Іван Ласкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д афармленьне
 
Радок 1:
{{пісьменьнік}}
'''Іван Антонавіч Ласкоў''' (19 чэрвеня 1941, [[Гомель]] — 29 чэрвеня 1994) — беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжаньня беларусаў.<ref name="hb136">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 136</ref> Узнагароджаны Ганаровай Граматайграматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету [[Якуцкая аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|ЯАССР]]. Сябар СП [[СССР]] (1979). Жыў і працаваў у [[Якутыя|Якутыі]].
 
== Бацькі ==
Бацька — Ласкавы Антон Іванавіч, недзе 1901 г. н., украінец з [[Палтава|Палтаўшчыны]], земляроб. У Гомель уцёк ад [[галадамор]]у, ад якога ў яго памерла ўся сям’я і сваякі. Працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы «Спартак», адсюль у чэрвені 1941 г. пайшоў на фронт і зьнік бязь вестак. Маці, Казлоўская Юлія Апанасаўна, нарадзілася ў вёсцы каля станцыі [[Красны Бераг (Гомельская вобласьць)|Красны Бераг]], Бабруйскага павету, тагачаснай [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] ў 1909 г. У 1914 г. некалькі сем’яў з гэтай вёскі, у асноўным крэўныя, купілі па кавалку зямлі каля вёскі Беразякі Чэрыкаўскага павету [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. Зямля была бедная, таму прадавалася танна нейкім абшарнікам (нібыта з прозьвішчам Стошын). Так, Казлоўскі (прадзед Івана), які на Меншчыне меў 6 дзесяцін, прадаўшы іх, купіў 75 дзесяцін (большай часткай балот, хмызьнякоў і лесу). Тады ж адбылося перасяленьне. Зямлю прадзед падзяліў пароўну між трыма сынамі. Адзін зь іх быў Апанас. Юлія Апанасаўна літаральна зьбегла зь вёскі ў Гомель, зусім дзяўчынкай, дзе працавала ў самых розных месцах (найчасьцей прыбіральшчыцай), нарэшце стала ўладкавалася на пошце. Скончыла ў вячэрняй школе 4-5 клясаў, але пісала даволі непісьменна. У пасьведчаньні аб нараджэньні, што было выдадзенае ў Гомелі ў чэрвені 1941 г., І. Ласкоў быў запісаны пад дзявочым прозьвішчам маці — «Казлоўскі Іван», з прочыркам у графе «па бацьку». Увесну 1942 г. Юлія Апанасаўна перабралася да бацькоў у в. Беразякі (Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці БССР), дзе працавала калгасьніцай, памерла ў 1963 г. Юлія Казлоўская і Антон Ласкавы зарэгістраваныя няне былі, але Юлія Апанасаўна пісалася Ласкавай. Гэтае прозьвішча ня надта падабалася малому Івану, таму, пайшоўшы ў школу, ён сваё прозьвішча «зрусіфікаваў» на Ласкоў.
 
== Біяграфія ==
Радок 12:
Па заканчэньні сярэдняй школы з залатым мэдалём (1958) паступіў на хімічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], які скончыў у 1964. Пры разьмеркаваньні выказаў жаданьне паехаць у места [[Дзяржынск]] Горкаўскай вобласьці [[РСФСР]], дзе працаваў у Дзяржынскім НДІАГАЗа. У 1966—1971 вучыўся на аддзяленьні перакладу ў Маскоўскім літаратурным інстытуце, які скончыў з чырвоным дыплёмам. У 1971—1977 — літаратурны супрацоўнік у рэдакцыі газэты «Молодежь Якутии», старэйшы рэдактар аддзелу Якуцкага кніжнага выдавецтва. З 1977 — старэйшы літаратурны рэдактар часопіса «Полярная звезда» ([[Якуцк]]). Ад 1993 — загадчык аддзелу крытыкі і навукі. Жонка — якуцкая пісьменьніца [[Валянціна Гаўрыльева]] (на беларускай мове, у перакладзе С. Міхальчука, выходзіла яе кніга: «Краіна Уот-Джулістана». Мн. 1981).
 
Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 году ў прыгарадзе Якуцку. На помніку напісана: ''«Ласков Иван Антонович 1942—1994 Писатель. Редактор якутского эпоса „Нюргун Боотур — Стремительный“»''.
 
== Творы ==
Радок 46:
* [http://slounik.org/81137.html Ласкоў Іван] // {{Літаратура/Беларускія пісьменьнікі (1917—1990)}}
 
{{Пісьменьнікі йі паэты Беларусі}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ласкоў, Іван}}
Радок 53:
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Расеі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Якуцку]]