Пікнік на ўзбоччы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Juras14 (гутаркі | унёсак)
д памылкі
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Пераклад кнігі на беларускую мову
Радок 64:
 
Цалкам адноўлены і найбольш блізкі да аўтарскай задумы тэкст выйшаў у поўным зборы твораў, выпушчаным маскоўскім выдавецтвам «Текст» у 1991 — так званае «Белае Выданьне» — том 7, у кніжнай сэрыі «[[Сьветы братоў Стругацкіх]]» (1997), а таксама ўключаны (зь некаторымі выпраўленьнямі) у так званы «чорны» збор твораў Стругацкіх, які выпускаўся ў 2000—2003 гадах. Гэты тэкст выкарыстоўваецца ва ўсіх наступных выданьнях апошніх гадоў.
 
На беларускай мове твор ніколі не выдаваўся, але ў 2017 годзе ў інтэрнэт быў выкладзены аматарскі пераклад<ref>{{cite web|url=http://mikhed.ru/be/translations/piknik-na-uzboccy-intro.html|title=«Пікнік на ўзбоччы» па-беларуску|accessdate=18 ліпеня 2017 года}}</ref>.
 
== Сюжэт ==
Радок 82 ⟶ 84:
Бацька Арчыбальда — найстарэйшы сталкер па мянушцы Сьцярвятнік, вядомы тым, што ягоныя спадарожнікі часта не вярталіся з Зоны. У Барбрыджа двое нармальных здаровых дзяцей — выключэньне сярод сталкераў. Барбрыдж па сакрэце паведаміў Шугарту, што вымаліў сабе дзяцей у Залатога Шара. Сам ён больш ня можа дайсьці да месца, дзе знаходзіцца артэфакт, страціўшы ў Зоне абедзьве нагі — тады яго выцягнуў на сабе Рэдрык. Сьцярвятнік раскрыў Шугарту месцазнаходжаньне Шара і расстаўленыя на шляху да яго пасткі, адна зь якіх патрабуе «ахвяры» («мясарубка»), ня толькі з-за ўдзячнасьці — ён спадзяецца, што Шугарт зможа вярнуць яму ногі. Барбрыдж ня ведае, што Рэдрык узяў Арчыбальда з сабой.
 
Фінал кнігі застаецца адкрытым — Арчыбальд гіне ў «мясарубцы», Рэдрык падпаўзае да шара, дарэмна спрабуючы сфармуляваць сваё найпатаемнейшае жаданьне. Ён згадвае ўсё сваё скалечанае жыцьцё, спрабуе згадаць нешта сьветлае, але ў яго нічога не атрымліваецца. У выніку ён ня можа прыдумаць нічога, акрамя таго, што ўсклікнуў Арчыбальд за некалькі сэкундаў да сваёй сьмерці: «ШЧАСЬЦЕ ДЛЯ ЎСІХ, ДАРМАЗАДАРАМ, І ХАЙ НІХТО НЯ СЫДЗЕ ПАКРЫЎДЖАНЫМ!»
 
===Зона===