Алег Трусаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 39:
Прымаў удзел у абвяшчэньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і поўнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «[[Пагоня (герб)|Пагоня]]», [[бел-чырвона-белы сьцяг|бел-чырвона-белага]] дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго.
 
У [[1990]]—[[1996]] гады — дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня. З [[1990]] па [[1995]] гады — намесьнік старшыні камісіі Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11—12 красавіка [[1995]] году супраць арганізаванага [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандрам Лукашэнкам]] рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга, гербу «Пагоні» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, скасаваньня статусу [[беларуская мова|беларускай мовы]] як адзінай дзяржаўнай мовы і эканамічнай інтэграцыі з [[Расея]]й.
 
У [[1995]]—[[1996]] гады Трусаў тройчы балятаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, тройчы праходзіў у другі тур, аднак ня трапіў у Вярхоўны Савет ХІІІ скліканьня.