Смаленскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д удакл.
Радок 49:
'''Смале́нскі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Смаленскае ваяводзтва|Смаленскага ваяводзтва]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Сталіца — [[места]] [[Смаленск]].
 
Месты: [[Белы]], [[Дарагабуж]], [[Красны]], [[Масальск]], [[Рослаў]], [[Сярпейск]].
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Smalensk. Смаленск (1701-50).jpg|150px|значак|зьлева|Смаленск, да 1750]]
 
У [[1613]] [[Сойм Вялікага Княства Літоўскага|Вальны сойм]] аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала [[Маскоўская дзяржава]] пры складаньні [[Дэвулінскае замірэньне|Дэвулінскага замірэньня]] ([[1618]])<ref>[[Валеры Пазднякоў|Валерый Пазднякоў В.]]. Смаленскае ваяводства // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 598.</ref>. У [[1625]] утварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]])<ref>С. Думин. [http://www.heraldik.ru/books/statyi/smolensk_voevod.htm Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой] // «Вестник геральдиста» № 1 (4), 1991.</ref>.
 
У [[1633]] з Смаленскага вылучыўся [[Невельскі павет]], скасаваны аднак у [[1634]]. Паводле ўмоваў [[Палянаўскі мір|Палянаўскага міру]] ([[1634]]), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласьць. У [[1638]] Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага ваяводзтва]].