полі постаць арханёла Міхала''». У 1620—1654 гадох у Смаленску дзейнічаў [[Касьцёл і калегіюм езуітаў (Смаленск)|езуіцкі калегіюм]] (у 1646 годзе — 700 вучняў)<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 601.</ref>. У 1625 годзе ўтварылася [[Смаленская архіяпархія]] ([[Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)|Сьвяты Пасад]]), якая ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводзтвы.
 
У 1632—1634 гадох у час [[вайна Расеі з Рэччу Паспалітай (1632—1634)|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] Смаленск вытрымаў вялікую маскоўскую аблогу<ref name="evkl"/>. Маскоўскія войскі на чале з М. Шэінам спрабавалі ўзяць места, але зьяўленьне войска пад камандаю караля і вялікага князя [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава Вазы]] зьмяніла ход кампаніі — і 1 лютага маскоўцы капітулявалі. У 1638 годзе ўтварылася [[Смаленская дыяцэзія|Смаленская каталіцкая дыяцэзія]]. З пачаткам [[Вайна 1654-1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] 28 чэрвеня 1654 году Смаленск ататачылі маскоўскія войскі. Нягледзячы на кепскі стан фартэцыі, у мурах якой утварыліся вялікія шчыліны, абаронцы места вытрымалі двухмесячную аблогу і толькі 29 верасьня 1654 году, ня маючы спадзеву на падтрымку зь [[Вільня|Вільні]], мусілі капітуляваць.
 
<center><gallery caption="Смаленск на старых гравюрах" widths=150 heights=150 perrow="4">