Смаленск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Насельніцтва: дапаўненьне
стыль
Радок 50:
'''Смаленск''' ({{мова-ru|Смоленск|скарочана}}) — [[горад|места]] ў [[Расея|Расеі]], на рацэ [[Дняпро|Дняпры]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Смаленская вобласьць|Смаленскай вобласьці]] і [[Смаленскі раён|Смаленскага раёну]]. Плошча 166,35 км². Насельніцтва на 2017 год — 329 853 чалавекі. Знаходзіцца за 419 км на захад — паўднёвы захад ад [[Масква|Масквы]], за 7 км ад аўтамабільнай магістралі {{таблічка-by|М|1}} «Беларусь». Вузел чыгунак на Маскву, [[Бранск]], [[Менск]], [[Віцебск]], [[Полацак]]. Аэрапорт і рачная прыстань.
 
Смаленск — старажытны горад [[крывічы|крывічоў]]<ref name="hsb">{{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)|к}} P. 197.</ref> і [[сталіца]] адной зь [[Смаленскае княства|першых дзяржаваў]] на [[беларусы|беларускай]] [[Этнічная тэрыторыя|этнічнай тэрыторыі]]. [[Магдэбурскае права|Магдэбурскае]] места і цэнтар [[Смаленскі павет|гістарычнага рэгіёну]], першая сталіца [[БССР|Беларускай ССР]] (1—5 студзеня 1919 году<ref name="at">[[Алег Трусаў|А. Трусаў]]. [http://pawet.net/library/history/bel_history/trusau/05/Невядомыя_беларускія_дзяржавы.html Вялікае Княства Смаленскае] // «Наша Слова» №34 (822) 5 верасня 2007 г.</ref>). Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Гарадзянцы, Яна Багаслова на ВаражцыВаражках і Сьвірская Сьвятога Міхала Арханёла, помнікі архітэктуры XII ст. з рысамі [[Полацкая школа дойлідзтва|Полацкай]] і [[Смаленская школа дойлідзтва|Смаленскай]] школаў дойлідзтва<ref name="be40">{{Літаратура/БелЭн|15к}} С. 40.</ref>, Прачысьценская саборная царква з элемэнтамі [[Магілёўскае барока|магілёўскага барока]]<ref>[[Антон Астаповіч]]. [http://planetabelarus.by/articles/1079-mogilevskaya-oblast/4454-padnyapro-skiya-tserkvy-pragazhosts-magilye-skaga-baroka Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока], [http://planetabelarus.by planetabelarus.by]</ref> і некалькі цэркваў XVII—XIX стагодзьдзяў, магутная фартэцыя з Каралеўскім бастыёнам і палац уніяцкага япіскапа, помнікі архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў, а таксама касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, збудаваны ў канцы XIX ст. паводле праекту беларускага архітэктара [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі|Л. Вітан-Дубейкаўскага]]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мураваная ратуша, драўляная саборная царква, выкананая ў беларускім стылі<ref name="syrajeu">Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.</ref>, мураваны фарны касьцёл, калегіюм езуітаў, кляштары бэрнардынаў і дамініканаў.
 
== Назва ==
Радок 357:
* Могілкі старыя каталіцкія, капліцы (ХІХ ст.)
* Палац уніяцкага япіскапа (1632; перабудаваны ў 1782—1787 гадох пад царкву Сьвятой Барбары)
* Цэрквы (XІI—XIХ стагодзьдзі): саборная Божага Яўленьня (1782—1787), Зьвеставаньня Багародзіцы (1773—1774), Покрыва Багародзіцы (1789—1799), саборная Прачыстай Багародзіцы (1677—1772), Сьвятога Мікалая (ніжняя, 1748), Сьвятога Міхала Арханёла (Сьвірская, 1180—1197), Сьвятога Спаса (1766—1768), Сьвятога Юрыя (верхняя, 1810), Сьвятога Юрыя (ніжняя, 1782), Сьвятога Яна Багаслова на Варажках (1160—1180), Сьвятога Яна Прадцечы (1699—1703), Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Гарадзянцы (1146), Уваскрасеньня Хрыстова (1765), Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1764—1767)
* Шляхецкі сход (1825)