Розьніца паміж вэрсіямі «Кляса (праграмаваньне)»

д
няма апісаньня зьменаў
д (выпраўленьне спасылак)
д
{{Іншыя значэньні|Кляса}}
 
У [[аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне|аб'ектна арыентаваным праграмаваньні]] '''кляса''' — канструкцыя [[мова праграмаваньня|мовы праграмаваньня]], якая выкарыстоўваецца для групаваньня зьвязаных [[поле (праграмаваньне)|палёў]] і [[мэтад (праграмаваньне)|мэтадаў]] і пад якой разумеецца пэўная сутнасьць, якая вызначае пэўныя агульныя паводзіны для [[аб'ект (праграмаваньне)|аб'ектаў]]. Мэтад, які ў пэўных мовах праграмаваньня называецца функцыяй, — набор інструкцый, якія маюць дачыненьне да клясы. У залежнасьці ад мовы праграмаваньня, клясы могуць падтрымліваць [[множнае спадкаваньне|множнае]] [[спадкаваньне (праграмаваньне)|спадкаваньне]] або патрабаваць выкарыстаньне [[інтэрфэйс (праграмаваньне)|інтэрфэйсаў]] для пашырэньня іншых клясаў. Таксама кляса можа проста паказваць, што пэўны мэтад існуе. Такія клясы вядомыя як «абстрактныя клясы».
 
Фактычна [[аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне]] часьцей за ўсё зводзіцца да стварэньня пэўнага набору клясаў, апісаньня сувязяў паміж гэтымі клясамі і іх уласьцівасьцяў і далейшага выкарыстаньня атрыманых клясаў. [[аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне|Аб'ектна-арыентаваны падыход]] падчас свайго разьвіцьця накапіў мноства рэкамэндацыяў ([[шаблёны праектаваньня|шаблёнаў праектаваньня]]) па стварэньні клясаў і гіерархій клясаў.