Ядзерная энэргетыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +5 спасылак
W (гутаркі | унёсак)
Радок 10:
На пачатак 2003 году ў сьвеце выкарыстоўвалі 441 ядзерны энэргаблёк агульнай электрычнай магутнасьцю звыш 377 гігават. Яшчэ 32 энэргаблёкі будавалі, у тым ліку ў Індыі, [[Іран]]е, Кітаі і [[Рэспубліка Карэя|Паўднёвай Карэі]], на [[Тайвань|Тайвані]], у Францыі і Японіі. У [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскім Зьвязе]] ядзерная энэргетыка склала 34% усёй энэргетыкі. У шэрагу краінаў яе дзель дасягала ад 40% да 80% (Францыя). Урады 6 краінаў Эўропы (Аўстрыі, Даніі, Італіі, [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]], Нямеччыны і Швэцыі) працягвалі захады скарачэньня выкарыстаньня ядзернай энэргетыкі<ref name="б"/>. У [[2004]] годзе атамныя электрастанцыі ўсяго сьвету выраблялі 6,5% ад усёй спажыванай сьветам энэргіі і 15,7% — электраэнэргіі. 57% ўсёй вырабляемай на АЭС электраэнэргіі даводзілася на [[ЗША]], [[Францыя|Францыю]] і [[Японія|Японію]]. На пачатак жніўня [[2007]] у 31 краіне сьвету працавалі 439 атамных рэактараў<ref>[http://www.iaea.org/cgi-bin/db.page.pl/pris.oprconst.htm Number of Reactors Operation Worldwide]</ref>. Найбольш электрычнасьці з дапамогай ядзернай энэргетыкі выраблялі ЗША (кожная пятая [[кіляват-гадзіна]] ў гэтай краіне мела атамнае паходжаньне).
 
З 2010 г. пачалі шырока выводзіць з выкарыстаньня энэргаблёкі 1-га і 2-га пакаленьняў, якія вычарпалі свой тэрмін службы<ref name="б"/>. На сакавік 2010 г. у сьвеце працавала 436 ядзерных рэактараў, зь іх 104 (24%) у ЗША. Па больш як 50 дзейных рэактараў было ў Францыі і Японіі<ref>{{Артыкул|аўтар=Інга Міндалёва.|загаловак=Пастка для расплаву Беларускай АЭС|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=54153|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=2 сакавіка 2010|нумар=[http://www.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-03-02 38 (26655)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/54180/2sak-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>. Цягам 1993—2012 гадоў дзель АЭС у вытворчасьці электраэнэргіі ў сьвеце скарацілася з 17% да 11%<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі – найвялікшае злачынства супраць беларускага народу|спасылка=https://pieramoha.org/artykuly/budaunictva-u-bielarusi-atamnaj-eliektrastancyi-najvialikszaje-zlaczynstva-suprac-bielaruskaha-narodu|выдавец=Партал «[[Народная перамога]]»|дата публікацыі=15 красавіка 2014|копія=http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20140509--06|дата копіі=8 траўня 2014|дата доступу=11 ліпеня 2017}}</ref>. 11 сакавіка 2011 г. адбылася [[аварыя на АЭС Фукусіма I]] у Японіі. 9 лютага 2012 г. Камісія па ядзерным рэгуляваньні ЗША ўхваліла будаўніцтва 2 новых [[Ядзерны рэактар|ядзерных рэактараў]] упершыню за 30 гадоў<ref>{{Артыкул|аўтар=Сьвятлана Бусько.|загаловак=Ёсьць такая патрэба|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=9662696628|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=3 траўня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-05-03 83 (27198)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96604/3may-6.indd.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref> на [[АЭС Воўгэля]] (штат [[Джорджыя]]). У сярэдзіне красавіка 2012 г. пачалі будаваць [[Беларуская АЭС|Беларускую АЭС]] у [[Астравецкі раён|Астравецкім раёне]] (Гарадзенская вобласьць)<ref>{{Навіна|аўтар=Лілія Крапівіна|загаловак=«Расатам» высока ацэньвае якасьць работаў беларускіх будаўнікоў на АЭС|спасылка=http://m.blr.belta.by/economics/view/rasatam-vysoka-atsenvae-jakasts-rabot-belaruskih-budaunikou-na-aes-8644-2013|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=1 лютага 2013|дата копіі=1 лютага 2013|копія=http://blr.belta.by/economics/view/rasatam-vysoka-atsenvae-jakasts-rabot-belaruskih-budaunikou-na-aes-8644-2013|дата доступу=11 ліпеня 2017}}</ref>. На 2020-я гады прыпадае пашырэньне энэргаблёкаў 3-га пакаленьня, якія будуюцца<ref name="б"/>.
 
=== Пагрозы і перашкоды ===